Грамадства11

На волю па памілаванні выйшаў Павел Кучынскі — палітвязень з чацвёртай стадыяй анкалогіі

«Прывезлі хлопца з турэмнай лякарні ў гарадскую ў не вельмі, мякка кажучы, задавальняючым стане — з пнеўманіяй», — паведаміў у сваім фэйсбуку праваабаронца Аляксандр Капуцкі.

На волю па памілаванні выйшаў анкахворы палітвязень Павел Кучынскі. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў праваабаронца Аляксандр Капуцкі.

«З Маладзечна прыйшла да мяне добрая вестка: вызвалілі анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага. Праўда, як перадае яго сябар, прывезлі хлопца з турэмнай лякарні ў гарадскую ў не вельмі, мякка кажучы, задавальняючым стане — з пнеўманіяй».

Палітзняволены маладзечанец мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымлівалі ў зняволенні больш за два гады. У чэрвені пазамінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Пры гэтым замена пакарання на не звязанае з пазбаўленнем волі судом не разглядалася, піша «Вясна».

У жніўні юрысты «Вясны», занепакоеныя станам здароўя Паўла, падрыхтавалі і накіравалі зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях.

У мінулую пятніцу стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 30 чалавек (16 мужчын і 14 жанчын). Сярод іх Ксенія Луцкіна, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Васіль Бераснеў, Ірына Санкоўская, Кацярына Леў, Наталля Пятровіч, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Яўген Чуміла.

Каментары1

  • Да рэд
    23.08.2024
    Рэд, прасачыце, калі ласка, за далейшым лёсам вызваленых цяжкахворых палітвязняў.
    Іх далейшы лёс пакажа, ці сапраўды гэта "акт гуманізму ад Лукашэнкі" (як гэта называе офіс Ціханоўскай), ці звычайны халодны разлік дыктатара: каб не памерлі ў сценах турмы. Каб паказаць, маўляў, у турмах ніхто не памірае. Каб не псаваць турэмную статыстыку.

    P.S. Усім палітвязням жадаю перамагчы хваробы і перажыць Лукашэнку.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць