Грамадства1010

Нунцый Ёзіч у Палацы Незалежнасці рассыпаўся ў кампліментах беларусам

«Што я бачыў тут, — добры прыклад і для Еўропы, і для ўсяго свету», — сказаў Антэ Ёзіч.

 Апостольский нунций в Беларуси Анте Йозич Apostolic Nuncio to Belarus Ante Jozic апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Скрыншот з відэа Пула первого

Пасля развітальнай — біскуп Ёзіч сканчае сваю кадэнцыю — сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці сёння, апостальскі нунцый заявіў журналістам, што Беларусь у многім — добры прыклад.

«Што я бачыў тут, — добры прыклад і для Еўропы, і для ўсяго свету. І я гэта адразу падкрэсліваю. Напрыклад, важнасць сямейных, маральных каштоўнасцей. Якіх часам на Захадзе мы не бачым», — сказаў Антэ Ёзіч.

Арцыбіскуп выказаў захапленне таксама верай беларусаў: «Я быў на пілігрымках у Будславе. Бачыў, колькі народу прыйшло. Тут народ больш адчувае сваю веру, жыве і развіваецца».

Па словах Ёзіча, «ёсць цяжкасці, але яны (беларусы. — НН) глядзяць на самае важнае. І гэта для мяне добры прыклад».

Былы апостальскі нунцый у Беларусі запэўніў, што шмат пазітыўнага ён возьме з сабою і «будзе расказваць іншым, не толькі журналістам, што ён бачыў».

Статыстыка не пацвярджае меркаванне арцыбіскупа Ёзіча. Беларусь займае адно з першых месцаў у свеце як па долі разводаў, так і па колькасці пабытовых забойстваў на 1000 жыхароў. Кіраўнік краіны мае трэцяга сына не ад сваёй афіцыйнай жонкі. Зрэшты, Аляксандр Лукашэнка прывозіў Мікалая на сустрэчу яшчэ з папярэднім Папам, Ватыкан добра ведае, з кім мае справу. 

Каментары10

  • Беня
    23.08.2024
    Козлевича с хасидами сложно бороться.
  • Гендерны грантадаўца
    23.08.2024
    Гэта вы са сваёй фэйкавай статыстыкай з Вікіпедыі не разумееце, што такое шчасце.
    Б'юць - значыць любяць. Разводзяцца і нараджаюць дзесці па-за вашымі фармальнасцямі - гэта ад шчырасці стасункаў паміж людзьмі. Вы хочаце, каб яны жылі бок а бок і ненавідзелі адно аднаго, калечачы дзецям псіхіку? Паглядзіце на краіну, з якой вы вяшчаеце: вы будзеце пляскаць у далоні разам з Гарбуновай, Настай Базар і ўсёй сваёй фэміністычнай ардой, калі там узгадняць ЛГБТшныя пабранні? Мы ўжо чуем вой Панкаўцоў і Дабратвораў.
    Не вам вучыць Арцыбіскупа, што такое любоў!
  • Discipline
    23.08.2024
    Гендерны грантадаўца, напрыканцы вашага паведамлення павінна было быць патрабаванне да разбэшчаных бел.ерэтыкоў учыніць самабічаванне. Трэба быць больш патрабавальным да паствы,падрэ.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць