Каментары да артыкула

Пракуратура Германіі праводзіць расследаванне па Рыка Крыгеру — правяраюць яго дачыненне да выбуху

  • Газавік Бундэстым
    23.08.2024
    Заўзейце за эўра-лякаматывішэн дэмакраты мансшафт
  • Беларуска, Якая дапамагла Лэд Цэпэлін ў Менск
    23.08.2024
    Я б дапамагла і спадара Крыгера ад спадара Шольца вызваліце, аж векам стала спадарыняй Эльпінікай.
  • Заходняя Намэнклятура
    23.08.2024
    Спадару Байдэну Старому дзеля перамогі спадарыні Камілі на рудым фашызмам жыцьцёва неабходна было, каб спадар Пуцін ўласнаруч адамнуў ў аэрапорце спадара Красікава ад катаржных ланцуга і кулі.
    А спадару Кругеру так і гэдак ў нямецкей вязьніцы лепей, як ў крухмальнай.
    Нашыя зычэньні ічкэрыйскім ўдовам
  • Раман
    23.08.2024
    Хай раследуюць. Будзе вельмі добра, калі атрымаецца высвятліць, што ніякага тэракту Крыгер не здейсняў і нават не планаваў, а ўся гэта гісторыя з самага яе пачатку была спланаваным і здейнсненым ФСБ-КДБ актам захопу закладніка з ліку грамадзяніна Нямеччыны з мэтай абмену на Красікава. І што ў яе пачатку Крыгер знаходзіўся на нямецкай тэрыторыі і ані намеру, ані магчымасці здейсніць тэракт ня меў. Тады гэта адкрые дадатковыя магчымасці для пераследу КДБ і Лукашэнкі з боку нямецкага правасуддзя ўжо па тэрарыстычных артыкулах.

    У гэтай історыі пакуль што шмат чаго невядомага і дзіўнага, але прынамсі 2 рэчы відавочныя:

    1.Крыгер - асоба з ментальнымі адхіленнямі і вельмі выклікальная, і правесці гэтую аперацыю цалкам самастойна ён быў ня здольны.

    2.Асоба нібыта украінскага паходжання, якая падбухторыла Крыгера - невысветлена. Прыкладна як ў выпадку з "печанскім тэрарыстам" Малейчуком існаваў нейкі Яўген, які падбухторыл і справакаваў Малейчука зрабіць нешта падобнае на бомбу, але дзіўным чынам застаўся па-за межах раследвання. Пра тое, хто даваў Крыгеру інструкцыі - таксама нічога дакладна не вядома.

    3.Выбух быў здейснены менавіта такім чынам, каб стварыць пераканальную карцінку тэракту перш за ўсё для немецкага боку, але адначасова не нанесці істотнай матэрыяльнай шкоды. Між тым ніякіх аб'ектыўных доказаў, што Крыгер мае датычэнне непасрэдна да выбуху - няма. Але адначасова сабрана шмат доказаў таго, што Крыгер загадзя наведаў месца будучага "тэракта".

    З улікам сумневаў у ментальнай адэкватнасці Крыгера вельмі верагодна, што выбух арганізавалі самі КДБшнікі. Чаму абыйшліся без ахвяр і сур'езных разбурэнняў, як у менскім метро ў 2011? Адказ просты - Крыгера адразу рыхтавалі да абмену, але не былі ўпэўнены на конт таго калі ён адбудзецца і ці адбудзецца ўвогуле. Таму рэжым больш за поўгады пазбягаў ствараць празмерную цікавасць у беларускім грамадстве да гэтай вельмі смярдзючай для яго справы. Інакш чым растлумачыць, што падазраванага Крыгера затрымалі амаль што адразу пасля выбуху, але нават сам факт выбуху заставаўся афіцыйна непадцверджаным?
  • Раман
    23.08.2024
    Раман, breaking news
    Крыгер даў інтэрв'ю die Welt i паведаміў, што прызаў віну ў Беларусі, таму што «гэта быў адзіны шанс ратаваць сабе», але насамрэч лічыць сабе невінаватым.
    То бок калі Крыгер пагадзіцца пакараць тых, хто здейсніў у датычэнні да яго правакацыю і катаваў яго пагрозамі за кратамі, то пераследам КДБ і Лукашэнкі сур'езна зоймецца нямецкае правасуддзе, а палітыкам будзе цяжка ігнараваць абуральную гісторыю з Крыгерам. Шольц і так трапіў пад агонь крытыкі з-за гісторыі з вызваленнем кілера Красікава, і актывізацыя нямецкага пераследу Лукашэнкі і ягоных спецслужб можа стацца выдатным суцяшальным прызам для апанентаў Шольца.
  •