Вайна11

Прэм'ер Індыі расказаў Зяленскаму пра свае сустрэчы з Пуціным

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі 23 жніўня прыехаў ва Украіну з першым афіцыйным візітам.

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі. Скрын відэа прэс-службы Зяленскага

Падчас размовы з Уладзімірам Зяленскім ён расказаў, як нядаўна сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.

«У мінулым месяцы, калі я наведваў Расію, я вельмі выразна сказаў Пуціну, што праблемы не могуць быць развязаныя на полі бою. Адзіны шлях вырашэння праблем — гэта дыялог і дыпламатыя. І, не губляючы часу, мы павінны рухацца ў гэтым кірунку. Абодвум бакам прыйдзецца сесці разам і шукаць шляхі выхаду з гэтага крызісу», — сказаў Модзі.

Прэм'ер згадаў і сустрэчу з Пуціным ва Узбекістане, што была два гады таму. «Я сказаў яму, гледзячы ў вочы, перад прэсай, што цяпер не эра вайны».

У сумеснай заяве Украіны і Індыі па выніках сустрэчы сказана, што Індыя гатова ўнесці свой уклад усімі магчымымі спосабамі, каб спрыяць больш хуткаму вяртанню міру.

Каментары1

  • ***
    25.08.2024
    Парламентер, мать его...

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць