Грамадства1313

Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём аднаўлення незалежнасці і звярнулася да наменклатуры і вайскоўцаў

Святлана Ціханоўская запісала зварот да Дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 

Ціханоўская адзначае, што ў гісторыі Беларусі ў адным шэрагу змагання беларусаў за права мець сваю дзяржаву стаяць падзеі 25 сакавіка 1918 года, калі была абвешчаная незалежнасць БНР, 27 ліпеня 1990-га, калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, і 25 жніўня 1991-га, калі Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закону. 

«Я часам чую, маўляў, незалежнасць «звалілася з неба». Гэта не так. Незалежнасць Беларусі стала магчымай дзякуючы змаганню і працы пакаленняў беларускіх патрыётаў», — кажа Ціханоўская. 

Паводле яе, уся гісторыя нашай краіны — гэта гісторыя барацьбы за свабоду.

«Мы паўставалі, калі нас спрабавалі паняволіць. Мы вялі партызанскія баі, калі войску не хапала рук. Мы пераходзілі да ціхага пратэсту і не дазвалялі спыніць біццё свабодалюбівага беларускага сэрца, калі здавалася, што ўсё прапала. 

У беларусаў ёсць якасці, якія заўжды дапамагалі нам перажыць цёмныя часы. Цярплівасць і працавітасць, талерантнасць і міралюбнасць, імкненне да справядлівасці і любоў да сваёй зямлі. І я веру, што дзякуючы гэтым якасцям, а таксама нашай салідарнасці, мы і цяпер зможам вярнуць сабе наш дом, вызваліць людзей з турмаў і адстаяць незалежнасць нашай краіны. Як паказаў 2020-ы, мы, беларусы, умеем паказаць сябе і здзівіць увесь свет», — даводзіць Ціханоўская. 

Яна заклікала беларусаў працягваць барацьбу і праяўляць салідарнасць. 

Таксама яна звярнулася да тых, хто працуе ў сістэме, у дзяржаўнай наменклатуры і арміі.

«Я ведаю, што сярод вас шмат годных людзей. Незалежна ад таго, якія ў вас погляды, пасады і абавязкі, памятайце: незалежнасць — найвышэйшая каштоўнасць і найвышэйшы здабытак нашага народу. Не дазваляйце рэжыму знішчыць тое, што мы здабылі 25 жніўня 1991 году, прадаць нашую краіну Расіі і ўцягнуць наш народ у вайну. Вы маеце служыць беларускаму народу, а не злачыннаму дыктатару, які гатовы заплаціць незалежнасцю краіны дзеля захавання асабістай улады», — напісала яна. 

Каментары13

  • Васіль
    25.08.2024
    Уся гэтая хеўра самазванцаў пойдуць пад суд у вольнай Беларусі.
  • Алесь
    25.08.2024
    Заметьте для репресий выбирают определенных судей,прокуроров и т.д. Репресии творят одни и тежи люди. Я считаю что те кто не нарушал закон должны найти себя в новой власти.
  • ЗаСвету
    25.08.2024
    Жора, а што зрабіў ты?

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал15

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю24

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем40

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал15

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць