Нерухомасць88

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае

Нягледзячы на вельмі сціплыя памеры, у кватэры ёсць усё неабходнае для жыцця, праўда, наўрад ці камфортнага.

Фото: скрыншот з сайта otodom.pl

Кватэра знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Варшавы ў адной хвіліне хады ад парка Мачыдла (польск. Park Moczydło). За памяшканне агульнай плошчай 10 м² просяць 320 тысяч злотых, што каля 83 тысяч даляраў. 

Нягледзячы на мізэрныя памеры, уласніку жытла ўдалося размясціць там усё неабходнае. 

Выкарыстаны кожны сантыметр

Прадавец апісвае жытло, як беспрэцэдэнтна ўнікальную, сучасную і сімпатычную мікракватэру, яка складаецца з пакоя з міні-кухняй і ваннага пакоя. Аўтар аб'явы падкрэслівае, што ў кватэры выкарыстаны кожны сантыметр прасторы.

У асноўным памяшканні знаходзіцца міні-кухня з умывальнікам, выцяжкай, лядоўняй і варачнай панэллю на дзве канфоркі. Там жа стаіць пральная машына. Ёсць адкідны стол, шафа і раскладная канапа. У калідорчыку стаяць тумбачкі і складное крэсла.

Ванны пакой — гэта асобнае памяшканне з унітазам і душавой кабінай. Для ўмывальніка, відавочна, вольнага месца ўжо не засталося.

Фота: скрыншоты з сайта otodom.pl

Парады для інвестараў

Сярод даволі працяглага пераліку пераваг мікракватэры за 83 тысячы даляраў прадавец запэўнівае, што такое ўкладанне грошай вельмі выгаднае, бо стандартная «кавалерка» плошчай 20 «квадратаў» у гэтым раёне Варшавы каштуе 450-500 тысяч злотых (каля 115-130 тысяч даляраў), таму, набываючы гэтую кватэру, патэнцыйны пакупнік ашчаджае больш за 100 тысяч злотых (каля 26 тысяч даляраў).

Таксама прадавец падкрэслівае, што падобнае жытло мусіць зацікавіць інвестараў, якія здаюць кватэры ў кароткатэрміновую арэнду або студэнтам. 

Каментары8

  • Так
    30.08.2024
    Калі ёсць жаданне і няма забароны, можаце напісаць пра тое, як польская моладзь і не толькі змагаюцца супраць увядзення "kredyt 0 proc.". Гэта гучная справа, шматлікія маладыя супраць гэтых даплат для дэвелопераў, а ўрад на сілу спрабуе яго прапіхнуць. На фоне гучна кажуць пра забавязанні палітыкаў, у тым ліку з КО адносна дэвелопераў.

    Справа вельмі гучная. А з улікам таго, што зараз шмат беларусаў у Польшчы, магло б быць цікава. І напэўна такія навіны больш істотныя, чым чарговыя артыкулы з апраўданнем ідэалогіі гендар ці пра расейскія зоркі.
  • Жора
    30.08.2024
    Нешта дорага сталі абыходзіцца камеры-адзіночкі.
  • Фейспалм
    30.08.2024
    Мир сошёл с ума. В Скандинавских странах тюремные камеры более просторные, чем эта канура

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага9

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць