Аўто1717

«Да 23 гадкоў купіла другую машыну і не збіраюся спыняцца»: алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася Tesla

Беларуская гімнастка і алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько распавяла ў інстаграме, як парадавала сама сябе.

Тут і далей фоты з інстаграма Аліны Гарнасько

Спартсменка апублікавала фотаздымкі новай машыны — шыкоўнай Tesla Model Y у зялёным колеры — і пахвалілася, што набыла яе ў максімальнай камплектацыі. Пакупкай спартсменка вельмі задаволеная: «Скажу шчыра, задаволена вельмі, далікатна, хутка, плаўна, зручна і, канечне, вельмі прыгожа. Лаўлю позіркі выдатнага горада М. Прызвычаюся да зарадак і кайфую ад кіравання (а асабліва ад аўтапілота)».

Не без ілжывай сціпласці Гарнаська дадала, што да 23 гадоў купіла другую машыну і не збіраецца спыняцца на дасягнутым. У мінскіх салонах кошт на такую Tesla пачынаецца ад 38, 3‑53 тысяч даляраў.

Нагадаем: Аліна Гарнасько заваявала бронзавы медаль у мастацкай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Токіа і пасля гэтага адразу пачала казаць пра свае мары пра наступную Алімпіяду ў Парыжы. Таленавітая спартсменка, якой раней прадказвалі вялікую будучыню, падтрымлівае лукашэнкаўскі рэжым: у 2020 годзе яна падпісала праўладны ліст, а ў 2021 хвалілася ў інстаграме, што паціснула руку Аляксандру Лукашэнку.

У 2023 годзе Гарнасько разам з Віктарам Лукашэнкам удзельнічала ва ўрачыстым адкрыцці крамы IROS (прэзентавалася як нацыянальны брэнд спартыўнага адзення). Аліна тады стала афіцыйным тварам новастворанага брэнду.

Але ж любоў да рэжыму зрабіла мары пра новую Алімпіяду попелам: выступаць у Парыжы Гарнасько не дазволілі (хаця яна была гатовая выступаць нават пад нейтральным сцягам). Напярэдадні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў спартсменка запісала сумны рылс.

Тым не менш Аліна працягвае зарабляць на тым, што праводзіць майстар-класы ў Еўропе — напрыклад, у Іспаніі.

Каментары17

  • ●
    31.08.2024
    " Лішняга і свінні не ядуць "
    Дзеўка будзе на трох ездзіць ?
    Скончыць як Кабаева ) Будуць ёй дзяцей пужаць )
  • Во як
    31.08.2024
    Цім, на смак та ла
  • ЯНКА
    31.08.2024
    🐽 Рылс гэта па-расейску. Па-беларуску — лычс.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць