Усяго патроху11

Кіт-шпіён? Што вядома пра бялуху Хвалдзіміра і як Расія можа выкарыстоўваць марскіх жывёл у вайсковых мэтах

Унутраная разведка Нарвегіі заяўляла, што кіт мог праходзіць падрыхтоўку ў расійскай арміі. У гэтыя выхадныя жывёлу знайшлі мёртвай, але гісторыя вакол яе поўная пытанняў.

Хвалдзімір Hvaldimir Хвалдимир кит-шпион spy cat кіт-шпіён
Хвалдзімір у 2019 годзе. На целе бачна збруя. Скрын відэа: onewhaleorg / YouTube

Адкуль узяўся гэты кіт

Як паведамляе BBC, упершыню кіт-бялуха наблізіўся да нарвежскіх лодак у красавіку 2019 года каля вострава Інгоя, прыкладна ў 415 кіламетраў ад Мурманска, дзе базіруецца Паўночны флот Расіі.

Як расказваў адзін з рыбакоў, які яго заўважыў, здавалася, кіт шукае дапамогі. На целе кіта была збруя. Занепакоенасць выклікала і тое, што бялух рэдка можна ўбачыць так далёка на поўдзень ад высокіх шырот Арктыкі.

Заклапочаны рыбак адправіў здымкі марскому біёлагу, які звярнуўся па дапамогу да Нарвежскага ўпраўлення рыбалоўства. Для расследавання быў накіраваны інспектар марскога суднаходства.

Рыбак апрануў выратавальны касцюм і скокнуў у ледзяную ваду, вызваліў кіта і ўзяў збрую. На яго здзіўленне, на ёй было мацаванне для фотаапарата і кліпсы з надпісам «Абсталяванне Санкт-Пецярбурга».

Унутраная разведка Нарвегіі правяла расследаванне і заявіла, што кіт, імаверна, быў навучаны расійскімі вайскоўцамі, таму што ён, здаецца, прывык да людзей.

Па словах экспертаў, падобныя выпадкі былі і ў мінулым.

Так, Расія мае гісторыю падрыхтоўкі марскіх млекакормячых, такіх як дэльфіны, для вайсковых мэтаў, а сайт Barents Observer у 2019 годзе выявіў загоны для кітоў невядомага прызначэння каля вайскова-марскіх баз у паўночна-заходнім раёне Мурманска.

Млекакормячыя на службе Расіі

Вучоныя адзначаюць, што дэльфіны, бялухі і марскія львы па інтэлекце апярэджваюць сабак, лёгка паддаюцца дрэсіроўцы і асвойваюць тактычныя прыёмы.

Вядома, што яшчэ ў СССР была праграма, накіраваная на вывучэнне магчымасцей выкарыстання дэльфінаў у вайсковых мэтах. 

У 2014 годзе з'явілася паведамленне аб тым, што ў Севастопальскім акеанарыуме аднаўляюцца трэніроўкі дэльфінаў у інтарэсах расійскага флоту.

У 2023 годзе заходнія СМІ пісалі, што армія Расіі падвоіла колькасць дэльфінаў, якія выкарыстоўваюцца для абароны Крыму ад атак украінскіх войскаў. 

Сцвярджалася, што баявыя дэльфіны ўдзельнічаюць у пошуку вадалазаў-дыверсантаў, дапамагаюць знаходзіць міны і тарпеды на глыбіні да 120 метраў і нават абучаныя таму, як нанесці чалавеку смяротны ўдар.

Акрамя дэльфінаў, як пісалі «Ізвестія» ў 2023 годзе, расійскі флот выкарыстоўвае ў вайсковых мэтах цюленяў і кітоў у розных морах. Так кіты-бялухі могуць ныраць на глыбіню больш за 900 м, шукаць лодкі, міны і патанулыя тарпеды. 

А вось выкарыстанне бялухі менавіта ў якасці шпіёна — навіна. У 2019 годзе Масква ніяк не адрэагавала на знаходку жывёлы, якая, па ўсёй верагоднасці, належыць Расіі. У той жа час, былая навуковая супрацоўніца Інстытута праблем экалогіі і эвалюцыі РАН Вольга Шпак дапускала, што кіт-бялуха хутчэй за ўсё першапачаткова быў адлоўлены ў Ахоцкім моры, а затым перададзены вайскоўцам і накіраваны на адну з трэніровачных баз недалёка ад Мурманска.

У нейкі момант кіт мог збегчы. Як тлумачыць эксперт, калі трэнеры лічаць, што жывёла дастаткова абучаная і дысцыплінаваная і рызыка ўцёкаў мінімальная, то яе выпускаюць на адкрытую ваду.

Далейшы лёс Хвалдзіміра

Мясцовае насельніцтва ахрысціла кіта імем Хвалдзімір (Hvaldimir). Гэта гульня слоў — нарвежскага «hval» («кіт») і імя прэзідэнта Расіі.

Праз некалькі дзён пасля выратавання кіт пасяліўся ў гавані Хамерфеста, прыбярэжнага горада з насельніцтвам каля 11 тысяч чалавек.

Каб выратаваць жыццё млекакормячаму, якое прывыкла да таго, што яго рэгулярна кормяць, Дэпартамент рыбалоўства Нарвегіі зацвердзіў спецыяльную праграму маніторынгу і кармлення. Неўзабаве кіт ачуняў і пакінуў гавань Хамерфеста ў ліпені 2019 года.

Але пастаяннай была рызыка яго гібелі ў водах, якія запоўнены маторнымі лодкамі і марскімі яхтамі.

Арганізацыя Marine Mind адсочвала перамяшчэнні Хвалдзіміра на працягу наступных некалькіх гадоў. У ліпені 2020 года на яго целе была знойдзена рана, нанесеная лодкай. Пасля лячэння кіт зноў адправіўся ў свабоднае плаванне, час ад часу вяртаючыся да людзей. Часам у сацыяльных сетках з'яўляліся відэа, на якіх Хвалдзімір гуляе з турыстамі.

У гэтыя выхадныя Marine Mind знайшоў нежывое цела Хвалдзіміра. Заснавальнік арганізацыі Себасцьян Стрэнд паведаміў агенцтву AFP, што прычына смерці невядомая і што на целе кіта няма відавочных пашкоджанняў.

«Нам удалося забраць яго астанкі і змясціць іх у прахалоднае месца, рыхтуючыся да ўскрыцця ў ветэрынарным інстытуце», — сказаў Стрэнд агенцтву AFP.

Спецыялісты адзначаюць, што пры меркаваным узросце каля 15 гадоў Хвалдзімір быў зусім нестарым для бялухі, працягласць жыцця якой можа дасягаць 60 гадоў.

Каментары1

  • Хвал
    02.09.2024
    Шпіёны доўга не жывуць

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка8

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі5

Якая абстаноўка на выезд з Беларусі з раніцы?

Замена пасведчання кіроўцы ў Беларусі. Што трэба ведаць3

Рашэнне, ці трэба дазволіць Украіне біць па тэрыторыі Расіі, не прынятае4

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца10

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА30

Былы камандуючы НАТА заклікаў вярнуцца да супрацы з Беларуссю і сказаў, за што апладзіруе Лукашэнку30

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі «Чалавека года Віцебшчыны». Ён такі ўжо пяты

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка8

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Галоўнае
Усе навіны →