Здарэнні77

У Польшчы беларуска везла ў таксі барана, якога абмяркоўвае ўся краіна

У Польшчы актыўна абмяркоўваюць незвычайны выпадак на чыгунцы. У Варшаве ў цягнік Катавіцы — Беласток села жанчына з сабакам і бараном. Другая жывёла была ў падгузніку і спачатку нават замілоўвала пасажыраў.

Але ўрэшце ўсё ж загадзіла вагон першага класа (падгузнік не выратаваў), стала грызці абутак аднаго з пасажыраў, бляяла і ўрэшце стаміла ўсіх. Таму праваднік папрасіў жанчыну выйсці разам з жывёламі, піша Mostmedia.io.

Пасля таго як гісторыя абляцела медыя, з MOST звязалася беларуска Алена, якая працуе таксісткай у Познані. Яна сцвярджае, што аднойчы ёй давялося везці гэтага барана. Невядома, ці тая самая гэта жывёла, але па фота, што абляцела польскія медыя, беларуска «апазнала» свайго кліента. Як праходзіла паездка, жанчына расказала выданню.

У таксі Алена працуе ўжо год. Яна зарэгістраваная ў Uber pets — дадатку таксі для ўладальнікаў жывёл, — так што часта возіць гадаванцаў. Але звычайна гэта каты, сабакі ці птушкі ў клетках. Таму, убачыўшы аднойчы, што ёй трэба будзе везці барана, жанчыне заняло мову.

Беларуска ўспамінае, што той выклік спачатку не выклікаў у яе падазрэнняў.

— Сядае жанчына без жывёлы. Але такое бывае, што заказваюць Uber pets выпадкова, — апісвае яна.

Таксістка давезла кліентку да патрэбнага месца на ўскраіне Познані, і тады высветлілася, што менавіта адтуль трэба забраць жывёлу.

— Яна выходзіць і выводзіць гэтага звера (смяецца). Яна нават не палічыла патрэбным спытаць у мяне з самага пачатку, ці павязу я барана. Са старту я ў яе спытала, хто будзе прыбіраць за гэтым зверам. — «Я-я-я, праблем няма ніякіх».

«Натуральна, ніхто нічога не прыбіраў»

Алена кажа, што і раней бачыла гэтую жанчыну з бараном у горадзе, але жывёліна ў грамадскіх месцах насіла падгузнік. А ў той дзень была без яго.

Гаспадыня пасадзіла жывёлу на падлогу аўтамабіля. Яна аказалася буйной — «на ўсё задняе сядзенне». Пагрузіўшы гадаванца ў машыну, кліентка папрасіла выключыць музыку, а потым стала размаўляць па тэлефоне — Алене запомнілася, што яна абмяркоўвала сэкс.

Але вельмі хутка паездка ператварылася для беларускі ў катаванне. Спачатку жывёла загадзіла салон («натуральна, ніхто нічога не прыбіраў»), а затым залезла на сядзенне і стала вадзіць па ім капытамі. Пасля гэтага Алена прыняла рашэнне скончыць паездку.

— Мяне хапіла на тры кіламетры, — дзеліцца суразмоўніца. — Калі сказала, што мы далей не едзем, кліентка без праблем спакойненька выйшла, слова не сказала. Паставіла мне, праўда, у Uber адзінку за грубасць.

У кліенткі была прывязаная да дадатку карта, таму сродкі за выкананую частку паездкі Алена атрымала. Браць наступны выклік было немагчыма: спачатку прыйшлося ачысціць салон — «не тое каб доўга, але вільготнай сурвэткай давялося нармальна пацерці».

Пра барана ведаюць таксісты

Пра незвычайнага пасажыра таксісты Познані ведаюць — гаспадыня рэгулярна возіць яго па горадзе. Давялося сутыкнуцца з бараном і сябру Алены, таксама таксісту. У яго выпадку таксама не абышлося без прыгод:

— Авечка гэтая нагадзіць — яна (гаспадыня) падняла кілімок гумовы, закінула гэтыя фекаліі пад кілімок і спакойна выйшла.

Пасля таго выпадку Алена зараклася вазіць авечак і коз. А ўсіх, хто збіраецца везці ў таксі незвычайнага гадаванца, жанчына просіць загадзя папярэджваць пра гэта кіроўцу, нават калі заказ афармляецца праз дадатак для жывёл.

Каментары7

  • Во як
    06.09.2024
    Бадай адзінае, што ў Польшчы бясіла - гэта шматлікія сабачнікі. Цяпер яшчэ і бараншчыкі сюды.
  • .
    06.09.2024
    Толькі я прачытаў назву артыкула так, што баран быў уласнасцю той самай беларускі?
    "У Польшчы беларуска везла ў таксі барана, якога абмяркоўвае ўся краіна"

    Пры гэтым назва арыгінальнага артыкула не такая двухсэнсоўная:
    "«Меня хватило на три километра». Беларусская таксистка везла барана, которого теперь обсуждают все в Польше"

    Рэдакцыя, вельмі расчароўвае праца над перакладнымі артыкуламі :((
    Толькі сёння другі выпадак.
  • Gorliwy Litwin
    06.09.2024
    можа гэта яе муж? пасля расчаравання ў прыматах

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць