Грамадства

Палітвязня Андрэя Будая будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Андрэй — фігурант па гучнай справе ініцыятывы «Буслы ляцяць», якую прызналі тэрарыстычнай.

Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 года прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь, піша «Вясна»

Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а пазней быў пераведзены ў бабруйскую калонію № 2. Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. 

Стала вядома, што 23 верасня ў Бабруйску Андрэя будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. 

Месца ўтрымання: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Вячаслававіч Будай

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч25

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч25

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць