Каментары да артыкула

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца

  • Чел
    14.09.2024
    Ха-ха-ха! Я когда-то давно купил книгу по ретуши. Была она толщиной с "Войну и мир". Довольно профессиональная книга. Так вот её последним предложением было, что нужно сразу нормально фотографировать, чтобы не понадобилась потом ретушь. Так и с этим вашим Телеграмом. Чтобы не понадобилось там что-то чистить и прятать лучше просто его не устанавливать. Сколько уже народу село.
  • 14.09.2024
    Чел, за неимением гербовой, пишут на простой .
  • Хамячкам і баранчкам
    14.09.2024
    Вось сапраўды, навошта гэты дураўскі тэлеграм? Для паведамленняў хапае whatsapp, навіны можна пачытаць на сайце, а відэа ў ютубе. Для чаго ён увогуле патрэбен, каб што, каб расіяніну Дураву дапамагчы заробіць чарговы мільярд, а товарішчу маёру - прэмію і чаргую зорачку?
  • дочка Максима Дизайнера
    14.09.2024
    whatsap ваш яшчэ горш за тэлегу

    як на мой чорны погляд
  • .
    14.09.2024
    Вацап дакладна не лепшы варыянт. Спіс узломаў і ўразлівасцей за ўсе гады ўражвае:
    https://en.wikipedia.org/wiki/Reception_and_criticism_of_WhatsApp_security_and_privacy_features
    Да тэлеграм ёсць пытанні, але такіх тэхнічных правалаў у ім пакуль не было.
    І ўвогуле, пасля продажу фэйсбуку суаснавальнік WhatsApp сказаў "Я прадаў прыватнасць маіх карыстальнікаў".
  • Хамячкам і баранчкам
    14.09.2024
    дочка Максима Дизайнера, чым ён горай?
  • .
    14.09.2024
    Гэта агульны і відавочны прынцып, не толькі для тэлеграма, а для любога мэсэнджэра, сацсеткі, увогуле любога сэрвіса ў інтэрнэце:
    - усё, што вы пішыце публічна, можа збірацца і аналізавацца трэцімі бакамі;
    - усё, што вы пішыце прыватна, можа быць зліта пры захопе тэлефона або кампутара вашых карэспандэнтаў.

    Для прыкладу. Фэйсбук парсілі і не аднойчы. Быў вядомы скандал з аналізам даных амерыканскіх выбаршчыкаў і падгонкаю таргэтаванай рэкламы непасрэдна пад кожнага, з мэтамі ўплыву на выбары ў ЗША. Займалася гэтым кампанія Cambridge Analitica.
    Дарэчы, і з інстаграма ў гэтым годзе карнікі выкладвалі спісы акаўнтаў, якія лайкалі запісы пад "пратэстнымі" акаўнтамі і навінамі. Бо гэта інфа публічная і яе таксама збіраюць боты.
    У крымінальных справах у Беларусі і ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў ёсць суполкі і каналы: фэйсбук, інстаграм, твітар, тыкток, вайбер, вконтакте, одноклассники, ютуб і яго каменты і г.д.

    Даўно ўпэўнены, што дыскрэдытацыя любой актыўнасці ў інтэрнэце, у тым ліку тэлеграма, ёсць у метадычках карнікаў і прапагандыстаў. Каб людзі не вывучалі пагрозы і не дзейнічалі з іх улікам, а каб баяліся агульна, нічога не рабілі і не выказваліся ўвогуле.
    Гэтыя наратывы ботаў падхопліваюць людзі, уразлівыя да іх (з тых жа, што падхапілі лаянку Желтых Слив/Азарёнка пра "неверагодных", "кветкі" і г.д.) і людзі, якія не здольныя ў логіку і абстракцыю, якія лічаць агульныя пагрозы існуючымі толькі ў тэлеграме.
    Таму ў каментах пад такімі артыкуламі заўсёды лаянка ўзроўню фобіі толькі пра тэлеграм. Няўжо не зразумела, што калі б у свой час для пратэстных чатаў і навін быў прыдатны не тэлеграм, а нейкі супермегаграм, то збіралі б інфу, забаранялі, саджалі б за допісы ў гэтым супермегаграме.
    Мабыць, і ў артыкулах трэба падзяляць: 1) тэхнічныя уразлівасці менавіта канкрэтнага інструмента (напрыклад, тэлеграма) і 2) адваротны бок любой публічнай актыўнасці ў інтэрнэце (які не залежыць ад інструмента).
  • Мая павага
    14.09.2024
    ., дзякуй за такі грунтоўны й сталы тэкст. Працягвайце, калі ласка, бо вельмі не хапае годных камэнтароў пад гэткімі артыкуламі!
  • Хамячкам і баранчкам
    14.09.2024
    Хамячкі і баранчкі ўхваляюць такі дураўскі функцыянал і дзякуюць гэтаму расіяніну за такі “зручны і бяспечны” месенджар, які працуе па тых жа прынцыпах, што і любая сацсетка ды мае частку кода, што датычная да стварэння паведамленняў або суполак, наўпрост узятую з крамлёўскага Вкантакце.
  • .
    14.09.2024
    Глядзелі той код? Ён не ідэальны, але і няма ў ім нейкіх сумесных з ВК падазроных уразлівасцей. Код узялі, бо каманда тэлеграма фармавалася з каманды вк, што не было сакрэтам з самага пачатку.
  •