Прыкра, што асноўную праблему ў выглядзе вусатага тэрарыста вы не хочаце заўважаць.
Case
23.09.2024
Праблемка, Так. Але давайце вінаваціць так сама габрэяў, чэхаў, аўстрыйцаў, французаў, дадчан, нарвежцаў, бельгійцаў и гд за тое што ў 1930-1940-я атрымалі акупацыю злачыннага рэжыму ды жылі пад акупантамі. Давайце вінаваціць балгар, венграў, румын, чэхаў, славакаў, тых жа ўсходніх немцаў пры штучна створанай ГДР, палякаў і гд што атрымалі савецкую акупацыю ў 1940-1980-я ды жылі пад савецкімі акупантамі. І рабіць усё каб народы якія знаходзяцца пад акупантамі не мелі магчымасці выехаць. А дзеля гэтага трэ ім адмовіць у візах і абмежаваць ў магчымасцях пераехаць мяжу сваімі ўласнымі законамі ад дэмакратыі пад сцягам так званых правоў чалавека. А далей вешаць ўсякія ярлыкі на акупаваныя народы ды даваць ім ўсякія парады як і што рабіць каб трапіць у катаваньні злачыннага рэжыму, страціць ўласнае здароўе і жыццё, здароўе і жыццё сваіх блізкіх і родных ці выйсці з голымі рукамі зрынуць акупантаў і вар'яцкі злачынны антычалавечы рэжым.
But
23.09.2024
Чэргаў няма, бо выехаць магчымасці ўсё меньш і меньш. Ды ўсё даражэй і даражэй. Толькі камерцыйны вантажны транспарт. Што казаць? "Дзякуй" ўсім хто заклікаў да санкцый патрабуючы прыраўняць беларусаў да расейцаў і асабліва настойваў на візавых абмежаваннях да беларускага народу. Цяпер за такія грошы што прапануюць ўсякія візавыя цэнтры на аднаразовую візу выбіраю сямейны адпачынак у Беларусі. Дзякуй Богу яшчэ ёсць лесы, рэкі, азёры, балаты, замкі, старажытныя месцы, шмат цікавых месц дзе можна адпачыць ад Саўка і лукашызму ды без здзекаў на мяжы. У Беларусі сапраўды шмат цікавых мест.
Ichs
23.09.2024
На месцы расейскага ФСБ даў бы грамату ці мядальку спадарам якія заклікалі на ўсё горла абмежаваць беларусаў у візах і прыраўняць іх да расейцаў. Так сама грамату і мялальку ад расейскага ФСБ і лукашыстам якія ўласнымі рукамі вынішчылі міжнародны транзіт скараціўшы тым самым валютныя даходы краіны і зрабіўшы большую залежнасць Беларусі ад Масквы. Яшчэ грамату і мядальку ад ФСБ РФ лукашыстам за вынішчэнне ў Беларусі ўсяго беларускага, саветызацыю і манкуртызацыю. Так што ўсе добра папрацавалі на Маскву і лукашысты вынішчаючы ўласную эканоміку, транзіт, турызм, культуру, класіку гд ды і так званая апазіцыя з младаэўрапейцамі рубячы на карню усе сувязі беларускага народу з Эўропай.
Янка
23.09.2024
Case, дарэчы, большасць аўстрыйцаў даволі ахвотна прынялі анэксію ў нацысцкі райх. Што ж тычыцца астатніх нацый - тыя нават ва ўмовах акупацыі прынамсі захавалі сваю самаідэнтыфікацыю.
А зараз станьце на месца літоўцаў - якім чынам ім адрозніць большасць тутэйшых, якія прыязжаюць у Літву (хай і транзітам), ад расейцаў? Тыя нават не спрабуюць размаўляць па беларуску. А аб тым, каб вывучыць пару фраз на літоўскай мове і павітаць тамтэйшага памежніка словамі "Labas rytas/vakaras" альбо "Laba diena", а пасля пашпартовага кантролю падзякваць "Ačiū" - пра гэта нават і марыць ня варта. Тыя ж асобы з беларускімі пашпартамі, якія стала жывуць і працуюць ў Амерыцы альбо заходняй Еўропе, але часта наведваюць Беларусь праз Літву толькі з мэтай наведаць сваякоў - пераважна ўвогуле ватнікі.
Пасля пакту Молатава-Рыбентропа літоўцы ня мелі сіл на эфектыўны супраціў савецкай агрэсіі. Але пераважная большасць супраціўлялася 40 гадоў акупацыі, як магла. Нехта ішоў у лясы, астатнія не прымалі акупацыю, дэманструючы адрозненне ад акупантаў - праз мову, культуру і гісторыю. Саветы змагаліся з гэтым. Спачатку - праз брутальныя рэпрэсіі, потым - праз замяшчэнне насельніцтва каланістамі, якія не прымалі мясцовую культуру і не вучылі мясцовую мову, але шчыра здзіўляліся, за што іх тут ня любяць. А за што любіць?
Пакуль беларусы не навучацца дэманстраваць тое, што яны не расейцы (са знакам якасці альбо без яго) на бытавым узроўні, паважаць сабе і паважаць астатніх - ім ня варта разлічваць на павагу з боку балтыйскіх народаў, якія здолелі абараніць сваю незалежнасць ў 1918-1919 ад расейцаў, паўставалі супраць саветаў у 1941, ваявалі супраць саветаў пасля 1944, зноў паўсталі ў 1988 і нарэшце перамаглі ў 1991.
вось такія справы
23.09.2024
Case, пэўна ні хто так не мкнецца аб'яднаць Беларусь ды Расею як нашыя заходнія суседзі
BTX
23.09.2024
Янка, ня веру ў так званыя гітлераўскія "рэферэндумы" як і ў так званыя "выбары" пры саветах і лукашызму. Краіны Балтыі не прайшлі праз такі савецкі гэнацыд праз які прайшла Беларусь. Яшчэ ў 1920-1930я была забіта больш як 90% беларускіх літаратараў і знішчана ня меньш чым 70% беларускай інтэлігенцыі. Пад сталінізмам краіны Балтыі пажылі ўсяго некалькі год. Супраціў быў і ў Беларусі, шмат асоб атрымалі тэрміны па 20 I больш год за тое што былі ў Нацыянальным беларускім супраціву, шмат знішчана. Нам не пашанцавала з БНР бо не мелі ўласнага войску. Але і за Літву і латышоў у 1920-м ўсю справу зрабілі эстонцы ды палякі з фінамі. Дарэчы у 1915-м царызм да дзьвух міліёнаў беларусаў дэпартаваў на поволжа дзе большасць з іх загінула ад голаду. Румыны ў 1918 не прапусцілі наша войска ў дапамогу БНР, не было ніякай дапамогі і ад Антанты і парты ў Балтыі са зброяй для нас былі зачынены. Што датычыцца раўняць ўсіх пад адзін грэбень то гэта чыста мянтоўскі і лукашэнаўскі менталітэт. Сярод маіх знаёмых адзінкі хто падтрымлівае лукашызм і ніхто з іх не быў у Эўропе і візы іх не клапоцяць. Што датычыцца беларусаў, то нягледзячы на візавыя абмежаванні :і ўсе цяжкасці нагых ваяроў у ЗСУ значна больш чым ваяроў дабраахвотнікаў з усіх краін НАТА разам ўзятых. Тым больш чым з усім разам ўзятых краін Балтыі ды Чэхіі якія так старанна адмаўляюць нашаму народу ў эўрапейскай будучыні, а нашым дзецям у адукацыі, як людзям у візах і працы. А тыкаць у наш народ што пад акупацыяй мол глядзіце на лукашэнаўскую прапаганду што робяць беларусы то гэта як паказваць фота краін пад савецкай акупацыяй і казаць глядзіце як літоўцы, латышы, эстонцы і гд. ўдзячны саветам за акупацыю і савецкасць. А хіба там мільёны на фота? Не. Бюджэтнікі ды сагнананая масоўка. Пераважнай большасці там няма і быць ня можа.
Янка
23.09.2024
But, а хто патрабаваў прыраўняць беларусаў да расейцаў?
Калькулятарас
23.09.2024
Спазьненьне з прыбыцьцём да Вільні на нейкую гадзíну, гэта не праблема, улічваючы пераезд мяжы. Мытны дагляд пастрожаны, амаль нічога правезьці нельга, таму мытнікі корпаюцца ў мандрымоцьцях пасажыраў больш часу, чым было раней. Мытныя абмежаваньні скіраваныя збольшага на жыхароў Ліетувы, каб спыніць плынь жадаючых скарыстацца бязвізам. Ліетувісы бароняць свой рынак ад значна больш танных тавараў з беларускіх крамаў. Усё банальна й прызямлення, а вы тут чорт ведае чаго навыдумлялі.
Юліюс Шышкаўскас
23.09.2024
Параўнайце кошты на харчовыя ды прамысловыя/побытавыя тавары, таксама і асартымент, у Ліетуве і Беларусі. Калі б ліетувісы зьнялі абмежаваньні на ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня з Беларусі, дык і чэргі ізноў выраслі б, як і раней. Некалі на мяжы бачыў, як салён адной з машын на ліетувіскіх нумарох быў напханы батонамі(!) з браслаўскіх крамаў. Я меў выпадковую магчымасьць пагутарыць з уласьнікам той машыны. Ён чаўночыў не адзін месяц, цягаючы ўсё, што яму замаўлялі, а тыя батоны, і ня толькі(!), ён вёз да некага пад вясельле, каб ашчадзіць на харчах.
На літоўскай мяжы няма чэргаў з аўтобусаў, але праблемы ў іншым
І рабіць усё каб народы якія знаходзяцца пад акупантамі не мелі магчымасці выехаць. А дзеля гэтага трэ ім адмовіць у візах і абмежаваць ў магчымасцях пераехаць мяжу сваімі ўласнымі законамі ад дэмакратыі пад сцягам так званых правоў чалавека. А далей вешаць ўсякія ярлыкі на акупаваныя народы ды даваць ім ўсякія парады як і што рабіць каб трапіць у катаваньні злачыннага рэжыму, страціць ўласнае здароўе і жыццё, здароўе і жыццё сваіх блізкіх і родных ці выйсці з голымі рукамі зрынуць акупантаў і вар'яцкі злачынны антычалавечы рэжым.
А зараз станьце на месца літоўцаў - якім чынам ім адрозніць большасць тутэйшых, якія прыязжаюць у Літву (хай і транзітам), ад расейцаў? Тыя нават не спрабуюць размаўляць па беларуску. А аб тым, каб вывучыць пару фраз на літоўскай мове і павітаць тамтэйшага памежніка словамі "Labas rytas/vakaras" альбо "Laba diena", а пасля пашпартовага кантролю падзякваць "Ačiū" - пра гэта нават і марыць ня варта. Тыя ж асобы з беларускімі пашпартамі, якія стала жывуць і працуюць ў Амерыцы альбо заходняй Еўропе, але часта наведваюць Беларусь праз Літву толькі з мэтай наведаць сваякоў - пераважна ўвогуле ватнікі.
Пасля пакту Молатава-Рыбентропа літоўцы ня мелі сіл на эфектыўны супраціў савецкай агрэсіі. Але пераважная большасць супраціўлялася 40 гадоў акупацыі, як магла. Нехта ішоў у лясы, астатнія не прымалі акупацыю, дэманструючы адрозненне ад акупантаў - праз мову, культуру і гісторыю. Саветы змагаліся з гэтым. Спачатку - праз брутальныя рэпрэсіі, потым - праз замяшчэнне насельніцтва каланістамі, якія не прымалі мясцовую культуру і не вучылі мясцовую мову, але шчыра здзіўляліся, за што іх тут ня любяць. А за што любіць?
Пакуль беларусы не навучацца дэманстраваць тое, што яны не расейцы (са знакам якасці альбо без яго) на бытавым узроўні, паважаць сабе і паважаць астатніх - ім ня варта разлічваць на павагу з боку балтыйскіх народаў, якія здолелі абараніць сваю незалежнасць ў 1918-1919 ад расейцаў, паўставалі супраць саветаў у 1941, ваявалі супраць саветаў пасля 1944, зноў паўсталі ў 1988 і нарэшце перамаглі ў 1991.
Некалі на мяжы бачыў, як салён адной з машын на ліетувіскіх нумарох быў напханы батонамі(!) з браслаўскіх крамаў. Я меў выпадковую магчымасьць пагутарыць з уласьнікам той машыны. Ён чаўночыў не адзін месяц, цягаючы ўсё, што яму замаўлялі, а тыя батоны, і ня толькі(!), ён вёз да некага пад вясельле, каб ашчадзіць на харчах.