Грамадства1212

Памёр легенда беларускага панка Віктар «Мао» Жаркевіч. Губазікаўцы прымушалі яго несці з сабой дзверы ад халадзільніка

«Мао» быў вакалістам Hate to state, адной з першых палітычных панк-бандаў Беларусі.

Віктар «Мао» Жаркевіч. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Віктару «Мао» Жаркевічу быў 51 год. Ён найбольш вядомы як мінскі панк-рокер.

@nashaniva Памёр легенда беларускага панка. #беларусь #панк #музыка #концерт #тренд #рок #танцы #сцена #нашаніва ♬ Solitude - ¥ves

Віктар захапіўся панкам яшчэ ў падлеткавым узросце, у савецкі час. У пачатку 1990-х ён паехаў у Германію і жыў там у захопленым панкамі будынку, удзельнічаў у мясцовым панк-руху. Пасля вяртання ў Мінск «Мао» прывёз не толькі ўражанні, але і веды пра тамтэйшую панк-сцэну.

«Мао» хацеў граць у стылі, які завецца краст-панк — гэта звычайна грубая і цяжкая, «гаражная» музыка разам з радыкальнымі сацыяльнымі тэкстамі. Віктар Жаркевіч у 1997 годзе быў заснавальнікам і аўтарам тэкстаў мінскага панк-гурта Hate to state, які выступаў побач з выбітнымі дзеячамі беларускага року таго часу.

Афіша фестывалю «Раздавім фашысцкую гадзіну», канец 90-х. Разам з Hate to State выступае гарадзенскі гурт Deviation, у якім вакалістам быў Стас Пачобут, брат палітвязня Анджэя Пачобута.

Гурт праіснаваў да 2000 года, а апошні канцэрт яны гралі разам з гуртом «Правакацыя», у якім быў вакалістам Альгерд Бахарэвіч. Пасля гэтага Віктар эпізадычна граў у розных гуртах ды займаўся менш вядомымі праектамі.

Жаркевіча затрымліваў ГУБАЗіК у верасні 2022 года. Падчас затрымання Віктара моцна збілі. У дадатак яму зламалі аб галаву патэльню ды прымусілі цягнуць з сабой у аддзяленне дзверы ад халадзільніка, на якія былі налепленыя панк-рокерскія ды анархісцкія налепкі і магніты за розныя гады.

Сябры мужчыны кажуць, што яго здароўе ды маральны стан моцна падарвалі 13 сутак на Акрэсціна. Ён скардзіўся на болі і пасля выхаду з-за кратаў.

Жаркевіча звольнілі з працы на будоўлі і, прынамсі ў першы час, не бралі на новую праз палітычныя абвінавачанні. Віктар перабіваўся выпадковымі заробкамі ды часта скардзіўся сябрам на праблемы са здароўем.

Віктар «Мао» Жаркевіч памёр 22 верасня 2024 года ў сваёй кватэры ў Мінску. Па звестках знаёмых, не вытрымала сэрца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Отбросы общества какие-то
    23.09.2024
    И это сотрудники милиции ??? Что-то на уровне мексиканских нарко-картелей по уровню деградации. Только вот при виде реальных бандитов они бы обоср#лись . Как-то больше привыкли над обычными безоружными людьми издеваться (не преступниками).
  • AlexxelA
    23.09.2024
    Гэта не яго затрымліваў сын Паўлічэнкі, якога апазнаў Байпол?
  • Alex
    23.09.2024
    А по факту замучен фашистами.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць