Вайна

Мінабароны Брытаніі: У апошнія месяцы Расія несла самыя вялікія штодзённыя страты з пачатку вайны

З мая Расія штодня губляе не менш за тысячу чалавек параненымі і забітымі, што стала самымі высокімі стратамі расійскай арміі ва Украіне з пачатку вайны.

Паводле ацэнкі брытанскіх вайскоўцаў, у маі Расія губляла ў сярэднім 1262 вайскоўцаў кожны дзень, у чэрвені — 1163, у ліпені — 1140, а ў жніўні — 1187.

Мінабароны Вялікабрытаніі чакае, што ў верасні страты расійскай арміі ў сярэднім таксама будуць перавышаць 1000 чалавек у дзень.

У 2022 годзе, як вынікае з апублікаванага брытанскімі ваеннымі паведамлення, Расія штодня губляла ад 236 да 537 чалавек у дзень. Максімальнага ўзроўню страты дасягнулі ў канцы года, гаворыцца ў паведамленні. 

У 2023-м страты вагаліся ад 701 да 967 чалавек у дзень, паведаміла Мінабароны Вялікабрытаніі. Больш за ўсё забітых і параненых у расейскім войску было таксама ў самым канцы года, вынікае з паведамлення.

Агульныя страты Расіі забітымі і параненымі з пачатку вайны Мінабароны Вялікабрытаніі ацаніла ў 610 тысяч чалавек.

Падобную ацэнку агульнай колькасці страт расійскай арміі тыдзень таму публікавала The Wall Street Journal, па даных якой, з пачатку вайны Расія страціла каля 600 тысяч ваенных параненымі і забітымі, піша «Агенцтва».

З канца красавіка Расія актывізавала наступ у Данецкай і Харкаўскай абласцях. З гэтым можа быць звязаны рост страт у маі і наступных месяцах, пра які паведамляе Мінабароны Вялікабрытаніі.

Апошні раз Расія апублікавала афіцыйныя страты ў вайне з Украінай у верасні 2022 года. Тады Сяргей Шайгу паведаміў, што загінулі 5937 вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску85

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць