Каментары да артыкула

«Будуць купляць у асноўным ужо гатовае жыллё». Рыхтуюцца змены ў сферы будаўніцтва прыватных дамоў

  • Acab
    25.09.2024
    Ізноў бяздумны перапост-пераклад.
    Збіраюцца, насамрэч, максымальна ўскладніць людзям самастойную будову ўласнага жытла.
  • э357
    25.09.2024
    Аддаў усё будоўлі нейкім невядомым іншаземцам, сваіх будаўнікоў пусціў па свеце, а цяпер нешта меле пра прафесіяналаў і адказнасць 🤦
  • Лежыт Сантехнік на Крыше
    26.09.2024
    Спадару э357, не бядуйце так моцна, сваечасна адказалі продажу канцэсыяў пратэкцыянізмам!
    Неўзабаве будуць ўсе свае, з пасьведчаньнем прыгоннага бэсэсэры і з прафсупалкі будаўнікоў на дадатак.
  • Сядзіць Камсамолец на Бастыёне і Ўзьнёсла Пера Пашча Е
    25.09.2024
    "Для спрашчэння працэсу будаўніцтва жылля цяпер прапрацоўваецца пытанне замацавання парадку, пры якім будучыя ўласнікі жылля (юрыдычныя і фізічныя асобы) максімальна выключаюцца з працэсу будаўніцтва..."

    Я б ўсё ж прапанаваў ўдасканаліць зьмены ў загонадаўства загадам жыць ў нырах, якія, дзеля спрашчэньня, вядома, капацьме НырТрэст, а хобіты (вось на адрозьненьне ад беларусаў даю рады ў Толкіна знайсьці вызначэньне хобітаў) засяляцьмуцца ў гатовыя.
  • Лукашэнка Бацька
    25.09.2024
    Ціскануў анэкдота ў 22-ім, як палегчыць будову жытла (дзяржаба гэта здатная рабіць ў адзін спосаб - памяншэньнем сваёй прысутнасьці)
    І праз два гады імплемэнтуецца яшчэ горшае ўскладненьне і манапалізацыя будаўнічага рынку.

    Любы чытач пад такімі, насамрэч вызначальнымі, навінамі ня моцна пасьвіцца. А каб пасьвіўся, непазбыўна б намаляваўся які сацыяліст з паведамленьнем, як ў Каміфорніі ці Саксоніі якой даўно прыгонным нельга будавацца, прагрэсыўны Сьветавы досьвед.
  • Kotya
    26.09.2024
    пытанне замацавання парадку, пры якім будучыя ўласнікі жылля (юрыдычныя і фізічныя асобы) максімальна выключаюцца з працэсу
    Ага и максимально подключить посредников в виде семейки лукашенок или тех, кого он сделает богатым таким образом
  • Халабуда
    26.09.2024
    Kotya, Халопам прапануюць купляць сабачы будкі замест дамоў і паспрабуй адмовіцца, іншых прапаноў ня будзе.
  • .
    26.09.2024
    Спрасціць так спрасцілі... Цынічная інтэрпрэтацыя "спрашчэння", калі прасцей робяць для сваіх, а людзям, нібыта для якіх усё задумвалася, наадварот, удакладнілі.
  •