Здарэнні

У аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў

Змей канфіскавалі і адправілі ў заапарк — там задаволеныя.

Фота: ДМК

Брэсцкія мытнікі знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў у рэйсавым аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь.

Кіроўца схаваў пітонаў у спецыяльным тайніку ў прыступках аўтобуса. На мяжы ён заявіў, што вязе толькі асабістыя рэчы.

Мытнікаў нешта насцярожыла, і яны вырашылі правесці дадатковы кантроль. Сканаграма паказала, што ў прыступках нешта схавана, паведамляе Мытны камітэт.

Адкруціўшы самарэзы на панэлі прыступкі, мытнікі дасталі з нішы пяць пластыкавых кантэйнераў з пітонамі. Разам з жывёламі пад прыступкай кіроўца схаваў і шэсць манометраў вагой 40 кг.

Кіроўца заявіў, што перавезці змей і манометры яго папрасіў незнаёмы чалавек у Варшаве. Пры гэтым кантактаў асобы, якой трэба было перадаць змей, у кіроўцы не было.

У выніку мытнікі канфіскавалі змей, манометры і аўтобус. Пітонаў перадалі ў Мінскі заапарк. Спецыялісты распавялі, што такая афарбоўка пітонаў з'яўляецца для заапарка эксклюзівам.

Каментары

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць