Марпех УСУ, у якога адняло мову ў расійскім палоне, загаварыў пасля абмену
«З ім зрабілі нешта такое, пасля чаго ён не змог гаварыць» — марпех УСУ, які страціў здольнасць гаварыць у расійскім палоне, зноў загаварыў. Ягоная маці распавяла пра катаванні і здзекі над палоннымі ўкраінцамі.

23-гадовы ўкраінскі салдат Юрый Гульчук, у якога адняло мову ў расійскім палоне і які вярнуўся ва Украіну ў выніку абмену ваеннапалоннымі 14 верасня, змог загаварыць, пішуць «Важные гісторыі».
Адразу пасля абмену Гульчука даставілі ў рэанімацыю адной з бальніц Кіева. Ён не мог самастойна есці, «ні на што не рэагаваў».
Пазней ён распавёў, што гэта адчувалася так, быццам яго душа знаходзіцца асобна ад цела, і ён глядзіць на тое, што адбываецца «як скрозь шкло».
На чацвёрты дзень пасля абмену псіхіятр сказаў, што Юрыю спатрэбіцца правесці год у псіхіятрычным шпіталі, каб вярнуць маўленне. Па словах яго маці, ужо праз сем гадзін пасля гэтага ён загаварыў і пачаў імкліва аднаўляцца.
У студзені 2024 года адзін з былых сукамернікаў Юрыя распавёў Мілане, што першапачаткова марпех абраў маўчанне толькі ў якасці спосабу супраціву камандам наглядчыкаў. Аднак хтосьці з палонных данёс расейцам, што насамрэч вайсковец гаворыць — толькі «са сваімі».
«І тады яго забралі з камеры і зрабілі нешта такое, пасля чаго хлопец ужо сапраўды не мог гаварыць. Гэта адбылося ў чэрвені 2023 года. <…> Гэта быў аповед пра фізічны гвалт. Пра збіццё, здзекі», — кажа Мілана.
Паводле яе слоў, Юрыя прымушалі стаяць па 16 гадзін у суткі, з-за гэтага на нагах з'яўляліся язвы. Таксама наглядчыкі спачатку білі так, каб утварыліся гематомы, а потым білі па гэтых гематомам, і раны загнівалі.
Юрый не захацеў адказваць на многія пытанні журналістаў і сваёй маці. Ён распавёў, што больш за ўсё ў палоне яго турбавала тое, «як некаторыя пабрацімы гублялі чалавечае аблічча», а таксама было цяжка трываць «абсалютную дэзарыентацыю ў часе, прасторы і падзеях».
«Я не ведаў, дзе знаходжуся, што са мной будзе ўжо ў наступную хвіліну. Што з бацькамі? Што з краінай? <…> Усё, што адбывалася вакол мяне, — нейкі кругаварот вобразаў, малюнкаў. Нават у першыя дні ў Кіеве я думаў, што бачу сон», — сказаў вайсковец.
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары