ДТЗ адбылося сёння каля 16:44, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Дзяўчына ехала на матацыкле Honda з боку Жодзіна ў бок Барысава.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яна няправільна абрала хуткасць, наехала на бардзюр, упала і ўдарылася галавой.
Нягледзячы на тое, што дзяўчына была ў матацыклетным шлеме, ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары