Свет33

На Захадзе заяўляюць, што ёсць доказы пастаўкі Кітаем зброі для Расіі

Суразмоўца выдання The Times сцвярджае, што Захад мае доказы ўдзелу неназванай кітайскай кампаніі ў пастаўках у Расію «партыі спецыяльных вайсковых беспілотнікаў», якія выкарыстоўваліся ва Украіне. Гэта можа азначаць істотную эскалацыю ўдзелу Пекіна ў вайне, піша «Еўрапейская праўда».

Кітайскі лідар Сі Цьзіньпін з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Фота: Suo Takekuma-Pool/Getty Images

Крыніца адмовілася раскрываць назву кампаніі, але ўдакладніла, што дамова аб пастаўцы Расіі дронаў была выканана ў 2023 годзе.

«Хоць кітайскі ўрад, магчыма, не прызнае гэтага, ён будзе старацца ўтрымліваць сваю ўсё большую падтрымку ў таямніцы», — дадаў службовец, якога цытуе The Times.

Ён, аднак, пацвердзіў паведамленне агенцтва Reuters пра тое, што Расія распрацавала ў Кітаі праграму ўзбраенняў для распрацоўкі і вытворчасці ўдарных беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння, якія выкарыстоўваюцца ў вайне супраць Украіны.

Прадстаўнік НАТА ў каментары The Times адзначыў, што новая інфармацыя пра ўдзел Кітая ў ваеннай падтрымцы Расіі «выклікае глыбокую занепакоенасць», а члены Альянсу «праводзяць кансультацыі па гэтым пытанні».

У верасні намеснік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбел першым заявіў, што Кітай непасрэдна дапамагае расійскай вайсковай машыне, падтрымліваючы яе намаганні па вядзенні вайны супраць Украіны.

ЗША неаднаразова засцерагалі Кітай ад падтрымкі расійскай абароннай прамысловасці і ўвялі сотні санкцый, накіраваных на абмежаванне магчымасцяў Масквы выкарыстоўваць пэўныя тэхналогіі ў вайсковых мэтах.

Каментары3

  • байка
    28.09.2024
    «выклікае глыбокую занепакоенасць»... «праводзяць кансультацыі па гэтым пытанні»... "неаднаразова засцерагалі Кітай" - І ў выніку атрымліваецца, як у Крылова: "А Васька слушает да ест".
  • Мёртвая галава
    28.09.2024
    "Прадстаўнік НАТА ў каментары The Times адзначыў, што новая інфармацыя пра ўдзел Кітая ў ваеннай падтрымцы Расіі «выклікае глыбокую занепакоенасць», а члены Альянсу «праводзяць кансультацыі па гэтым пытанні»."
    АхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахахАхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахахАхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахахАхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахахАхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахахАхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахахАхахахаххаххааххахахахахахахахахаахххаахахах.
  • Ахаха
    28.09.2024
    Путин на фото такой плешивый

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць