Свет22

SpaceX запусціла місію па выратаванні астранаўтаў, якія затрымаліся на МКС

Кампанія Ілана Маска SpaceX у суботу запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з касмічным караблём Crew Dragon да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), піша «Голас Амерыкі». У гэтага карабля будзе дадатковая місія.

Суніта Уільямс і Бутч Уілмар перад вылетам у космас. Фота: Joe Raedle/Getty Images

У складзе экіпажа касмічнага карабля — два чалавекі замест чатырох. Два месцы вырашылі зарэзерваваць для вяртання на зямлю астранаўтаў Суніты Уільямс і Бутча Уілмара, якія затрымаліся на станцыі нашмат даўжэй, чым планавалася.

Гэтыя астранаўты прыбылі на МКС на караблі Starliner вытворчасці Boeing у пачатку чэрвеня і павінны былі правесці на арбіце ўсяго тыдзень. Але пры стыкоўцы са станцыяй у Starliner узніклі праблемы з рухальнай сістэмай. У NASA палічылі яго небяспечным для вяртання астранаўтаў на зямлю і вырашылі адправіць іх дадому на караблі галоўнага канкурэнта Boeing у космасе — SpaceX.

У выніку замест тыдня Уільямс і Уілмару давядзецца затрымацца на станцыі ажно на 8 месяцаў. Карабель Crew Dragon вернецца на Зямлю толькі ў лютым 2025 года.

Каментары2

  • Acab
    29.09.2024
    Чаго гэтыя паразыты бюджэтныя на карку падатка абкладанага пнуцца на неба? Гагарыны, церашковы на мазалі прыгоннага калгасьніка славілі кампартыю і ўрад, армстрангі такія самыя, саган цыдулкі крывёў падаткаабкладанага высылаў іншаплянэцянам (барацьбіт зь цемрашальствам велічэйшы), зараз гэтых павалакло.
    Хочаце на неба - збірайце дабраахвотна сродкі, а ня гэтыя танныя прапагандныя і неэфэктыўна даражэзныя бюджэтныя насыраскосмасы.
    Брыда
  • бабруйчанін
    29.09.2024
    Acab, Згодзен))
    Калі ў Індыі " раджа" 500млн$ на вяселле свайго ....сынка кідае У Індыі дэманстратыўна Запрашае тзв эліту захада зорак чыноўнікаў і яны ..едуць Як дагэтуль у рф А пасля распавядаюць прымушаюць да " нейкіх " каштоўнасцяў ")) Фарысэі ханжы пііііжоны

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць