Каментары да артыкула

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

  • T-64M
    30.09.2024
    Вось і скончылася яго барацьба цёплым гішпанскім берагaм. І які быў сэнс ва ўсім гэтым? Які быў сэнс у паходзе праз горад з белчырвонабелым сьцягам, калі пасля ён яго проста паклаў на паліцу. І гэта ў лепшым выпадку. Ну, няхай адпачывае ў Гішпаніі. Вітаміны яму канешні патрэбныя, зноў жа садавіна/гародніна танныя і шмат.
    Беларусь няхай іншыя вызваляюць.
  • Джавелін
    30.09.2024
    T-64M, а які сэнс у вашым каментары? Раскажыце пра вашае змаганне ці 30ці-гадовае сядзенне на канапе.
  • Алекс
    30.09.2024
    T-64M, змоўкні, цвіль
  • Сонейка
    30.09.2024
    T-64M, а ты, маёр, пасядзі ў турме 4 гады, а потым выходзіць адзін у поле ваяваць. Падай прыклад!
  • Сымон
    30.09.2024
    T-64M, а з чаго вы вырашылi, што ягонае змаганне скончылася? Альбо вы лiчыце, што кожны палітзняволены, які пазбавіўся ад засценкаў - павінен застацца пад кантролем карнікаў, але адначасова спрабаваць нешта рабіць, ня маючы магчымасці нават працаўладкавацца? Альбо з'ехаць ва Ўкраіну і далучыцца да дабраахвотнікаў ва ўмовах, калі ўкраінскае кіраўніцтва гуляе ў дзіўныя гульні з Лукашэнкам (апошні абуральны выпадак - пралангацыя дамовы на транзіт праз Беларусь і Украіну расейскай нафты ва Ўгоршчыну) і ніякай надзеі беларусам-дабраахвотнікам пасля двух гадоў вайны не дае? Калі ў паветры запахне вяртаннем вайны ў Беларусь і гульні з нарэшце Лукашэнкам скончацца - тады беларускія вайскоўцы кшталту Акосткі вельмі спатрэбяцца.
  • Танкіст без глуздоў
    02.10.2024
    T-64M, А які сэнс было дзядам змагацца за савок, які ўсё роўна сканаў? Затое б пілі зараз баварскае.
  • T-64M
    30.09.2024
    Джавелін,
    Я на канапе не сяджу, а займаюся справамі. І размова не пра мяне.
    Ці можа я нешта напісаў ня тое? Чалавека вывезлі з Беларусі ў Гішпанію. І як зразумела з яго інтерв'ю, ягоная барацьба скончылася. Цяпер вучым мову, шукаем працу - і баста. За Беларусь, гэты чалавек ужо скончыў сваё змаганне. Тады паўстае пытанне, а ці варта было рабіць усё тое ў самым пачатку? Трэба быць, а не казацца.
  • Ваўкалак
    30.09.2024
    T-64M, нічога не робіць той, хто нічога не робіць. А ён зрабіў тое, што было ў яго сілах. Ці ты прапануеш яму застацца і змагацца за тую шэрую масу, якая ў 25-м годзе зноў пойдзе на выбары, як паслухмяны статак баранаў, а Руслана "прэвентыўна" пасадзяць і будуць зноў гнаіць у турме? Ты проста балабол інтэрнэтны, цьху!
  • Азы революции
    01.10.2024
    T-64M, Когда вас мало и вы без мозгов, но с кветачками в руках, вас бьют, сажают. Когда вас мало, но вы даёте отпор, вас бьют, сажают. Когда вас много и вы решительно даёте отпор, не жалея даже своей крови, тогда в итоге вы побеждаете.
  • T-64M
    30.09.2024
    Ваўкалак,
    Я ведаю аднаго ''Ваўкалака''. Той сапраўдны ''Ваўкалак'' з вялікай літары - бароніць Беларусь са зброяй ў руках, паранены чатыры разы і разумее што да чаго. Таму памяняй імя.
    А гэты ''дэсантнік'', калі ён кажа што асноўным зараз зьяўляецца для яго не барацьба, а адаптацыя на чужыне - можа адаптавацца і надалей. І няма аб чым тут размаўляць. У кожнага свой шлях.
    Толькі цікава колькі такіх самых ''адаптаваўшыхся'' набегла ў каментары абараняць свайго ''новаадаптаваўшагася сабрата''.
  • T-64M
    30.09.2024
    Алекс,
    Калі ў цябе розум зацяло, то тады лепш памаўчаць, чым тут балаболіць ведаючы, што табе ніхто па пысе за твае паганыя словы не зьезьдзіць. Адразу відаць - інтэрнэтнага змагара.
  • T-64M
    30.09.2024
    Сонейка,
    У нас няма ''маёраў''.
    У нас усе шэраговыя згодна з украінскім заканадаўствам.
  • kuar
    30.09.2024
    Сонейка, таварышы маёры ўсё мараць, каб мы засталіся, а яны працягвалі нас катаваць. Гэта яны лічаць дэманстраваньнем барацьбы - відавочна, сваёй барацьбы з "народцам".
    Зьехаўшы ў эміграцыю ў чалавека зьяўляецца нарэшце права заявіць пра злачынствы, учыненыя ў адносінах да яго рэжымам, і гэта таксама бацьба. 2 гады назад я оперу сказала, што праз год у мяне будзе міжнародная абарона, а ў яго будзе міжнародны перасьлед, і ў гэтым палягае розніца паміж намі. Міжнародную абарону я маю, а зараз у тым ліку ад мяне залежыць, каб усе гэтыя таварышы маёры атрымалі міжнародны перасьлед. Сяньня прыйшла цудоўная навіна з Літвы. Спадзяюся, ордэр на арышт іх правадыра ўжо не за гарамі, а гэта будзе азначаць, што і ўсе яны пад перасьледам, як служкі міжнароднага злачынцы. Няхай асэнсоўваюць гэта
  • T-64M
    30.09.2024
    kuar,
    Ты пераблытаў слова выжыць са словам - барацьба. Ты пераблытаў слова помста са словамі - заявіць пра злачынствы. Ты пераблытаў сябе самога з тымі хто змагаецца за Беларусь са зброяй ў руках, а не ў інтэрнетах з надзеяй што прыдзе нехта і пакарае за гвалт у дачыненні да цябе усіх тых служкаў. Ты не тыя кніжкі ў дзяцінстве чытаў. І не так як трэба цябе выхоўвала маці. Нажаль.
  • kuar
    01.10.2024
    T-64M, дзесьці я гэта чула... Дай прыгадаю, мянты ў мусарні і чэкісты ў сваім логаве так часта паўтаралі гэта. Дый гэта ж яшчэ ня ўсё: яшчэ наркаманка, прастытутка і ебанутая. Нагадваю, таварыш маёр, што на мне вашыя метадычкі (у тым ліку чэкісцкія) не спрацавалі. Я засталася апатычнай да вашых абраз.
  • Дудкi
    30.09.2024
    Сымон, вельмi слушна. Т64-М бачыць, што " уплывае" патэнцыйны кандыдат у нулевiкi. То хай сабе дурных у iншым мейсцы шукае.
  • T-64M
    01.10.2024
    Сымон,
    Заўсёды цікава чытаць тыя ці іншыя "прычыны", якія ''замінаюць'' ''добрым людзям'' паехаць ва Украіну ды стаць у адзін шэраг з сабраўднымі патрыётамі Беларусі ў змаганні за Беларусь. Так сама цікава чытаць і тыя самыя ''прычыны'', па якіх ''добрыя людзi'' не могуць данаціць на дапамогу тым самым беларускім дабраахвотнікам. Не каб адразу сказаць што ''я баюся'' ці '' я лепш патрачу ўсё грошы на сябе самога'', дык яны яшчэ гуляюць у гульню БЛАГАРОДНЫХ ДОНАЎ якія б і зрабілі тое іншае, у якіх і сродкі маюцца і жаданне. Але тут ''розныя акалічнасьці замінаюць''. Гэта каб выглядаць прыгажэй для саміх сябе і атачэння навокал. Маўляў не шмаглі :-) :-) :-)
    Дрэнным танцорам заўсёды яйца мяшаюць.
  • Ноўнэйм
    01.10.2024
    T-64M, многія твае заўвагі і нават радыкальнасць поглядаў недзе слушныя. І твая боль з-за таго, што такія смелыя (сапраўдныя!) вайскоўцы, як Руслан, з'язджаюць, зразумелая. Але ж.. Я, напрыклад, не еду ва Ўкраіну не таму, што "баюся". Проста я не ўпэўнены, што там вы змагаецеся за Беларусь. За вольную Ўкраіну - так, дакладна. Але ж наўрадці за вольную Беларусь. Калі (раней ці пазней) дойдзе да міру ва Ўкраіне і яна застанецца вольнай (цалкам ці яе найвялікшая частка), то ці дапаможа гэта неяк у вызваленні Беларусі? Шчыра і моцна сумняваюся. Real politic у выкананні кіеўскіх уладаў з такімі персонамі, як Ермак і Падаляк - гэта зусім не пра вольную Беларусь. А забіць на нулі Лу ці Пу наўрадці будзе магчымасць. Ды й ці зменіць гэта нешта?
    Таму страціць жыццё з такімі разважаннямі - нейкае вар'яцтва. А я дакладна не вар'ят. Таму кожны дзень дасылаю свае данаты ваярам УСУ і кожны дзень у думках зычу ім (і вам у тым ліку) застацца жывымі. І гадую дзіцё, каторае, спадзяюся, будзе некалі жыць на Радзіме - ў вольнай Беларусі.
  • .
    30.09.2024
    Хто б даў аднаго дзеда прыпадняць...
  • Беларус
    30.09.2024
    Вялікі дзякуй, Руслан! Хуткага аднаўлення і адаптацыі на новым месцы
  • Сонейка
    30.09.2024
    Ганарымся!
  • Ваня
    30.09.2024
    Настоящий десантник, не чета пьяному быдлу, которое раз в год собирается возле фонтанов.
  • С-к
    30.09.2024
    Адпачывай і вяртайся. Дэсантнікі трэба будуць.
  • Алесь
    01.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Дот
    01.10.2024
    Дзякуй Руслану за яго учынак. Рады, што атрымалася выбрацца на волю. Хутчэй папраўляйся!
  • Aresa
    01.10.2024
    Zaŭvažaju prazmiernuju kryŭdlivaść biełarusaŭ u kamientach. Liču zaŭvahi T-64M slušnymi. Biez hetaha nie pieramoč.
  • WM
    01.10.2024
    Вельма рада, што Руслан ужо на волі! Прыкра было, калі даведалася, што Вам дадалі тэрмін і зараз так рада, што нарэшце Вы вольны!
    Баражыце сябе <З
  •