Эканоміка33

Літва дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб абароне інвестыцый

Сейм Літвы дэнансаваў тры міжнародныя пагадненні аб супрацоўніцтве з Расіяй і Беларуссю. У прыватнасці, адменена пагадненне 1999 года паміж Літвой і Беларуссю аб садзейнічанні і абароне інвестыцый, а таксама аналагічнае пагадненне з Расіяй і пагадненне з Расіяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання.

Будынак літоўскага Сейма. Фота: Hein/ullstein bild via Getty Images

За кожны законапраект прагаласавалі па 90-96 членаў Сейма, адзін дэпутат быў «супраць», а некалькі ўстрымаліся.

Пагадненні стваралі прававую аснову для садзейнічання ўзаемным інвестыцыям шляхам надання гарантый, абароны ад экспрапрыяцыі, а таксама ўсталёўвалі неабмежаваны перавод інвестыцыйных сродкаў за мяжу.

На думку МЗС Літвы, дэнансацыя пагадненняў аб садзейнічанні інвестыцыям не пацягне негатыўных наступстваў для краіны, а іх скасаванне набудзе моц праз 12 месяцаў.

Раней Літва дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама пагадненне аб асноўных прынцыпах памежнага супрацоўніцтва.

Каментары3

  • Он
    01.10.2024
    Класс! Ну красиво же! Ну молодцы! Разорвите пжлст дипотношения - вдруг ктото заметит.
  • Слоўнічак Акабчыка
    01.10.2024
    1.Абарона інвэстыцыяў дзяржабыдамовіліся перакросна не рабаваць прыгонных (грамадзянаў ), якія ўкладаюцца ў падмятую пад дзяржабу тэрыторыю
    2 Пазбяганьне падвойнага падаткаабкладаньня - ня рабаваць таго, каго суседская дзяжаба абрабавала
    3 Тлумачэньне мзс пра адсутнасьць нэгатыўных наступстваў дэнансацыі - ня можа быць нам горай, як мы каго другі раз абрабуем ці экспрапрыюем майно
  • Ботам
    01.10.2024
    Тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі трэба давіць і знішчыць

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць