Свет33

Улады Польшчы бяруцца ставіць на мяжы з Беларуссю «Усходні шчыт»

Улады Польшчы плануюць да канца 2024 года пачаць усталяванне абарончых умацаванняў на межах з Беларуссю і Расіяй у рамках праграмы «Усходні шчыт». Намеснік міністра абароны Польшчы Цэзарый Томчак паведаміў, што першыя выпрабаванні кампанентаў абарончых умацаванняў пачнуцца цягам трох тыдняў.

Мэта «Усходняга шчыта» — абараніць Польшчу ад нелегальнай міграцыі і магчымага ваеннага ўварвання з боку Беларусі і Расіі. Праграма прадугледжвае будаўніцтва новых умацаванняў, платоў, стварэнне спецыяльных лясных насаджэнняў і змяненне формы рэльефу мяжы Польшчы з дзвюма краінамі.

Цэзарый Томчык таксама расказаў, што Польшча змагла прыцягнуць да рэалізацыі праекта краіны Балтыі, а таксама войскі Вялікабрытаніі і ЗША.

Яшчэ пры папярэднім польскім урадзе на мяжы Польшчы з Беларуссю быў пабудаваны шматкіламетровы плот, але ягоную эфектыўнасць Томчык ацаніў вельмі скептычна:

«Мы засталі дзіравы плот — ён павінен быў служыць заслонам ад усяго, што пагражае нам з усходу, але аказаўся дзіравым, як рэшата», — адзначыў ён падчас прэс-канферэнцыі.

Цалкам скончыць будаўніцтва лініі абароны плануецца да 2028 года. Каштаваць праграма будзе каля 10 млрд злотых (каля $2,6 млрд).

Каментары3

  • Каштаваць праграма будзе каля 10 млрд злотых (каля $2,6 млрд)
    05.10.2024
    але аказаўся дзіравым, як рэшата»

    во гэта распіл грошаў...
  • Shit ацечаства
    05.10.2024
    Гэтым палітыканам толькі дай нагоду пакрытыкаваць апанентаў і распаліць бюджэты
  • Ботам
    05.10.2024
    Наступная чарга Беларусі, пасля зрынання дыктатуры будаваць такой жа на беларуска-расійскай мяжы. Плюс мініраваць.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць