Спорт2626

Стала вядома дакладнае месца нараджэння дзеда Уэйна Грэцкі — і гэта не Гродзеншчына, як лічылася раней

Лічылася, што Цярэнцій Лаўрэнавіч пераехаў у Паўночную Амерыку з Гродзенскай губерні, што паўплывала на ход хакейнай гісторыі. Але наконт губерні, як кажуць, ёсць нюанс.

Уэйн Грэцкі. Фота Wikimedia Commons

Дзядуля нападніка НХЛ Уэйна Грэцкі быў выхадцам вёскі Агдэмер тагачаснага Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, піша Tochka.by.

Паводле інфармацыі крыніцы з архіўных дакументаў, Цярэнцій Лаўрэнавіч Грэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1892 года (паводле старога стылю).

Сёння яго паселішча знаходзіцца ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта Палессе.

Адпаведны запіс знайшоўся ў метрычнай кнізе Гутаўскай царквы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні за 1892 год.

Дзед легендарнага хакеіста нарадзіўся ў сям'і Лаўрэна Сямёнавіча і Анастасіі Іванаўны Грэцкіх. У пачатку XX стагоддзя Цярэнцій Лаўрэнавіч Грэцкі перабраўся ў Канаду праз Чыкага. Ён эміграваў з жонкай Ганнай і сынам Зіновіем. У новым заакіянскім жыцці дзядуля Уэйна пачаў насіць імя Тоні.

Неўзабаве ён развёўся са сваёй жонкай і пазнаёміўся з Марыяй з Цярнопальскай вобласці Украіны. У іх нарадзіўся сын Уолтар, які і стаў бацькам будучай легенды НХЛ.

Уолтар і Цярэнцій (Тоні) Грэцкі ўсяляк падтрымлівалі пачынанні юнага Уэйна і яго захапленне хакеем. З тых часоў спартсмен правёў выдатную кар'еру. Ён выступаў за «Эдмантан», «Лос-Анджэлес Кінгз», «Сэнт-Луіс» і «Рэйнджэрс» у НХЛ.

Уэйн Грэцкі гуляў у НХЛ паміж 1978 і 1999 гг. За 21 год кар'еры ён устанавіў 61 рэкорд лігі.

Найвялікшым дасягненнем з'яўляецца найбольшая колькасць закінутых шайб — 894 у 1487 гульнях.

У 2010 годзе Грэцкі пабываў у Мінску, прыехаўшы на матч зорак КХЛ. Тады яму была арганізавана сустрэча з сястрой Галінай Салдаценкавай.

Каментары26

  • feafania
    05.10.2024
    Аказваецца, зямляк. Нюанса наконт губерні няма, бо гэта Гарадзенская губерня, як і ў маіх продкаў. Памеры сёньняшніх абласьцей не супадаюць з гістарычнымі землямі. Адміністратыўныя адзінкі могуць зьмяняцца згодна з каньюнктурай. Частка Брэсцкай вобласьці (як Ружаны) - да Палесься нямае адносін. Частка - Піншчына. Часткі Гродзенскай вобласьці - гэта Віленьшчына і Наваградчына. У кожным рэгіёне свае адметнасьці. Аналягічна ў ВКЛ: частка Жамойці была адміністратыўна ўключана ў Літву (па гэтай прычыне яны зараз прэтэндуют на назоў Літва).
  • Ваваныч
    05.10.2024
    ваван, убого на русском пісаць, все остальное норм.
  • ахахаха
    05.10.2024
    ваван, раскажыце гэта рюзкiм

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС28

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця1

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік18

Беларус прадае за 30 тысяч рублёў пасведчанне паляўнічага-рыбака, якое належала Юрыю Лужкову2

У Мінску пешаход трапіў пад колы БМВ1

Прынц Гары і Меган Маркл вяртаюцца ў Вялікабрытанію пасля шасці гадоў добраахвотнага выгнання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС28

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць