Каментары да артыкула

Памёр акцёр, які граў дэпутата Віталя Наліўкіна ў сатырычных скетчах

  • Дзя
    06.10.2024
    А тое, што яны падтрымалі вайну і стварылі цэх, дзе шылі для расейскай арміі, нічога?
  • І?
    06.10.2024
    Хто ўсе гэтыя людзі? Чаму мы павінныя ведаць пра нейкага чарговага «добрага расейца»?
  • Ян
    06.10.2024
    І?, такое адчуванне, што адзін (а можа і не адзін) з рэдактараў ці журналістаў НН, хоць і выехаўшы ў Вільню, моцна сядзіць на расейшчыне - на рускіх тык токах, блогерах і іх тэлеграм каналах. Таму і цягне сюды навіны з расейскіх смі, часам нават з крамлёскіх такіх як ріа новості ці рбк.
  • Не наша нива
    06.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • .
    06.10.2024
    Ролікі выдатна выкрывалі тупасць жыцця і ўлады ў Расеі, як ёсць. Часткова было рэлевантна і для Беларусі (бо той жа постсавок).
    Гледачы не выкупілі іронію і мітынгавалі ў каментах, што сапраўды б выбралі такога кіраўніка ва ўладу (не сумняюся).
    У 2022-м выпусцілі ролік пра бронекамізэлькі для "СВО". Дарэчы, за тое атрымалі пераважна негатыўную рэакцыю.
  • Янка
    07.10.2024
    У 2023-м стваральнікі шоу падтрымалі вайну.

    Тут варта быць вельмі асцярожнымі з ацэнкамі. Яшчэ да вайны расейскія ўлады няспынна ціснулі на праект за ягоную яскравую грамадска-палітычную сатыру. Акторка Ларыса Крываносава, якая ў ролі Марыны Вульф спарадзіравала генеральшу МУС Воўк - трапіла за краты ў сярэдзіне 2021. На момант роліка з "падтрымкай вайны" супраць стваральнікаў шоў была ўзбуджаная крымінальная справа за ролік з трапленнем гранаты ў банер ЕР. Пасля "пакаяльнага" відэа крыміналка фактычна была прыпыненая.
  • .
    08.10.2024
    Са справамі не прыпынена («гэтыя крымінальныя справы, якія нам завялі новыя»).
    Так, была версія, што пайшлі на такі "кампраміс" каб выжыць. Але факт застаецца: вайну падтрымалі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць