Каментары да артыкула

Харыс адмовілася ад сустрэчы з Пуціным па Украіне без удзелу Украіны

  • Праўда
    08.10.2024
    Харыс за Украіну, а Трамп за Расію.
  • Паліталёгія дзеля сярэдняга школьнага веку, 8-12 гадоў
    08.10.2024
    Праўда, складзіце заяўку нашаму айчару, далучым вас да калектыву аўтараў падручніка.
  • Андрэй
    08.10.2024
    Элементарна ацэнка таго наколькі былі актыўныя расійскія войскі да прыходу Трампа і пасля яго сыходу гаворыць трошкі аб адваротным. Байдэн на пачатку 2022 Украіну Пуціну збіраўся проста здаць. Калі б украінцы не пачалі сапраўды змагацца то яно б так і было. Сучасная дэмпартыя - гэта пра правы меншасцяў, гендарную роўнасць і заплюшчванне вачэй на выбрыкі розных аятол ды хамасаў. Пуціну пры іх жывецца няблага. Бяда ў тым што рэспубліканцы не тое што нашмат разумнейшыя. І тое што яны высоўваюць трэці цыкл запар кандыдатам Трампа гаворыць аб тым што Амерыка мэтанакіравана збіраецца адмовіцца ад ролі сусветнага лідара. За якую будуць змагацца ўжо розныя бармалеі.
  • ?
    08.10.2024
    Што на гэта скажа боскі Акабчык малады? Куды накіруе нас малых дзяцей сваім боскім жазлом?
  • Суполка Заўзятараў Акабчыка
    08.10.2024
    ?, па-першае, зарэгіструйцеся ў нашым НДА, па-другое, Настаўнік не маладзенькі, а Маленькі, ня блытайце век з памерам, па-трэцяе, ганьба ня памятаць запавету ня браць ўдзелу ў палітычных выбарах.
  • Царква Дыегі Марадоны
    08.10.2024
    ?, мінулі лепшыя часы, як Куштурыца славіў нашую кангрэгацыю. Гуру наш ў лепшым сьвеце, вера ў заняпадзе мо прытуліце ў вунію, хаця і на мінорнай ролі бяз надзеі на Тамосы, ў Вялікі Касьцёл Боскага Акабчыка Маленькага?
  • ?
    08.10.2024
    Суполка Заўзятараў Акабчыка, Амін, бро! Гэтае пытанне прасіў задаць Байдэн Стары або па абноўленым пасланні Акабчыка Маленькага - Вялікі.
  • USA
    08.10.2024
    Ок, многія чытачы напічканыя адпаведнымі падборам і недахопам навін павераць, аднак, калі быць сур'ёзным.

    У 2017 годзе Трамп адмяніў эмбарга на зброю з Украіны і пачаў пастаўляць у краіну супрацьтанкавыя ракеты Javelin. Трамп крытыкаваў Нямеччыну за бізнэс з Расіяй, Паўночны паток 2 з'яўляецца толькі адным з прыкладаў. Не пры Трампе, а Байдане пачалася поўнамаштабная вайна. І пры Абаме Расія першы раз у XXI ст. напала на Украіну. Трамп падкрэслівае, што дзяржавы-члены НАТА павінны датрымліваць дамовы і выдаткаваць мінімум 2% ВУП на абарону.

    Зразумела, што ёсць заданні ці хочацца прадставіць такую, а не іншую карціну, але калі ласка, не коштам беларускіх чытачоў, якія і так адурманеныя расейскай прапагандай, а тут яшчэ дадаецца woke. Можаце накруціць хоць сотні дызпадабаек, але гэта не адмяняе тых ці іншых фактаў.

    Пры чым яшчэ звярніце ўвагу, загаловак пярэчыць цытаце, якая прыводзіцца. Яна не адмовілася ад сустрэчы з Пуціным, а адмовілася без удзелу Украіны. Арыгінал:

    Bill Whitaker: Would you meet with President Vladimir Putin to negotiate a solution to the war in Ukraine?

    Vice President Kamala Harris: Not bilaterally without Ukraine, no. Ukraine must have a say in the future of Ukraine.
  • .
    08.10.2024
    > "Не пры Трампе, а Байдане пачалася поўнамаштабная вайна. І пры Абаме Расія першы раз у XXI ст. напала на Украіну."

    Гэтыя аргументы могуць мець моц, калі даказаць, што Байдэн і Абама спрыялі нападу Расіі або не стрымлівалі яе. А Трамп стрымліваў.
    Але такіх аргументаў Вы не прыводзіце.
    Значыць, свядома маніпулюеце, падмяняеце "супадзенне па часу падзей" нібыта "прычынна-выніковай сувяззю".
    З тым жа поспехам можна ўхваліць, што пры Лукашэнке расквітнеў штучны інтэлект.

    І дадаткова размываеце віну Расеі за агрэсію. Нібыта важней не яе рашэнні, а што адбывалася ў той час у ЗША.
  • USA
    08.10.2024
    Bill Whitaker: As president, would you support the effort to expand NATO to include Ukraine?

    Vice President Kamala Harris: Those are all issues that we will deal with if and when it arrives at that point.

    Ці "Наша Ніва" дазволіла б сабе загаловак: "Камала Харыс не датрымала далучэнне Украіны да НАТА" - пытанне рытарычнае.

    Да пытання ці варта маніпуляваць у загалоўках і агульна артыкулах?
  •