Аўто22

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Праз змены ў расійскім заканадаўстве расіяне больш не могуць ездзіць у Беларусь па свежапрыгнаныя аўто з Еўропы і ЗША, як гэта было раней. «Наша Ніва» пацікавілася, як такія новаўвядзенні паўплывалі на беларускі аўтамабільны рынак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

За суботу на рынку прадалося ўсяго некалькі машын

Чалавек, які займаецца перагонам аўто з Еўропы, кажа, што на мінулым і пазамінулым тыдні на ўсім рынку «Малінаўка» за суботу прадаліся ўсяго дзве-тры машыны.

Пасля апошняй хвалі росту попыту з боку расіян на беларускім рынку наступіла зацішша.

«Калі з'явіліся навіны пра тое, што з 1 кастрычніка ўтыльзбор у РФ будуць налічваць па новых правілах, то расіяне зноў масава ламанулі да нас па машыны. Прычым не толькі перакупшчыкі, але і звычайныя пакупнікі. Але гэта, відаць, быў апошні такі скачок попыту», — мяркуе перагоншчык.

З яго слоў, ужо бліжэй да канца верасня ажыятаж з боку расіян знік.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Апошнія два тыдні, можна сказаць, цішыня, бо цяпер свежапрыгнаныя аўто могуць купляць толькі беларусы, але і яны не такія актыўныя, як раней. Санкцыі не дазваляюць прыганяць машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Разнастайнасці на рынку стала менш, таму і з боку беларусаў попыт крыху знізіўся», — адзначае суразмоўца.

Санкцыі? Некаторыя і не чулі

Мужчына кажа, што, хоць санкцыі дзейнічаюць ужо не першы месяц, да яго дагэтуль звяртаюцца людзі, якія хочуць прыгнаць аўто з рухавікамі 2.0-3.0 пад капотам.

«Некаторыя, як вынікае з размовы, зусім не чулі, што такія машыны больш нельга прыганяць у Беларусь. Ёсць і тыя, хто думае, што санкцыі — гэта ўсё фігня. Што, нібыта, можна даць пару сотняў хабару мытніку, і цябе прапусцяць. Але ж вядома, што гэта так не працуе.

Даставіць падсанкцыйныя машыны можна толькі праз Турцыю. Сам такім ніколі не займаўся, але ведаю, што гэта дадае каля 5-7 тысяч еўра да кошту аўто. І калі называеш такія лічбы, то жаданне прыгнаць 2-літровую Audi ці BMW у людзей адразу знікае».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Расіян не бачылі ўжо тыдні два»

Цяперашнюю сітуацыю ў аўтаперагонным бізнэсе суразмоўца называе горшай за тую, што была ў даваенным 2021 годзе.

«Рэч у тым, што тыя ж расіяне да нас патроху ездзілі па машыны і да вайны, бо ў нас існаваў 140-ы ўказ, які дазваляў эканоміць на мыце. Безумоўна, гэта не было настолькі масавай з'явай, як у 2022-2024 гадах, але тыя пакупнікі былі. Цяпер жа мы можам разлічваць толькі на пакупнікоў з Беларусі».

Уласнік аўтакаміса таксама адзначае, што ў апошнія тыдні попыт на аўто паменшаў, бо адваліліся расійскія пакупнікі.

«Расіян на нашай пляцоўцы мы не бачылі ўжо тыдні два, хоць да гэтага яны часта прыязджалі па свежыя машыны. Цяпер працуем выключна з мясцовымі кліентамі. Таму мяркуем, што абарот зараз будзе на 20-30 працэнтаў меншы, чым раней».

Бізнэсмен згадвае, што самымі прыбытковымі былі другая палова 2022 года і ўвесь 2023 год. З яго слоў, у пікавыя месяцы на пакупнікоў з РФ прыходзілася больш за 50% пакупак.

«Сёлета такога ўжо не было. Былі толькі два ўсплёскі попыту. Першы — калі стала вядома, што праз Беларусь больш нельга будзе ганяць падсанкцыйныя аўто (з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра, гібрыды, электрамабілі), а другі — вось нядаўна перад павышэннем утыльзбору».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хто збярэ вяршкі з рынку

Мужчына лічыць, што цяпер лепш за ўсё зарабляць на перагоне аўто будуць толькі тыя, хто зможа пераключыцца на прыгон аўто пад замову для расійскіх кліентаў, бо тады пакупнік плаціць льготны ўтыльзбор.

«Для аўтакамісаў і тых, хто прывык прыганяць машыны ў Беларусь і ўжо тут іх перапрадаваць, тлустыя часы скончыліся. Без рээкспарту ў Расію перагонны бізнэс будзе вымушаны сціснуцца, бо ўнутраны беларускі рынак не такі вялікі і заможны».

З яго слоў, беларускіх пакупнікоў, калі і цікавяць свежапрыгнаныя аўто, то коштам да 15-20 тысяч даляраў. А больш за палову пакупак адбываецца пры дапамозе лізінгу або крэдыту.

Каментары2

  • Space
    09.10.2024
    Идёт война в Европе ..а в синеокой продавцам авто фиолетово, торгуют авто с русскими.абы грошы..
  • ххх
    09.10.2024
    Space, а куда, по вашему, этот шрот можно сбагрить?)))
    Это, можно сказать, белорусская диверсия для русского мира...)))

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян2

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ затрымала ў Малдове аднаго з ідэолагаў уварвання Расіі ва Украіну7

У беларускім ІТ рэкордны наём і ўсплёск звальненняў5

Навукоўцы стварылі тканіну, якая адаптуецца да надвор'я і тэмпературы чалавека 

На Захадзе распрацавалі дэтэктар, які выяўляе любыя ядзерныя аб'екты на адлегласці да 442 кіламетраў

Раніцай з Беларусі ва Украіну заляцеў незразумелы аб'ект

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

Затрымалі ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны5

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян2

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →