Навука і тэхналогіі33

Дзве Нобелеўскія прэміі паказваюць, якая роля Google у сферы штучнага інтэлекту

Нобелеўскія прэміі па фізіцы і хіміі, прысуджаныя супрацоўнікам Google, падкрэсліваюць фінансавую і тактычную сілу тэхналагічных гігантаў, якія выкарыстоўваюць свае рэсурсы для прыцягнення вядомых навукоўцаў у сферы ШІ.

Google DeepMind
Лагатып Google DeepMind на офісным будынку ў Лондане. Фота: AP Photo/Alastair Grant

Як адзначае Le Monde, мала якія кампаніі могуць пахваліцца тым, што нанялі на працу даследчыкаў, якія сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. Хоць па колькасці нобелеўскіх лаўрэатаў Google DeepMind яшчэ далёкая ад рэкордаў IBM (шэсць) або Bell Labs (дзесяць), яна ўжо можа ганарыцца дзвюма прэстыжнымі ўзнагародамі, атрыманымі ў кастрычніку гэтага года.

Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымаў былы супрацоўнік Google Джафры Хінтан (Geoffrey Hinton), а па хіміі — Дэміс Хасабіс (Demis Hassabis) і Джон Джампер (John Jumper). Гэты поспех падкрэслівае ўплыў Google у даследаваннях штучнага інтэлекту (ШІ).

Кампанія Google, якая пачалася як анлайн-пошукавік у 1998 годзе, сёння адзін з лідараў у галіне ШІ, дзякуючы раннім інвестыцыям у гэтую тэхналогію. Яшчэ ў 2001 годзе кампанія выкарыстала методыкі «машыннага навучання» для стварэння сродку праверкі арфаграфіі для пошукавых запытаў.

Адна з важных распрацовак Google — гэта апублікаваная ў 2017 годзе архітэктура Transformer, якая стала асновай для сучасных вялікіх моўных мадэляў, у тым ліку для такіх прадуктаў, як ChatGPT і ўласны праект Google — Gemini. Менавіта гэты падыход стаў ключавым у развіцці чат-ботаў і іншых моўных сістэм.

Выданне звяртае ўвагу на тое, што нобелеўскія ўзнагароды падкрэсліваюць фінансавую і тактычную сілу тэхналагічных гігантаў, якія выкарыстоўваюць свае рэсурсы для прыцягнення вядомых навукоўцаў у сферы ШІ.

Так, брытанскі даследчык Джафры Хінтан, які лічыцца адным з трох «хросных бацькоў» ШІ, першапачаткова працаваў ва Універсітэце Таронта. Там вучоны ў 2012 годзе разам з двума вучнямі стварыў тэхналогію, якая стала інтэлектуальнай асновай для сістэм штучнага інтэлекту. У наступным годзе Google перацягнула Хінтана да сябе.

Даследаванні доктара Хінтана дазволілі распрацаваць такія інструменты штучнага інтэлекту, як ChatGPT, Google Bard і Midjourney. У 2018 годзе вучоны разам з яшчэ двума «хроснымі бацькамі» ШІ — Янам Лекунам (Yann Le Cun) і Ёшуа Бэнджыа (Yoshua Bengio) — атрымаў самую прэстыжную ўзнагароду для даследчыкаў у галіне інфарматыкі — прэмію Цьюрынга.

Вясной 2023 года Джэфры Хінтан звольніўся з Google, напісаўшы ў Twitter: «Я звольніўся, каб гаварыць пра небяспеку штучнага інтэлекту, не зважаючы на тое, як гэта ўплывае на Google».

Што тычыцца другога лаўрэата Нобелеўскай прэміі Дэміса Хасабіса, то заснаваны ім разам з двума іншымі калегамі ў 2010 годзе стартап DeepMind кампанія Google набыла ў 2014 годзе за 625 мільёнаў долараў. Працяглы час DeepMind заставаўся адносна незалежным падраздзяленнем і займаўся фундаментальнымі даследаваннямі. У 2023 годзе адбылося яго аб'яднанне з падраздзяленнем па штучным інтэлекце Google Brain.

Дэміс Хасабіс узначаліў аб'яднаную структуру — Google DeepMind — і стварыў Isomorphic Labs, кампанію, якая спецыялізуецца на камерцыялізацыі даследаванняў у медыцынскай сферы, уключаючы даследаванні па мадэляванні бялкоў, якія былі адзначаныя Нобелеўскай прэміяй.

Як адзначае Le Monde, атрыманне Нобелеўскіх прэмій навукоўцамі, звязанымі з Google, таксама і ўзмацняе страхі таго, што штучны інтэлект будзе пад поўным кантролем тэхналагічных гігантаў.

Каментары3

  • Тупенькія
    11.10.2024
    Прэміі па фізіцы і хіміі паказваюць, якая роля Google у сферы штучнага інтэлекту? А дзе логіка? З тым жа поспехам можна скупляць тытулаваных бодзібілдэраў, пісьменнікаў-фантастаў і батанікаў.
  • алё
    11.10.2024
    А пры чым тут фізіка і хімія?
  • Задорнінгер-крюгір
    11.10.2024
    Тупенькія, зусім. vector space/

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць