Свет11

Памерла Этэль Кенэдзі

Этэль Кэнэдзі, старэйшына самай вядомай палітычнай сям'і ЗША, пераемніца барацьбы свайго мужа Роберта Ф. Кенэдзі за грамадзянскую справядлівасць, памерла ва ўзросце 96 гадоў. 8 кастрычніка яе шпіталізавалі з інсультам, піша Расійская служба «Радыё Свабоды».

Этэль Кенэдзі ў 1968 годзе. Фота: Wikimedia Commons

«З сэрцамі, поўнымі любові, мы абвяшчаем пра смерць нашай цудоўнай бабулі Этэль Кэнэдзі», — заявіў у чацвер яе ўнук, былы член Палаты прадстаўнікоў Джо Кэнэдзі III. «Яна памерла сёння раніцай ад ускладненняў, звязаных з інсультам, перанесеным на мінулым тыдні».

«Побач з пажыццёвай працай у сферы сацыяльнай справядлівасці і правоў чалавека наша маці пакінула пасля сябе дзевяць дзяцей, 34 ўнукі і 24 праўнукі, а таксама мноства пляменніц і пляменнікаў, якія ўсе яе вельмі любілі», — дадалі ў заяве.

Этэль нарадзілася ў красавіку 1928 года ў Чыкага ў сям'і бізнэсмена Джорджа Скейкеля, заснавальніка кампаніі Great Lakes Carbon Corporation. Дзяцінства яна правяла ў Грынвічы, Канэктыкут, дзе яе сям'я жыла ў вялікім маёнтку. У 1945 годзе паступіла ў каледж Манхэтанвіль. Там жа яна пазнаёмілася з Джын Кэнэдзі, сястрой свайго будучага мужа — Роберта Кенэдзі.

У 1949 годзе Этэль скончыла каледж, атрымаўшы ступень бакалаўра, а ўжо праз год адбыліся яе заручыны, а затым і вяселле з Робертам Кенэдзі. За 18 гадоў шлюбу ў Роберта і Этэль нарадзіліся 11 дзяцей. Яшчэ да шлюбу Этэль пачала дапамагаць свайму мужу ў палітычных справах — спачатку падчас выбараў у Кангрэс, а пазней і падчас прэзідэнцкіх выбараў.

У 1963 годзе, калі ў Даласе быў забіты прэзідэнт Джон Кенэдзі, Роберт пакінуў пасаду генеральнага пракурора і неўзабаве быў абраны ў Сенат ЗША. У 1968 годзе ён вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта. 5 чэрвеня ён быў забіты, выступаючы з прамовай у якасці пераможцы на праймерыз у Каліфорніі.

Этэль Кэнэдзі больш не выходзіла замуж. Яна перажыла двух сыноў. Дэвід памёр у 1984 годзе ва ўзросце 28 гадоў ад перадазіроўкі наркотыкамі. Майкл памёр праз 13 гадоў — урэзаўся ў дрэва падчас катання на лыжах. У год смерці мужа Этэль заснавала некамерцыйную арганізацыю Robert F. Kennedy Human Rights (цяперашняя назва) па абароне правоў чалавека. З 2018 года яе прэзідэнтам з'яўляецца дачка Джона і Жаклін Кэнэдзі — Кэралайн.

У 2014 годзе прэзідэнт ЗША Барак Абама ўручыў Этэль Кэнэдзі найвышэйшую грамадзянскую ўзнагароду краіны — Залаты медаль Кангрэса ЗША.

«Яна — сімвал непахіснай веры і надзеі нават перад тварам невыносных страт і гора», — сказаў Абама падчас цырымоніі ў Белым доме.

Каментары1

  • Зрабіла сябе сама
    11.10.2024
    З артыкула зрабіў выснову, што жанчына нідзе не працавала, але нараджала дзяцей і займалася піярам уплывовай сям'і, да якой яна далучылася праз выгодны шлюб.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць