Грамадства

«Садзіцца бухі, сліна цячэ». Таксістка Марына расказала, як ратуецца ад прыставанняў

Яна мела сваю цырульню, але ў таксі зарабляе больш. Аднак жанчына за рулём часта выклікае пажаду пасажыраў мужчынскага пола.

A Belarusian woman told how she escapes from olestation by men by working as a taxi driver Белоруска рассказала, как спасается от приставаний со стороны мужчин, работая таксистом Беларуска расказала, як ратуецца ад прыставанняў мужчын, працуючы таксісткай
Марына працуе таксісткай у Варшаве. Скрын відэа: maksimalno / YouTube

Сваю гісторыю дзяўчына расказала ў ютуб-праекце «Максімальна».

Беларуска Марына цяпер жыве ў Польшчы і працуе ў таксі. Яна спачатку вывучылася на цырульніка, затым атрымала вышэйшую адукацыю тэхнолага, у 22 гады адкрыла ўласную цырульню ў Мінску, пачала выкладаць, працавала як тэхнолаг. У нейкі момант яе запрасілі ў Польшчу ў якасці кіраўніка акадэміі цырульніцтва пры польскім вытворцу касметыкі.

Дзяўчына прадала ўсю маёмасць у Беларусі і пераехала ў Польшчу. Але, як яна расказвае, заробак у яе быў невялікі, а патрабаванні высокія. Просьбы аб павышэнні заробку не былі пачутыя, і пасля таго, як падушка бяспекі скончылася, Марына вырашыла працаваць на сябе.

Па словах Марыны, цікаўнасць да машын у яе праявілася яшчэ ў дзяцінстве: «У мяне бацька за стырном з дастаткова маладога ўзросту. Плюс па адукацыі авіяінжынер. То-бок душніла рэдкасны. «Матчастку спачатку трэба вывучыць». Калі я была падлеткам, мы жылі ў невялікім пасёлку. Міліцыі ў нас там не было. Ніякіх пастоў ДАІ.

У прынцыпе, можна было папрасіць: «Татуля, пусці за руль. Даедзем да гаража». Ён не вельмі хацеў мяне вучыць і выдаў мне кніжку «Уладкаванне аўтамабіля». Ён алоўкам мне адзначыў абавязковыя для вывучэння падраздзелы. (…) Гэта быў прынцып работы рухавіка ўнутранага згарання і такога кшталту штукі. Мне проста экзамен даводзілася здаваць», — расказвае дзяўчына.

Але першая спроба сесці за руль бацькоўскіх «Жыгулёў» у дзяўчыны была правальнай. «Тата мне нічога не расказвае. (…) Гаворыць: «Уключай перадачу». Я ўключыла радыёперадачу. Ён паглядзеў на мяне і сказаў: «Ну, усё з табой зразумела».

Марына расказвае, што пасля таго выпадку тата яе за руль больш не пускаў. Не адгукнуліся бацькі і на просьбу даць ёй грошы на аўташколу, калі ёй было 18 гадоў. У выніку, па словах Марыны, яна пайшла вучыцца туды ў 21 год. Больш блізкаму знаёмству з машынамі ёй дапамаглі абставіны. Першая машына, якую набыла Марына, была «тапельцам» (трапіла ў ваду падчас аднаго з патопаў у Мінску):

«Кожны ранак выходзіш і не ведаеш, завядзецца машына ці не. Яна магла завесціся, але я магла не даехаць. А на дапамогу мне ніхто не спяшаўся. І даводзілася званіць сябрам, нешта высвятляць. Нейкія здымкі, малюнкі, ютуб. І так паступова набыла навык».

Марыне падабаецца працаваць у таксі.

Усе яе адгаворвалі, казалі, што гэтая праца небяспечная. «Казалі: купі [электра]шокер, [газавы] балончык. А для мяне страшней яго ўжыць, а то раптам мяне потым за перавышэнне самаабароны павяжуць».

Марына згадвае пра непрыемную сітуацыю, якая здарылася з ёй на пачатку працы таксісткай: «Я ноччу выехала працаваць. Гарачае лета. Чэрвень месяц. І я зрабіла вялікую памылку — надзела кароткія шорты. Садзіцца пасажыр — мужчына бухі. Проста відаць, што ён хістаецца. Я кажу: «Вы на нагах не вельмі стаіце». Ён: «Я буду сядзець роўна». А потым сеў, паклаў мне бараду на плячо. Я проста адчуваю, што ў яго сліна з рота цячэ. Я адчуваю, як мне гэта капае на плячо. І ён кажа: «Можна, я пагладжу цябе па нагах?» — «Не!».

«Ну, я не буду перашкаджаць. Ты едзь акуратненька. А я ціхенька. Ты нават нічога не адчуеш». — «Не! Але ў мяне ёсць сустрэчная прапанова». А мы ехалі недзе ў прыгарад. І я вязу яго па нейкай лясной дарозе. Улада як бы ў мяне.

«Я зараз пачастую цябе электрычнасцю, і ты будзеш ехаць ціхенька без прытомнасці да самага пункта прызначэння». Ён зразумеў, адпоўз на другі бок, прышпіліўся і пакрыўджана соп».

Дзяўчына расказвае, што пазбегнуць такіх сітуацый дапамагае опцыя «Uber by woman», згодна з якой таксі з кіроўцай-жанчынай едзе да кліентаў-жанчын. Калі пасажырам акажацца мужчына, то кіроўца можа адмовіцца ад паездкі. Прычым пра гэта можна даведацца толькі пры прыездзе да кліента, бо часта заказчыкам выступае мужчына, а паслугай карыстаецца жанчына.

«Я перастала гэтаму здзіўляцца. І тут еду на заказ да Валерыя. Думаю, што ён таксама сваю даму хоча адправіць. А Валерый сам садзіцца. Я пытаюся: «Дзе наша пасажырка?» Ён кажа, што няма, ён сам. На пытанне, чаму ён заказаў Uber by woman, ён адказаў: «Я не люблю з усялякімі чумамбекамі ездзіць».

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе19

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →