Грамадства

У Гомелі за карупцыю судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

У Гомелі разглядаюць чарговую карупцыйную справу. З апублікаванай інфармацыі можна меркаваць, што абвінавачаны Анатоль Мітраховіч працаваў кіраўніком на «Гомсельмашы», піша «Флагшток».

Анатоль Мітраховіч у дзень выхаду на пенсію. Фота: gomselmash_life

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мітраховіча Анатоля Адамавіча. Мужчына абвінавачваецца па арт. 430 ч. 2 КК РБ «Атрыманне хабару». Максімальнае пакаранне, якое пагражае абвінавачанаму, — 10 гадоў пазбаўлення волі.

Выпіска з раскладу суда Цэнтральнага раёна Гомеля

Анатоль Адамавіч Мітраховіч з'яўляецца поўным цёзкам былога галоўнага тэхнолага завода самаходных камбайнаў ААТ «Гомсельмаш». Спалучэнне даволі рэдкіх імя па бацьку і прозвішча паказваюць, што пад суд трапіў менавіта былы кіраўнік завода, піша «Флагшток».

Год таму Анатоля Мітраховіча з пашанай адправілі на пенсію. Ветэран «Гомсельмаша» прапрацаваў на заводзе 52 гады. Яму было прысвоена званне «Ганаровага гомсельмашаўца».

Галоўным тэхнолагам завода самаходных камбайнаў Мітраховіч стаў яшчэ ў 1989 годзе. Апошнія тры гады ён займаў пасаду вядучага спецыяліста ва ўпраўленні галоўнага тэхнолага.

Судовы працэс за атрыманне хабару праз год пасля выхаду на пенсію можа сведчыць пра тое, што следчыя расследуюць дзейнасць экс-кіраўніка ў папярэднія гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць