Каментары да артыкула

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-2025

  • Планы людзей
    17.10.2024
    Людзі далі мандат на паўгады да канца 2020 года, каб:
    - спыніць гвалт.
    - вызваліць палітзняволеных.
    - правесці новыя выбары.

    Задача не выкананая - павінна сыйсці і пакінуць месца наступнаму. Калі не ў стане арганізаваць выбары (шанец быў страчаны Ціханоўскай і дарадцаміў 2020-2021, калі праз Голас сотні тысячаў галасавалі), тады проста сыходзь і не забруджвай паветра. Лідар з'явіцца па волі людзей. А ня хочаш - людзі знойдуць магчымасць аб'явіць табе "імпічмэнт", як бы ты не ўвільвала ад гэтага пытання па прыкладзе свайго калегі з трэсучайся галавой.
  • Прывет, Лёха і Сірожа
    17.10.2024
    Планы людзей, тур і яго метадычкі
  • Пытанне
    17.10.2024
    Ціханоўская: "тое, што будзе арганізавана рэжымам Лукашэнкі ў 2025 годзе, не мае ніякіх адносін да выбарчага працэсу ўвогуле. Гэта будзе прызначэнне Лукашэнкам самога сябе. Гэта будзе цырк, рытуал нейкі такі савецкі. Але абсалютна не выбары".

    А тое, што было арганізавана рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе хіба мела нейкія адносіны да выбарчага працэсу?
    Хто абраў, каго ўнесці ў бюлетэні? Ярмошына.
    Ярмошына абрала, каго зарэгістраваць. Падманутыя людзі "абіралі" з тых, каго абрала для рэгістрацыі Ярмошына.
    Хацелі ж за Сяргея Ціханоўскага галасаваць.

    "Гэта будзе прызначэнне Лукашэнкам самога сябе". А хіба ў 2020м было неяк па іншаму? Лукашэнка прызначыў самога сябе. Тое ж самае было і ў 2015, і ў 2010, і ў 2006, і ў 2001. І фальсіфікацыі тых гадоў зафіксаваныя. Выбары тых гадоў не прызнаныя іншымі краінамі. Лукашэнка нелегітымны яшчэ з тых часоў.

    "Гэта будзе цырк". А хіба ў 2020м быў не цырк? "Але абсалютна не выбары". А што, ў 2020м гэта былі выбары?
  • Нічога не мяняецца
    17.10.2024
    У 2025 будзе тое ж самае, што і заўсёды. Зарэгіструюць кандыдатаў на любы густ, у тым ліку чарговую жанчыну. І Лукашэнка намалюе сабе свае 80%.
    Сцэнар заўсёды адзін і той жа.
    У 2015 такой жанчынай была Таццяна Караткевіч.
  • Хто табе што даваў?
    17.10.2024
    5 год сканчываюцца, спадарыня
  • Жора
    17.10.2024
    "Выбарны цыкл у Беларусі скончыўся ў 2020 годзе." - адкрытая хлусня. Выбарны цыкл у Беларусі скончыўся ў 1996 годзе з захопам ЦВК, а да таго парламента ў 1995.
  • Пан
    17.10.2024
    Жора, як мы па вашаму павінны былі дзейнічаць пасля 1999г?
    Раней думалі, што дэмакратыя прыйдзе з боку масквы🤣
  • Лол
    17.10.2024
    Не займайцеся падманам і інсінуацыямі. Выбарны цыкл скончыўся ў 1999 годзе. У 1996 годзе незаконным шляхам была прынята новая версія канстытуцыі з новымі паўнамоцтвамі, яна не была прызнаная міжнароднай супольнасцю як законная. Элементарныя рэчы.
  •