Культура

У пачатку лістапада — прэм'ера спектакля «Ордэн белай мышы» па Арлову

Казку-антыўтопію паставяць у Варшаве. Сярод акцёраў — Ігар Сігоў і Святлана Зелянкоўская.

Дзіяна Балыка, Святлана Зелянкоўская, Андрэй Бардухаеў-Арол, Ігар Сігоў — акцёры, занятыя ў пастаноўцы «Ордэн белай мышы». Фота: @fotografjana

«Ордэн белай мышы» — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.

У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.

Адзін са стваральнікаў праекта расказваў, што новая пастаноўка будзе збудаваная па прынцыпе «тэатра ў тэатры»:

«У спектаклі будзе дзве п'есы — акрамя расказа Уладзіміра Арлова «Ордэн белай мышы» мы паралельна пішам тэксты і каментары кожнага акцёра як асобы. Гэта яго ўспаміны, яго расказ пра сённяшні дзень, а таксама тое, што ён думае пра будучыню».

У камандзе праекта — Ігар Сігоў, Святлана Зелянкоўская, Андрэй Бардухаеў-Арол, Дзіяна Балыка, Уладзімір Ушакоў, Раман Арлоў, Павел Семчанка, Аляксандр Вобразаў.

Прэм'ера пастаноўкі пройдзе ў Варшаве ў клубе Scena Chmielna 1,2 і 3 лістапада. Квіткі можна набыць тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць