Грамадства11

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Амаль год таму загінуў прызёр ЧС па фрыстайле Максім Гусцік. Падрабязнасці гэтага здарэння так і не былі агучаныя. «Трыбуна» даведалася, як гэта адбылося. 

9 снежня 2023 года ў Мінску загінуў 35-гадовы старшы трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Максім Гусцік. Ён быў бронзавым медалістам чэмпіянату свету — 2015, шматразовым прызёрам этапаў Кубка свету і ўдзельнікам дзвюх Алімпіяд.

У афіцыйных каналах паведамілі толькі сам факт гібелі Гусціка. Падрабязнасцей за амаль год пасля гэтага так і не было.

Па інфармацыі «Трыбуны», вечар пятніцы 8 снежня 2023 года Гусцік праводзіў, адпачываючы сумесна з некалькімі таварышамі.

Прыкладна ў 1:30 ночы ўжо 9 снежня мужчыны апынуліся ля станцыі метро «Пушкінская» на праспекце Пушкіна, які хацелі перайсці.

Як піша «Трыбуна», яны выбралі для гэтага не падземны пераход, які з'яўляецца адзінай там легальнай магчымасцю перасекчы васьміпалосную дарогу. Кампанія, парушаючы ПДР, пайшла наўпрост па праезнай частцы, маючы намер пералезці праз невялікі плот у сярэдзіне яе.

Аднак на раздзяляльнай паласе ў Гусціка і іншага чалавека з кампаніі ўзнік слоўны канфлікт. Праз пару рэплік апанент экс-фрыстайліста нечакана штурхнуў яго. Гусцік не ўтрымаўся на нагах — паляцеў на праезную частку.

Менавіта ў гэты момант па праспекце ехала «Шкода». Яе 33-гадовы вадзіцель не чакаў, што каля яго машыны зімовай ноччу ў такой сітуацыі апынецца нейкая кампанія. Чалавек за рулём заўважыў яе ў апошні момант — калі ўжо ніяк не паспеў бы затармазіць.

Па трагічнай выпадковасці, Гусцік упаў галавой менавіта пад колы «Шкоды». Тая нават пасля гэтага спынілася не адразу — кіроўцу спатрэбіўся час, каб зразумець, што здарылася. Зрэшты, ён хутка вярнуўся на месца ДТЗ.

Да таго моманту Гусцік ужо не падаваў прыкмет жыцця. А траўма галавы аказалася настолькі жудаснай, што экс-фрыстайліста хавалі ў закрытай труне, піша выданне. 

Чым скончылася праверка ДТЗ, суразмоўцы выдання не ведаюць.

Каментары1

  • Алесь
    21.10.2024
    Яшчэ я б запазычыў палітычную сістэму Швейцарыі з невялікімі зменамі. Напрыклад, там калегіяльнае кіраванне. Выбары праводзяцца па прапарцыянальнай сістэме. Прахадны бар'ер складае 1%. Міністэрскія партфелі размяркоўваюцца прапарцыянальна колькасці месцаў у парламенце для кожнай партыі. Пасада прэзідэнта ратацыйная, пераходзіць ад аднаго міністра да іншага, дадатковых паўнамоцтваў, акрамя міністэрскіх, у прэзідэнта няма, толькі прадстаўнічыя функцыі. Рашэнні прымаюцца калегіяльна, простай большасцю галасоў. Пасады прэм'ер-міністра няма.

    Жорсткая Канстытуцыя, як у Балгарыі, для змянення якой патрабуецца 3/4 галасоў парламента ў трох паслядоўных галасаваннях у розныя дні. Мяняць Канстытуцыю іншым спосабам нельга.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць