Свет22

Турцыя заблакавала пастаўкі амерыканскай электронікі расійскаму ВПК

Турцыя без афіцыйнага абвяшчэння забараніла сваім экспарцёрам перапраўляць у Расію амерыканскую прадукцыю вайсковага прызначэння. Гэта адбылося пасля таго, як Вашынгтон прыгразіў Анкары, якая не далучылася да заходніх санкцый і імкнецца захоўваць нейтралітэт у расійска-ўкраінскім канфлікце, «наступствамі» за падтрымку расійскага ВПК, піша The Moscow Times.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У апошнія тыдні турэцкія ўлады ўнеслі змены ў нацыянальную электронную мытную сістэму, расказалі Financial Times тры чалавекі, якія маюць пра гэта непасрэдную інфармацыю. Цяпер экспарцёрам будзе забаронена пастаўляць у Расію амерыканскую прадукцыю, уключаную ў спіс з 50 «высокапрыярытэтных» тавараў, якія ЗША, ЕС, Вялікабрытанія і Японія вызначылі як крытычна важныя для расійскай вайсковай прамысловасці.

У іх ліку перадавая электроніка, уключаючы працэсары і карты памяці, якія выкарыстоўваюцца ў ракетах і дронах, сістэмы дыстанцыйнага кіравання, станкі і іншае абсталяванне, якое ўжываецца пры вытворчасці ўзбраенняў.

Пастаўка аналагічных тавараў з ЕС была заблакаваная раней, расказалі дзве крыніцы FT. Са слоў адной з крыніц, публічна пра ўведзеныя абмежаванні не паведамляецца, бо гэта «палітычна адчувальнае» пытанне.

Адміністрацыя Джо Байдэна прыклала значныя намаганні, каб спыніць пастаўкі ў Расію праз Турцыю прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для выпуску ўзбраенняў. У жніўні з турэцкімі чыноўнікамі і топ-менеджарамі ў Анкары і Стамбуле сустракаўся памочнік міністра гандлю ЗША Мэцью Акселрод, які імкнецца не дапусціць трапляння перадавых амерыканскіх тэхналогій праціўнікам ЗША.

Акселрод папярэдзіў прадстаўнікоў Турцыі пра непрыемныя «наступствы», калі яна не заблакуе пастаўку такой прадукцыі ў Расію.

«Мы лічым, што турэцкі ўрад пачуў нашы асцярогі і разумее іх, — паведаміў Акселрод у адказ на запыт FT. — Мы не без падстаў лічым, што супрацоўніцтва будзе ўмацоўвацца».

Пастаўкі заходняй прадукцыі ў Расію праз Турцыю ўжо моцна скараціліся пасля таго, як ЗША ў снежні 2023 года абвясцілі пра магчымасць увядзення другасных санкцый супраць банкаў іншых краін, якія абслугоўваюць здзелкі з падсанкцыйнымі таварамі. У выніку турэцкія банкі сталі адмаўляцца ад правядзення падобных транзакцый.

Да пачатку вайны ва Украіне месячны экспарт высокапрыярытэтных тавараў з Турцыі ў Расію складаў толькі каля $3 млн у месяц, але да снежня 2022 года ён узляцеў да $37,6 млн, згодна з турэцкай статыстыкай. Незадоўга да абвяшчэння пра другасныя санкцыі ЗША ён быў $26,5 млн, а ў ліпені 2024 года — ужо толькі $4,5 млн.

Галоўным перавалачным пунктам па-ранейшаму застаецца Кітай (уключаючы Ганконг). Яны ў мінулым ліпені прадалі Расіі прадукцыі вайсковага прызначэння на $377,7 млн, паводле даных Trade Data Monitor, прычым у снежні 2023 года гэты паказчык перавышаў $680 млн.

Каментары2

  • лучше поздно
    22.10.2024
    После закрытия пролива, для военных кораблей РФ, - второе, здравое действие.
  • P6619
    22.10.2024
    Dy nichera nie atrymajecca, kali ŭsio robicca z takim pačvarnym pramarudžvańniem!

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць