Гродзенскі сайт s13.ru, а таксама яго сацсеткі перасталі абнаўляцца 23 кастрычніка, заўважыў канал «Право имеют».

Некалькі крыніц паведамілі, што сайт маглі прызнаць экстрэмісцкім. Пакуль s13.ru ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма, але, пішуць праваабаронцы, на гэтым тыдні ў судзе Гродна быў суд аб прызнанні нейкага рэсурсу экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Вядома, што нядаўна ўладальніка сайта Сяргея Чабоцьку затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Магчыма, чуткі аб прызнанні рэсурсу экстрэмісцкім, якія пайшлі ў Гродне, звязаныя менавіта з гэтым.
Сайт s13.ru працуе амаль 20 гадоў. Некаторыя тэксты збіраюць па 20-100 тысяч праглядаў. У інстаграме выдання 82 тысячы падпісчыкаў, у тэлеграме — каля 14 тысяч.
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары