Грамадства22

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад і адрасы мерапрыемстваў па ўсім свеце

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі XX стагоддзя. Як беларусы збіраюцца яе ўшанаваць у гэтым годзе?

Да 2020 года «Ноч расстраляных паэтаў» праводзілася ў Курапатах, дзе былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек. Фота: «Наша Ніва»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляны больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры, літаратуры, навукі, палітыкі. Расстраляныя 22 літаратары, сярод іх паэты Міхась Чарот, Валеры Маракоў, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Тодар Кляшторны, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Ізі Харык.

ПОЛЬШЧА

Беласток

29 кастрычніка

18:00 — Канцэрт Вольнага хору Памяці ночы расстраляных паэтаў (Музей Памяці Сібіры, вул. Węglowa 1).

Варшава

29 кастрычніка

18:30 — Ноч паэтаў у Беларускім Моладзевым Хабе з Андрэем Хадановічам (Dożynkowa 6a).

19:00 — Прэм’ера музычнага спектаклю «Жоўты пясочак» (16+) (Puławska, 114).

19:00 — Паэтычна-музычная вечарына Executed Poetry. Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, lok. 64).

19:00 — Вечар памяці ў Музеі Вольнай Беларусі (разам з Народным антыкрызісным упраўленнем, тэатрам Дзея Другая і варшаўскай суполкай Таварыства беларускай мовы). Уваход вольны (Foksal 11).

Гданьск

29 кастрычніка

19:00 — Ноч паэтаў. Вечарына «Радыё ня/страчаных надзей». Oblackie Centrum Edukacji i Kultury ( Elżbietańska 9).

Кракаў 

29 кастрычніка

Вечарына памяці і чытанне вершаў у Ноч расстраляных паэтаў. Пачатак а 19:45 каля Дрэва вольнасці. Працяг а 20:00 у Chicago Bar.

Лодзь

2 лістапада

17:00 — Вечарына ў «чорную ноч». Гутарка і чытанне вершаў. Mediateka MeMo (ul. Moniuszki 5, зала Cinemo).

Люблін 

29 кастрычніка

17:00 — Вечарына «Ноч (не)расстраляных паэтаў» (Wydział Humanistyczny UMCS).

Сопат 

30 кастрычніка

20:00 — Спектакль-канцэрт «Расстраляныя. Ахвярам чорнай ночы 1937» (Teatr Atelier). Білеты тут.

Торунь 

29 кастрычніка

18:00 — Літаратурны вечар і мітынг-перфоманс да Ночы расстраляных паэтаў каля помніка Каперніку.

Шчэцін 

29 кастрычніка

19:00 — Ноч расстраляных паэтаў. Чытанне вершаў. Падрабязней тут.

ЛІТВА

Вільня

29 кастрычніка

18:30 — Імпрэза памяці, імпрэза жыцця «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Сквер ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Auku g. 2A).

20:00-22:00 — Вечарына памяці і прагляд фільма пра ахвяраў рэпрэсій у Беларускім «Замку»(Naujoji Rovoniu g.).

УКРАІНА

Кіеў

29 кастрычніка

19:00 — Ноч расстралянай паэзіі (Кнайп-клуб «Купідон», вул. Чыкаленка 1-3 (ст.м. Хрышчацік).

ГРУЗІЯ

Батумі

29 кастрычніка

19:30 — Ноч расстраляных паэтаў у Сакартвэла (Беларуская прастора Асяродак, Parnavaz Mepe, 62a).

ЧЭХІЯ

Прага

29 кастрычніка

18:00 — Ноч (не)расстраляных паэтаў (Božská Lahvice, Bílkova 122/6, 110 00 Josefov).

Поўны расклад глядзіце тут.

Каментары2

  • З Латвіі
    26.10.2024
    Чаму пра Рыгу не напісалі? Будзе двойчы ўшанавання памяць загінулых творцаў. 26-га і 30-га. Падайце, калі ласка, інфармацыю.
  • Памяць яднае
    26.10.2024
    Цюрых, Лондан, Рэйк'явік, Манхэтан, Саўвадор, Талін, праходзьце па спасылцы ў тэксце (https://nochpaetau.com/), у вас таксама імпрэзы.
    Беларусы іншых краін і гарадоў, таксама збірайцеся разам і рабіце свае сустрэчы.

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей5

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей5

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць