У Мінску бацька прыйшоў да сына, а той з сябрукамі ўжывае наркотыкі. Мужчына ўсіх здаў
У Мінску затрымалі 26-гадовага хлопца і яго знаёмую. Яны сталі падазраванымі ў справе аб незаконным абароце наркотыкаў, паведаміла прэс-служба МУС.

«У Кастрычніцкае РУУС сталіцы звярнуўся мужчына, які прыехаў у госці да сына і заспеў яго з кампаніяй пры ўжыванні наркотыкаў. Мянчук замкнуў іх у кватэры і патэлефанаваў на лінію «102», — гаворыцца ў паведамленні МУС.
На месца выехалі аператыўнікі наркакантролю і патрульныя міліцыянты. У жыллё знайшлі шалі, зіп-пакеты, ізастужку, шпрыц і скрутак з парашкападобным рэчывам. Усіх маладых людзей даставілі ў РУУС.
«26-гадовы сын разам са сваёй знаёмай каля месяца працавалі кур'ерамі інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. Яны забіралі буйныя партыі «тавару» ў лясным масіве сталіцы, фасавалі на дробныя дозы і раскладвалі па схованках», — дадалі ў МУС.
У дачыненні да пары распачалі крымінальную справу. Такcама міліцыя правярае на дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў іншых удзельнікаў кампаніі.
-
Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі
-
У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
-
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
2.Учынак бацькі агідны.
3.Этап выхавання сына быў цалкам прапушчаны ім самім, бо інакш такая сітуацыя была б немагчымая.
4. Любой сістэме выгаднае стукацтва і аўтанамізацыя людзей. Тое, каб яны не давяралі адзін адному.
5. Найхучэй, гэтая навіна выдуманая самімі карнікамі, каб паказаць, што беларусы нават дзяцей здаюць ворганам.