Кіно

У Парыжы сёння пачнецца першы судовы працэс супраць Жэрара Дэпард'ё — яго абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях

Па артыкуле аб сэксуальных дамаганнях яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

У Парыжы сёння пачнецца першы судовы працэс супраць Жэрара Дэпард'ё. Пасяджэнне пачнецца а 13:00 па мясцовым часе (15:00 па Мінску).

Вядомаму акцёру выстаўлены абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях у дачыненні да дзвюх жанчын падчас здымак фільма Les Volets Verts («Зялёныя аканіцы») у 2021 годзе, піша Bild.

Дэкаратарка і асістэнтка рэжысёра абвінавацілі Дэпард'ё ў сэксуальным гвалце, сэксуальных дамаганнях і сэксісцкіх абразах у лютым 2024 года. Адвакат акцёра Жэрэмі Асус заявіў, што Дэпард'е асабіста з'явіцца на сённяшняе пасяджэнне.

«Сведкі і доказы, якія ён прадставіць, пакажуць, што ён з'яўляецца толькі аб'ектам ілжывых абвінавачанняў. Мэта, якую пераследуюць пазоўшчыкі, толькі што была раскрытая ў патрабаваннях кампенсацыі — набыць ад 6 000 да 30 000 еўра», — дадаў адвакат.

Па словах відавочцаў, Дэпард'ё на здымачнай пляцоўцы цалаваў жанчын і хапаў іх за грудзі, а таксама ў цэлым паводзіў сябе непрыстойна, але толькі з тымі жанчынамі, якія знаходзіліся ў яго падначаленні.

«Я быў з ім на здымках. Ён монстр, якому ніколі не казалі «стоп», і ён працягваў», — падзяліўся калега Дэпард'ё, акцёр Мацьё Касавіц.

Некаторыя французскія тэлеканалы ўжо адмовіліся трансляваць фільмы з удзелам Жэрара Дэпард'ё. Акрамя таго, яго васковую статую ў парыжскім музеі Грэвен дэмантавалі, а таксама акцёра пазбавілі ордэна Ганаровага легіёна.

На думку кінакрытыкаў, фільм «Зялёныя аканіцы» стане апошнім у доўгай фільмаграфіі Дэпард'ё. Па артыкуле аб сэксуальных дамаганнях яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Агулам супраць Жэрара Дэпард'ё разглядаюцца пяць судовых іскаў. 21 жанчына заявіла пра дамаганні з яго боку.

Каментары

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць