Каментары да артыкула

Колькі цяпер беларускамоўных класаў у Мінску?

  • Адукацыя
    30.10.2024
    Адукацыя на родной мове не раўно ўрокі беларускай мовы і літаратуры.
    Калі чалавек толькі мову і літаратуру на роднай мове вывучае, у яго бедны слоўнікавы запас, ён можа на гуманітарныя тэмы размаўляць, але не можа на эканамічныя, юрыдычныя, навуковыя тэмы гаварыць. Бо не валодае тэрміналогіяй.
    Геаграфічныя, гістарычныя тэрміны выклікаюць блытаніну, калі геаграфія і гісторыя выкладаюцца на іншай мове, не беларускай.
    Пачынаюцца "Миоры" замест "Мёры".
  • Алекс Ждан
    30.10.2024
    Для засваення роднай мовы вельмі важны асяродак. Калі дзеці бачаць, што старшакласнікі і блогеры размаўляюць па-руску, яны будуць размаўляць па-руску і лічыць беларускую мову чымсьці другасным.
    Каб пераламіць сітуацыю, патрэбны два чыннікі. Першы, і галоўны, гэта матчына мова. Бацькі, і асабліва маці, павінны размаўляць з дзіцём па-беларуску з самых першых дзён жыцця, каб у школу яно ўжо прыйшло са сфармаванай беларускай свядомасцю, а там сістэматызавала і папаўняла веды. Другі, гэта стварэнне моднага беларускага кантэнту. Як тут, на Нашай Ніве, казаў японец, трэба стрыміць Доту па-беларуску і да т.п.
    Дзеці і падлеткі любяць незвычайнае, нефармальнае, забароненае, крутое, і таму сітуацыя, можна сказаць, спрыяе пашырэнню беларускай мовы. Але без гэтых двух момантаў мы моцна не прасунемся.
  •