Каментары да артыкула

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-2025

  • Вокліч
    01.11.2024
    „пакуль мы ідзем найгоршым з магчымых трэндаў". Не мы ідзем, а нас вядуць так.
  • Мутны
    01.11.2024
    Памятаю, як Някляеў расчаравана выказаўся, што яго ўцягнулі ў брудную справу непрыстойныя людзі (не цытата, але сэнс такі). Ён дыстанцыяваўся ад "Гавары праўду" і больш з імі не меў справаў. Паказальна? Для мяне - так.
  • FF
    01.11.2024
    Мутны, уцягнулі ці ўцягнуўся – добрае пытанне, але менавіта Дзмітрыеў прывёз Кастусёву 100 тысяч даляраў з Масквы за зняццё з выбараў на падтрымку Някляева
  • Беларус
    01.11.2024
    Ізноўку НН зачымсьці называе лукашэнкашскі сурагат "прэзідэнцкімі выбарамі"...

    А спадара Дзьмітрыева насамрэч шкада. Канешне, калі краіна акупавана і саджаюць за лайк - няма сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў, бо гэта кандыды ў палітвязьні. І наўрадці ён сумленна хоча вывесьці злачынцу з ягонай зграяй садыстаў з міжнароднай ізаляцыі - гэта частка дамовы з хунтай і варта ставіцца да такіх заяў яа да "пакаяльных відэа". Таму як з-пад акупацыі няма магчымасьці выказваць свае думкі публічна і без наступстваў.

    А вось матывацыю называць публічна гэты цырк "выбарамі прэзідэнта", знаходзячыся ў вольнай краіне ЕЗ, можна акрэсліць проста - перагорнутая старонка. І вось гэта сапраўдная проблема. Бо тыя, што мусяць спрыяць паразуменьню, спрыяюць якраз адваротнаму.

    Жыве Беларусь!
    Слава Ўкраіне!
  • Андрусь.
    01.11.2024
    Шаноўная рэдакцыя Нашай Нівы, перастаньце, калі ласка, называць тое, што адбудзецца 26.10.25 і да таго, "выбары". Няўжо журналісты і рэдактары недзяржаўнага медыя не ведаюць, што такое выбары?

    Неабходныя атрыбуты выбараў - наяўнасць ў палітычным спектры краіны розных ідэй, легальная дзейнасць розных палітычных сілаў, якія гэтыя ідэі прасоўваюць і магчымасць весці адкрытую і раўнапраўную агітацыю за свае ідэі кожнай палітычнай сіле (кандыдату). І раней у Беларусі пра раўнапраўныя магчымасці мовы не ішло. Але цяпер...

    У Беларусі зараз абвешчаныя незаконнымі і ліквідаваныя ўсе палітычныя сілы, погляды якіх адрозніваюцца ад поглядаў групоўкі, што нелегальна ўтрымлівае ўладу, за выказванне любога меркавання супраць групоўкі, якая трымае ўладу, альбо супрацоўнікаў карных органаў, якія забяспечваюць утрыманне ўлады таею групоўкаю, адразу ўжываюцца жорсткія рэпрэсіі, сродкаў масавай інфармацыі, неўбудаваных у сістэму ўлады групоўкі, што трымае ўладу, у краіне няма, а тыя, якія вяшчаюць з-за мяжы, абвешчаныя па-за законам і нават за чытанне інфармацыі з іх людзей жорстка рэпрэсуюць, а за распаўсюд уласных меркаванняў праз гэтыя СМІ рэпрэсіі асабліва жорсткія.

    Плюс - немагчымасць арганізаваць незалежнае назіранне, рэпрэсіі за перадачу любой інфармацыі, у тым ліку і пра тое, што адбываецца падчас гэтай акцыі, арганізацыям, якія звонку манітораць сітуацыю ў краіне. "Завочны" крымінальны пераслед беларускіх палітыкаў, якія вядуць сваю дзейнасць за межамі краіны і адкрытыя пагрозы іх палітычна матываванага зняволення ў выпадку іх траплення на тэрыторыю краіны. Ну і наяўнасць многіх сотняў, а магчыма, і тысяч, людзей, зняволеных паводле адкрыта палітычных абвінавачванняў, у тым ліку вызнаных праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

    Фактычна, сітуацыя такая самая, як на "рэферэндумах" у акупаваных расіяй частках Херсонскай і Запарожскай абласцей. Але тыя "рэферэндумы" ніхто рэферэндумамі не лічыць і сур'ёзна не ўспрымае.

    А нашыя незалежныя СМІ пішуць пра тое, што мае адбыцца ў Беларусі, як рэальна пра выбары - без двукосся, з нейкімі разважаннямі, з рэакцыяй на кожны пчых тае ЦВК і кожны крок бутафорскіх "кандыдатаў", нібы гэта сапраўды палітычная кампанія. Тым самым гэтай акцыі надаецца нейкая палітычная значнасць. Гэта не мусіць быць! Гэта проста прапагандысцкая акцыя такога самага ўзроўню палітычнай значнасці, як "поезд победы" ці "марафон единства", якія гастралююць гарадамі Беларусі. Не больш!

    Нельга, каб і ў людзей унутры Беларусі, і ў міжнародных партнёраў дэмакратычных сілаў склалася ўражанне, што ў Беларусі адбываецца выбарчая кампанія. Асабліва на Захадзе людзі (нават палітыкі, не кажучы ўжо пра звычайных дзяржаўных чыноўнікаў) рэальна ж не разумеюць, што вось тое, што адбываецца ў Беларусі - гэта не выбары, калі мы самі гэта называем словам "выбары". Многія там, жывучы ў дэмакратычным свеце, нават да гэтага часу не разумеюць сітуацыю ў Беларусі - пра гэта сведчаць перманентна вынікаючыя кейсы з адмовамі ў абароне з абгрунтаваннем тым, што ў Беларусі людзям нічога не пагражае, затрыманнямі на запыты карных органаў Беларусі і падобныя рэчы, якім ужо мы перасталі нават здзіўляцца.

    Скарэктуйце наратывы, не рэтранслюйце прапаганду і агітацыю групоўкі, якая трымае ўладу ў Беларусі. Гэта зараз сапраўды вельмі важна. Не легітымізуйце дыктатуру праз слова "выбары" без нейкіх дадатковых тлумачэнняў.
  • Аналітык
    01.11.2024
    Гэта будзе шлях на яшчэ большае павелічэнне канфрантацыі ўнутранай, знешняй, шлях, які будзе яшчэ больш павялічваць ізаляцыю?

    Тады навошта ён у 2020 не зняўся за некалькі дзён да пачатку галасавання і зрабіў усё, каб сваёй сацыяльнай рыторыкай мясцовага ўзроўню аццягнуць галасы ад Ціханоўскай у момант, калі галоўнай стратэгіяй перамогі дэмакратычных сіл былі масавая мабілізацыя грамадцтва і перакульваючае галасаванне за адзінага дэмакратычнага кандыдата? Відавочна, што Дзмітрыеў у 2020 увогуле ня меў шансаў на перамогу, але менавіта перамога Ціханоўскай давала яму сур'езныя шансы на поспех на першых за доўгія гады сумленных выбарах, хуткае правядзенне якіх было трэцім пунктам праграмы Ціханоўскай. Але замест гэтага Дзмітрыеў даволі грэбліва ставіўся да Ціханоўскай і па сутнасці асабіста ствараў канфрантацыйны складнік.

    Ці гэта будзе шлях паступовага, але ўнутранага астывання, пашырэння прасторы для дыялогу, уключэння Беларусі ў міжнародны парадак дня?

    Тут пайшла прамая хлусня, бо інстытуты беларускіх дэмакратычных сілаў у выгнанні робяць ўсё магчымае і немагчымае дзеля ўключэння Беларусі ў міжнародны парадак дня. Але менавіта Беларусі, а не Лукашэнкі і ягоных эмісараў. І што такое "ўнутранае астыванне" - прамая прапанова спыніць ціск, перагорнуць старонку і дэпалітызавацца? Які дыялог мае наўвазе спадар Дзмітрыеў ва ўмовах, калі рэпрэсіі не зніжаюцца і любая спроба выказвання нязгоды з рэжымам нясе сур'езную рызыку патрапіць за краты ў катавальныя ўмовы на непрадказальны тэрмін? І як гэта сумяшчаецца з радыкальным па сучасных мерках ягоным нашумелым артыкулам на вэб-сайце нямецкага фонда ва ўмовах, калі беларусы трапляюць на губазікаўскія пакаяльныя відэа за нашмат меншыя "парушэнні"? Дарэчы, тый артыкул адрасаваны чамусці не дэмакратычным сілам, суб'ектнасць якіх упарта адмаўляецца рэжымам, а менавіта захаду. Ці не заўважае спадар Дзмітрыеў за сабою крывадушнасці? Калі спадар Дзмітрыеў так прагне ўнутрыбеларускага дыялогу, то хай бы ён і пачаў яго з сабе. Напрыклад - выклікаў на публічныя дэбаты кагосці з уплывовых прадстаўнікоў рэжыму. Толькі рэальных - з пасадай альбо са зразумелым мандатам. Не безадказных проксі кшталту Васкрасенскага альбо намінальнага апазіцыянера Гайдукевіча, а напрыклад Крутога, Рыжанкова, Пяткевіч, Качанаву альбо кагосці з кіраўніцтва Белай Русі як прадстаўнікоў фармальна кіруючай партыі. А можа нават асабіста Лукашэнка пагадзіцца.
  •