У Іране студэнтка распранулася на вуліцы да бялізны ў знак пратэсту супраць хіджаба ВІДЭА
Студэнтка Ісламскага ўніверсітэта Азад у Тэгеране зняла адзенне і прайшлася па кампусе з-за пераследу за няправільнае нашэнне хіджаба.

У сацыяльных сетках распаўсюдзіўся відэазапіс з дзяўчынай, якая ў ніжняй бялізне ходзіць па двары Навукова-даследчага аддзела ўніверсітэта.
Студэнцкая група Amir Kabir Newsletter паведаміла, што студэнтка распранулася пасля таго, як на дзяўчыну напалі за адсутнасць хусткі і разарвалі вопратку супрацоўнікі службы бяспекі. Там таксама адзначылі, што дзяўчыну ўдарылі галавой аб дзверы аўтамабіля.
Усе жанчыны ў Іране абавязаны хаваць валасы пад хусткай і насіць свабоднае адзенне. З красавіка на вуліцах гарадоў Ірана павялічылася колькасць супрацоўнікаў «Басідж», якія сочаць за правільным нашэннем хіджаба, а ўніверсітэты ўкаранілі тэхналогіі распазнання асоб на ўваходзе, каб не прапускаць студэнтак, чый знешні выгляд не адпавядае правілам. Нягледзячы на гэта, многія жанчыны ў Тэгеране ў знак пратэсту пакідаюць галаву непакрытай.
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
-
Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Восхищаюсь и плАчу. Иранские женщины - герои. Но героизм не имеет смысла.