Грамадства44

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача

Мінлясгас разлічвае, што коні дапамогуць экалогіі.

Фота: БелТА

Больш за 30 тарпанавідных коней перасялілі ў пойму ракі Заходняя Бярэзіна.

Тарпаны павінны дапамагчы аднавіць біялагічную разнастайнасць мясцовых экасістэм. Задача тарпанаў — расчысціць бур'ян у пойме ракі і зрабіць яе прыдатнай для пражывання цэлага шэрагу жывёл — чаек, качак і іншых птушак.

Таксама плануецца выпрабаваць такі метад аднаўлення адкрытых месцапражыванняў для аднаўлення зарастаючага цецеруковага току — шлюбных гульняў птушак.

Наступным этапам стане перасяленне на адноўленыя пойменныя лугі зуброў з Налібоцкага заказніка.

Тарпанаў не ўпершыню прыцягваюць да такой «працы»: іх ужо рассялілі ў Налібоцкай пушчы, заказніку «Спораўскі», Белавежскай пушчы і іншых месцах.

Каментары4

  • Жвір
    04.11.2024
    Ім паставілі важную задачу, і ўсклалі адказнасьць! :) Глядзяцца па-дзелавому, упэўнены, што яны ўправіцца. :)
  • Ігнась
    04.11.2024
    пара коней не вырашаць праблему. Трэба рабіць як было даўней - пасвіць кароў на палях, каля рэк. Яны выскубалі траву, не давалі расьці бурьяну, кустам. Зараз каровы дзержаць у кароўніках, кормяць какарузай, а зямля зарастае пустазеллем і залатарнікам. Каровы на палях гэта важны ланцужок у экалогіі. Яшчэ добра пасвіць козы і авечкі яны яшчэ больш ядуць.
    Даўней , за польскім часам усе было выкашана,
  • Лужок
    05.11.2024
    Ігнась, за польским часом кормов не было, кроме как на выпасе кормить было негде и нечем.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць