Каментары да артыкула

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%

  • Жвір
    04.11.2024
    Санду чакае цяжкі перыяд кіраваньня. Мяркуючы па выніках выбараў, усе кандыдаты, хто браў удзел у першым коле выбараў, урэшце ўзялі бок Стаянаглу. Гэта лёгка вызначыць, бо ў першым коле Стаянаглу набраў у два й болей разоў меншую колькасьць галасоў, значыць прырост галасоў адбыўся коштам падтрымкі ягонай кандыдатуры іншымі кандыдатамі, якія сышлі з дыстанцыі. У Санду такі прырост мізэрны...
    Улічваючы, што за кожным з супернікаў Санду на выбарах стаяць пэўныя зацікаўленыя колы з ліку дзяржаўных элітаў і капіталу, спадарыня апынецца ў атачэньні надзвычай несяброўскі настроеным. Дадайце сюды ўплыў Расеі на тое атачэньне, і прыйдзеце да высновы, што Санду чакае цяжкі перыяд кіраваньня.
  • Ботам
    04.11.2024
    Жвір , Пераможца атрымае ўсё. І гэта Санду. Астатняе гэта казкі. 55 на 45 гэта відавочная перамога. А калі трэба больш, то трэба было давіць увесь расійскі фашызм у Малдове. А гэта не зроблена.
  • Жвір
    04.11.2024
    Ботам, гэта ня покер, а давіць - гэта ня іх метад. Справа ў тым, што ў самой Малдове Санду з меншасьцю, а дыяспары, забясьпечыўшыя агульную перамогу, далёка. То бок, у рашкі там ёсьць глеба для дзейнасьці... Малдова будзе праблемным рэгіёнам для ЕЗ, а Санду ня будзе шанцаў распаволіцца.
  • Ботам
    04.11.2024
    Жвір , Гэта расійская агентура ў прамым сэнсе таму ўжо пачалі давіць і працягнуць. Гэта крымінал. Не трэба паўтараць расійскія казкі "у самой Малдове Санду з меншасцю". Дыяспара не аддзяляецца ад краіны, гэта адзінае цэлае.
  • Ботам
    04.11.2024
    Добры вынік. Перамога Малдовы і дэмакратыі, параза Расіі і Пуціна.
  •