Грамадства2626

Віктар Бабарыка сустракае дзень нараджэння ў невядомасці — калі ён жывы

Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта сёння споўніўся 61 год. З ім няма абсалютна ніякай сувязі з 25 красавіка 2023 года.

Віктар Бабарыка. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку

У зняволенні Віктар Бабарыка сустракае ўжо пяты дзень народзінаў. Столькі сама ў закладніках трымаюць ягонага сына Эдуарда.

Аднак што з ім, дзе ён і нават ці жывы, а калі жывы, то чаго ад яго дабіваюцца ізаляцыяй — ніякай інфармацыі няма.

Больш за паўтара года з палітыкам не было ніякай сувязі.

Па інфармацыі ад былога зняволенага калоніі, вязні апошні раз бачылі Віктара Бабарыку ў памяшканні камернага тыпу наваполацкай калоніі № 1 у лістападзе 2023 года, гэта значыць год назад. Ён ужо тады быў у поўнай ізаляцыі ад іншых зняволеных.

Палітзняволеных рангу Бабарыкі і так утрымліваюць у катавальных умовах. Вядома, што ў нейкі момант яго паспрабавалі прымусіць прыбіраць прыбіральні. Калі адмаўляешся, гэта жорсткае непадпарадкаванне рэжыму. І гэта падстава, каб цябе зачынілі ў ШІЗА або ў ПКТ. Калі згаджаешся — даюць паперу пра перавод цябе ў нізкі статус. Натуральна, мыць прыбіральні Віктар Бабарыка адмовіўся, і яго зачынілі ў ПКТ, а потым у ШІЗА.

Пры гэтым умовы, паводле сведчанняў былых палітвязняў, у ПК № 1 здольныя стварыць сапраўды нечалавечыя. Вокны ў штрафным ізалятары не зачыняюцца ўвесь год, нават калі на вуліцы мінус 30 °С. Зняволеныя вымушаныя завешваць іх ручнікамі або анучамі, але за гэта іх таксама могуць пакараць дадатковым тэрмінам. 

А каманда зверху зрабіць рэжым утрымання максімальна строгім прыйшла адносна Бабарыкі прыкладна ў лютым 2023 года. Да яго перасталі пускаць адваката.

25 красавіка 2023 года Віктара Бабарыку з калоніі павезлі ў шпіталь. Паводле інфармацыі, перададзенай журналістам працаўнікамі больніцы, 27 красавіка палітык быў у хірургічным аддзяленні ў стане сярэдняй цяжкасці. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Бабарыку перавялі ў турэмны шпіталь пры СІЗА № 1 у Мінску. Пазней Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію.

Паводле сведчання былога палітвязня, вясну і лета 2023 года Бабарыка правёў у калоніі ў ПКТ, у поўнай ізаляцыі ад іншых вязняў. След Віктара Бабарыкі згубіўся ў лістападзе 2023-га, калі яго бачылі ў калідоры ПКТ.

«У пачатку 2024 года да мяне дайшла не стоадсоткавая інфармацыя, што ў калоніі Віктара Бабарыкі няма. Нібыта прыехалі людзі ў масках, без апазнавальных знакаў, пагрузілі яго і павезлі. Прычым калі везлі, я збіраўся выходзіць са сталоўкі, але ўсім забаранілі. Мы стаялі і не разумелі, што адбываецца. У якім кірунку яго павезлі, ці вярнулі, дзе ён, ніхто не ведае», — адзначае экс-палітвязень. Але гэта няпэўная інфармацыя.

Віктар Бабарыка з сям'ёю. Фота: сямейны альбом сям'і Бабарыкі

Віктар Бабарыка нарадзіўся ў Мінску ў 1961 годзе. Ён доўгі час узначальваў Белгазпрамбанк, быў адным з самых шчодрых мецэнатаў краіны. У 2020 годзе прыняў рашэнне балатавацца ў прэзідэнты, сабраў рэкордную колькасць подпісаў у падтрымку сваёй кандыдатуры і адразу ўзначаліў перадвыбарчыя рэйтынгі. Лукашэнкаўцы тут жа пасля гэтага, у чэрвені 2020-га, яго арыштавалі. У зняволенні апынуліся і ягоны сын Эдуард, а таксама кіраўніца ягонай ініцыятыўнай групы Марыя Калеснікава.

Каментары26

  • SHOS
    09.11.2024
    Плебсу похеру. Увы
  • Што за папера?
    09.11.2024
    "даюць паперу пра перавод цябе ў нізкі статус". Даюць паперу? Што за папера? Бабарэка ж пастаянна карыстаўся паслугамі нятанных юрыстаў. Павінен ведаць, што такой паперы пра "нізкі статус" не існуе.
  • Напішыце
    09.11.2024
    "Паводле інфармацыі, перададзенай журналістам працаўнікамі больніцы", што з тымі працаўнікам больніцы? Які іх далейшы лёс?

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі9

Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць