Каментары да артыкула

Алексіевіч: Пазняк ніяк не можа пагадзіцца, што яго час прайшоў

  • Alex
    11.11.2024
    Она умница. Прямым текстом сказала то, что очевидно любому здравомыслящему человеку, и то, в чем сам Позняк не способен себе признаться.
    Ну и теперь Позняк может смело добавить Алексиевич в свой авторский список агентов кремля. Как он делает это со всеми, кто не с ним. Осталось еще добавить Беляцкого и будет полный комплект))
  • Чый зараз час?
    11.11.2024
    Alex, а чый час наступіў? Прарасейскага Саўка, які кліча "мудрага Пуціна" на дапамогу? Час ябацек? Час русіфікаваных манкуртаў, для якіх незалежнасць Беларусі не ўяўляе каштоўнасці? Час рускамоўных, якія бягуць за мяжу і раствараюцца сярод іншых народаў, так і не здолеўшы вывучыць родную мову і стварыць беларускае асяроддзе за мяжой?

    А ці добра для нашай краіны, што зараз час такіх, як яны і вы, а не час такіх нацыянальна-арыентаваных беларусаў, сімвалам і прыкладам якіх з'яўляецца Зянон Пазьняк?
  • Не галасі!
    11.11.2024
    Чый зараз час?, найперш не галасі. Не з'яўляецца Пазьняк сімвалам для нацыянальна арыентаваных беларусаў.
    У 1994 годзе на выбарах ПРБ з'яўляўся, за што і галасавалі, а болей ужо не. А як нейкія абармоты вынеслі яго за рукі-ногі з дэпутацкай залі, то "застаўся ад цябе толькі гузік".
    Тым больш не з'яўляецца прыкладам. Хіба што прыкладам... Прыкладам як не трэба рабіць і як не трэба сябе паводзіць.
  • Alex
    11.11.2024
    Чый зараз час?, Позняк сейчас - это лукашенко, только с другим знаком. Те, кто его поддерживают сейчас, это те же самые ябатьки, только выкрашенные в другой цвет и стоящие по другую сторону баррикад. Вам сложно это понять так как Позняк - это ваш идол, кумир и бог. Как и для Позняка, для вас не существует никаких промежуточных мнений - есть только "за Позняка" и все остальные. Собственно, как и лукашенко: либы вы "за", либо за решетку. Где же был великий деятель Позняк в 2020м когда люди на баррикады полезли? Рванул в Беларусь повести людей за собой?

    А ваши аргументы точно как в известном анекдоте (ниже) про блох: любой контекст разговора сводите к одному и тому же вне зависимости от темы.

    Ну и сам анекдот:
    Студент сдает зоологию. Знает только про блох. На экзамене
    достается вопрос про собак. Судент начинает:
    - Собаки это млекопитающие, покрыты шерстью. В шерсти водятся блохи...
    дальше все про блох....
    Препод:
    - Ладно молодой человек, расскажите про кошек Студент:
    - Кошки это млекопитающие, покрыты шерстью. В шерсти водятся блохи...
    дальше все про блох....
    Препод:
    - Давайте-ка про рыб Студент:
    - Рыбы это не млекопитающие. Шерстью не покрыты. Покрыты чешуей, но если
    бы они были покрыты шерстью, то в ней бы водились блохи....
  • Кацярына
    11.11.2024
    Чый зараз час?, Пазняк той яшчэ мізагініст, да таго ж павернуты на рэлігіі. Навошта яго падтрымліваць жанчынам, якія сябе паважаюць?
  • Пытанне
    11.11.2024
    Не галасі! , а хто з'яўляецца сімвалам для нацыянальна арыентаваных беларусаў? Назавіце прозвішча.
  • Аххаха
    11.11.2024
    Не галасі! , > А як нейкія абармоты вынеслі яго за рукі-ногі з дэпутацкай залі, то "застаўся ад цябе толькі гузік".

    Лукашэнка, падпісвайся ўласным імём!
  • Не галасі!
    11.11.2024
    Пытанне , тут сапраўды маем праблему. Праблему вызначыць, хто ж такія гэтыя чыстыя "нацыянальна арыентаваныя беларусы"? Нацянальная арыентацыя беларусаў зараз ў працэсе, нягледзячы на духоўнае папялішча, якое зладзіла тут банда "гарантна дзяржаўнасці" паводле азначэння З. Пазьняка.
    Расце арыентаванасць людзей - растуць і лідары. Калі іх зноў не згнояць у турме.

    "Пазьнякова арыентаваных беларусаў" прашу не прапаноўваць, бо яны персаналісцка арыентаваныя, а гэта далёка ад нацыянальнай арыентацыі. Для такіх людзей правадыр (З.Пазьняк ці інш.) усё, а народ нішто. Не наш варыянт. Нацешыліся.

    Дарэчы, для арыентаваных на "моцную [нацыянальную] руку" у мяне ёсць дужа благія прагнозы: аднаго суперЛідара "по всем вопросам" ўжо не будзе. Будуць розныя тэхнічныя, кампетэнтныя рэалізатары (лідары) пэўных тэм. Між сабою яны могуць нават не ладзіць, але нам з гэтым жыць і рухацца да сваёй мэты - суверэннай нацыянальнай еўрапейскай дзяржавы Рэспубліка Беларусь, дзе пануе права, плюралізм дэмакратыя.
  • адказ
    12.11.2024
    Пытанне , табе патрэбныя сiмвалы? А без сiмвалау нiяк нельга? Трэба любiць Беларусь i яе дэмакратычную будучыню, а не сiмвалы. Вось, дарэчы, будучыня Беларусi, якой ты сабе яе ўяўляеш - чым табе не сiмвал?
  • Імя
    11.11.2024
    Не галасі! , столькі словаў, а па факце бязглуздзіцца нейкая, ды й на пытанне адказу няма.

    > тут сапраўды маем праблему. Праблему вызначыць, хто ж такія гэтыя чыстыя "нацыянальна арыентаваныя беларусы"?

    Калі ў вас праблема з дэфініцыямі, дык мо лепш запытацца ў кагосьці, чым спяшацца адказваць? Да таго ж, слова "чыстыя" у пытанні не было, мо таму, што яно не мае сэнсу.
  • Мх
    12.11.2024
    Імя, Ды гэта відаць новая версія ацаба.
  • Мх
    12.11.2024
    адказ, ну, для пэўных асоб трыкалор і расейскі двухгаловы арол гэта таксама "будучыня Беларусі". Дэмакратыю без трывалага нацыянальнага грунту не пабудаваць.
  • адказ
    12.11.2024
    Мх, ужо даўно дэмакратыі будуюцца без усякіх "ныцыянальных грунтау". Калі увесь час абарочвацца на такія хімеры, вы ніколі ничога добрага не пабудуеце.
  • Пытанне
    12.11.2024
    адказ, дзе гэта вы бачыце, каб дэмакратыя будавалася "без нацыянальнага грунту"??
    У Польшы? Літве? Латвіі? Эстоніі?
    Там яшчэ які нацыяналізм!
  • Вольга
    11.11.2024
    Alex, праблема ў тым, што ў большасці беларусаў толькі дзве палярнасці: за ці супраць. І толькі два колеры: чорнае і белае. Нам як народу, альбо нацыі трэба вучыцца крытычна ўспрымаць і за, і супраць. Нам трэба вучыцца разумець, чаму я за, а мой сусед супраць. І самае галоўнае, нам трэба вучыцца друг з другам размаўляць і прыходзіць да кансэнсусу. А потым тое што задумалі ажыццяўляць, а не будаваць мары ў паветры.
  • Алексу
    11.11.2024
    Alex, Алексиевич и есть бывшая ябатька, только выкрашенная в другой цвет и стоящая по другую сторону баррикад.
    И она против Позняка.
  • Імя
    11.11.2024
    Вольга, цудоўны каментар. Але, каб шукаць кансэнсус, трэба ад пачатку мець нейкую агульную глебу для яго. Ці агульную мэту, дзеля чаго ўсё робіцца. А якая агульная глеба ці мэта ў мяне з рускамірным?

    Агульная тэрыторыя? Дык і браты рускамірных маскоўцы лічаць гэтую зямлю сваёй.
    Агульны пашпарт? Дык паперка хутка пратэрмінуецца.
    Агульная культура, героі, мова? Вельмі розныя.

    Што застаецца? "Убраць калхозніка"? Па-першае, рускамірныя мяняць сваё начальства ня здольныя. Па-другое, дзеля каго/чаго?
  • Толькі Z!
    12.11.2024
    Кацярына, Пазняк адзіны чалавек які прадэманстраваў лідэрскія якасьці і здольнасьць дамагцісь свайго і даць вынік. Дзякуючы яму і дэпутатам ад БНФ, 30 чалавек з 300, Беларусь вярнула сабе Незалежнасьць, мову і сьцяг. Але губернскія ўсе гэта прас*алі і зараз вінавацяць Зянона. Якога д'ябла!? Пра такіх Караткевіч сказаў: "Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў". Няўжо гэта Зянон павінен за вас штодзень размаўляць па-беларуску?
  • Кацярына
    12.11.2024
    Толькі Z!, гэта наколькі трэба абясцэніць унёсак іншых дзеячоў культуры, каб бачыць толькі святога Пазняка. Пра Бяляцкага забылі? Ці іншых дзеячоў адраджэння? Пазняк не адзіны, хто займаўся развіццём культуры і намагаўся незалежнасці ў тыя часы. Пазбаўляйцеся ад культуру асобы.
  • Хмм
    13.11.2024
    Кацярына, Зянон Пазьняк высока ацаніў выступ жонкі Алеся Бяляцкага на ўручэнні яму Нобелеўскай прэміі.

    «Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук – найлепшай беларуская прамова за мяжой за апошнія 28 гадоў», – Зянон Пазьняк.
  • Не ствары сабе куміра, асабліва з самой сябе
    13.11.2024
    Кацярына, пра Бяляцкага па ходу забыла сама Алексіевіч. Што яна не адзіны нобелеўскі лаўрэат і аўтарытэт у Беларусі.
  • Кацярына
    16.11.2024
    Хмм, а прычым тут словы Пазняка? Размова ідзе пра культ асобы, які з Пазняка стварылі каментатары.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • %
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Acab
    11.11.2024
    Тут горой ад Чэхаўскіх сварак распачнуцца высьвятленьні. Паналятуць нацыянал-сацыялісты дзядулі Зэ і вывалакуць з-пад спадніцы "расейскага хваста" скрыпачыхі.
    Акабчык Маленькі палітыкаў не можа трываць, тут роўнасьць паміж дзядулям Зэ і спадарыняй Калесьнікавай.
    Але бязьвінна каранай кабеце Акабчык Маленькі зычыць найхутчэйшага вызваленьня і здароўечка
  • ?
    11.11.2024
    Acabчык хоць і маленькі ды вялікі балбатун пра ўсё і ні пра што ў адначассі. Трываць такога таксама аніякіх сілаў няма.

    Але ж і дзіўная пазіцыя ў "маленькага" - сядзець штодня і штоночы ў палітычнай газэце і даводзіць што... "палітыкаў ня можа трываць"!
    Скуль такія бяруцца?
  • .
    11.11.2024
    Бяруцца з ботаў або расчараваных мізантропаў-цынікаў.
    А для чаго? Каб "палітыкаў не магчыма трываць" → "палітыка справа брудная" → "хлусяць усе" → "усёй праўды нам не скажуць" → "усё неадназначна" → "пакінем палітыку "прафесіяналам"".
    Які пункт погляду і патрабуе ўлада ад халопаў.
  • Ганьба
    11.11.2024
    Калі палітык не можа прад'явіць дасягненні ці хаця б рэальныя спробы, ён пачынае прад'яўляць ворагаў і "глыбокія" думкі.
  • Сергей
    11.11.2024
    Так и время Алексиевич прошло. Еще раньше.
  • .
    11.11.2024
    Ёсць і ў гэтым частка рацыі. Яна чалавек познесавецкага часу, гуманітарый (без негатыўных адзнак). Але пры гэтым яна адаптуецца, змяняе свае погляды, не ўсе (прыклад пра рускую культуру), але дынаміка ёсць.

    А Пазняк застыў у часе.
    Ён нібыта дагэтуль у 1994-м, верыць, што можна "адмяніць" усе рашэнні пасля таго, і 30 год "няправільнай" гісторыі "анігілююцца" і гісторыя пойдзе ў іншым напрамку.
  • 777
    11.11.2024
    Алексиевич не политик а писатель. То что вы написали не имеет никакого смысла. Также как заявить что время Чехова, Гоголя, Маркеса, Шекспира прошло.
    Позняк же претендует на роль эталона политического мира. Он - это всё или ничего. Его слово - даже не золото/брилльянты, крипиовалюта. Оракал современности. Всё что сказано им должно быть отлито в граните. А на самом деле ни идей - ни действий, только корчагинская горечь о бесцельно прожитых годах.
  • Пытанне
    11.11.2024
    777, а вам з Алексіевіч не горка ад таго, што няма ўжо той Незалежнай Беларусі пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоняй, якой дабіваўся (і дабіўся ў 90-я гады!) Зянон Пазьняк?
    Вам нармальна пад чырвона-зялёным сцягам быць калоніяй Масквы з сотнямі тысяч народа ў выгнанні?
  • Вольга
    11.11.2024
    Нам заўжды здаецца, што Пазняк з’ехаў з глузду. Але праходзіць год-два і ўсё, што ён казаў, збываецца. Таму можна шмат казаць, што яго час прайшоў. Але прыслухоўвацца да яго досведу можна і трэба.

    Ну і пра Калеснікаву. Насамрэч, што яна незвычайнага зрабіла? Парвала пашпарт? Назавіце мне, калі ласка, тры пункты, якія робяць з яе гераічную асобу.
  • Секта прарокаў-старцаў
    11.11.2024
    Вольга, калі чакаць некалькі гадоў, то за гэты час абавязкова нешта здарыцца. І гэтае нешта можна прыцягнуць за вушы да якога-небудзь старога "прароцтва" старога Пазьняка :)
  • 777
    11.11.2024
    Вольга,
    а) много ума не надо чтобы предсказать как деградирует диктатура. Открой учебник истории и цитируй.
    б) тры пункты, якія робяць з Калеснікавай гераічную асобу:
    - мужество в поступках
    - самоотверженность в решениях
    - преданность делу
    Все три для вас не типичны.
  • Мх
    11.11.2024
    Вольга, Але Алексіевіч не нашмат маладзейшчая за Пазняка, каб казаць пра яго,як пра дзеда. Піяршычыца расейскага свету яна.
  • Парада
    11.11.2024
    Секта, ідзіце чытайце рускую літаратуру, як завяшчала С.Алексіевіч.
  • Не галасі!
    11.11.2024
    Парада , вучыце на памяць факсы Пазьняка: там павучанні і прароцтвы пра ўсё на свеце. І глядзіце святыя откровенія - "Відосы Пазьняка". Можаце і шклянку з вадой паставіць перад маніторам, каб нацыянальна зараджаць і нашча піць "ад агентуры".

    А калі сур'ёзна, вам, спадарове, не падаецца, што вы стварылі сабе сектанцкую ваяўнічую рэлігію з Мессіяй, якога, як і належыць богу, тут няма і з ягонымі прароцтвамі на ўсе выпадкі жыцця, якія... отныне, присно и во веки веков?
  • Вольга
    11.11.2024
    777, калі б у Калеснікавай і насамрэч былі б усё гэтыя якасці, то яна б не развярнула шматтысячную калону людзей назад. Яна б стаяла з народам да перамогі.
  • Не хачу быць губерніяй
    11.11.2024
    Страшная будучыня чакае Беларусь, калі сапраўды "час Пазьняка прайшоў", чалавека, які прывёў Беларусь да Незалежнасці і Адраджэння беларускай нацыі.
    Калі гэты час прайшоў безпаваротна, то станем губерніяй Расеі.
    (Спадзяюся, што Алексіевіч памыляецца. І час Пазьняка і Вольнай Незалежнай Беларусі яшчэ наперадзе.)
  • Вольга
    11.11.2024
    Не хачу быць губерніяй, меньш трэба слухаць Алексіевіч. Чым больш чытаю інтэрв'ю з ёй тым больш прыхажу да высновы, што яна савецкі чалавек. У яе жыцці ўсё добра. Яна ў Нямеччыне, а вы там жывіце як хаціце, галоўнае мае кнігі купляйце.
  • Человек
    11.11.2024
    Не хачу быць губерніяй, возрождение - это возвращение к какому-то исходному хорошему состоянию. А оно когда-то было?
  • .
    11.11.2024
    Ён не адзіны прывёў да незалежнасці і займаўся адраджэннем. Гэта калектыўная праца.

    У чым розніца паміж стваральнікамі культаў асобы? У адных моцны лідар вывеў са страшных 90-х і дапамог перанесці крытычны 2020-ы. У другіх моцны лідар прывёў да незалежнасці і прадракаў 2020 і 2022.

    На мой погляд, удзельнікі гэтых карагодаў вакол ідалаў - носьбіты састарэлай ментальнасці "цар і народ".
  • Кацярына
    11.11.2024
    Не хачу быць губерніяй, так, прайшоў. Бо ён дагэтуль лічыць, што людзі абавязаныя верыць у Бога і быць вернікамі, і апраўдвае гвалт у сем'ях, піша шызафрэнію на асабістым сайце і зусім не любіць дэмакратыю і свабоду слова.
  • 777
    11.11.2024
    Вольга, почитайте Властелинов Колец, там про будущее.Светлое.
    Зависть, Вольга, не хроршее чувство.
  • Кацярына
    11.11.2024
    777, кніга Уладар пярсцёнкаў Толкіна сапраўды добрая. Але вельмі цяжкая для разумення для людзей, якія моляцца на партрэт адной асобы. І ня важна, чыя гэта асоба, камуніста-Лукашэнкі, ці святога Пазняка.
  • Жора
    11.11.2024
    Человек , было, і неаднойчы: ВКЛ да 1569 г., потым кароткі перыяд у 1918 г., потым 1991-1994. Гэта тыя часы, калі беларусы (=экс-літвіны) нешта вырашалі ў сябе ў дзяржаве самі.
  • Слабавата
    11.11.2024
    Кацярына, слабавата брэшаце на Пазьняка, Кацярына, слабавата. Забыліся напісаць, што ў вайну ён служыў паліцаем.
    Чытайце артыкул "Як правільна брахаць на Пазьняка". https://pazniak.info/page_yak_pravilna_brahats_na_paznyaka
  • Эксперымент
    11.11.2024
    Кацярына, напішыце, што Алексіевіч кажа "шызафрэнію" і паглядзім на свабоду слова, ці прапусціць цэнзура ваш камент. Ці тут толькі пра Пазьняка можна такія бздуры пісаць?
  • Кацярына
    11.11.2024
    Слабавата, навучыцеся прымаць факты і аналізаваць. Вельмі карысны навык. Пачытайце, што за брахню ён піша на асабістым сайце. Калі чалавек паўсюль шукае ворагаў (нават сярод сваіх), і не прызнае іншага меркавання, то такі чалавек ну ніяк не можа лічыцца дэмакратычным ці нацыянальна-арыентаваным, калі беларускі народ для яго быдлоцце, а тыя, хто не верыць у Бога абавязкова камуніст і здраднік. Ён па тэмпераменце імпульсіўны чалавек, які не ўмее супрацоўнічаць з аднадумцамі.
  • Брахня на брахні
    11.11.2024
    Кацярына, ваша "апраўдвае гвалт у сем'ях" гэта "факт"? Не! Гэта ваша брахня!
    "лічыць, што людзі абавязаныя верыць у Бога" гэта "факт"? Не! Гэта ваша брахня!
    "піша шызафрэнію" гэта "факт"? Не! Гэта ваша брахня!
    "зусім не любіць дэмакратыю" гэта "факт"? Не! Гэта ваша брахня!
  • Толькі Z!
    12.11.2024
    Кацярына, Паглядзіце інтэрвью Пазняка, можна і на БТ за 1994. Убачыце высокаадукаваную асобу, бяз вашай "імпульсыўнасьці". Навогул, ня слухайце лукавых стэрэатыпаў, лепш самастойна паглядзіце, пачытайце.
  • Кацярына
    12.11.2024
    Толькі Z!, старыя інтэрв'ю яго могуць быць якімі заўгодна. Але тое, што ён кажа зараз і піша на ўласным сайце — самая што ні на ёсць шызафрэнія. Калі б не ягоны рэлігійны фанатызм і пошук вонкавых ворагаў, чалавек бы застаўся ў гісторыі як станоўчая фігура. Але праз спрэчныя выказванні, абразы «няправільнага народца» сімпатыі да яго не стане больш
  • Кацярына
    11.11.2024
    Эксперымент, як бачыце, вашыя каментары спакойна прапусцілі. Не трэба з сябе рабіць ахвяраў і скардзіцца на прыгнёт, якога няма.
  • Пытанне
    11.11.2024
    Кацярына, давайце праяснім: хто па-вашаму піша/кажа "шызафрэнію": Пазьняк ці Алексіевіч? І чаму? Абаснуйце.
  • Кацярына
    12.11.2024
    Пытанне, адкрыйце сайт Пазняка, прачытайце артыкулы. Далёка на ўсе там пра адраджэнне і незалежнасць. Ёсць дзіўныя выказванні пра рэлігію ў сем'ях, жанчын і не той народзец. Пагаджацца з кожным словам гэтага чалавека немагчыма. Пагаджацца з кожным словам, ідэалізаваць асобу і лічыць, што яна дасканалая — сектантства. Не разумею вашага фанатызму. Пазняк не адзіны выбітны дзеяч з 90-х, які намогся незалежнасці. Ад яго адарваліся паплечнікі не проста так, бо разумелі яго складанасць характару, катэгарычнасць і немагчымасць дамаўляцца. Тыповыя рысы для аматара аўтарытарнага кіравання.
  • Кацярына
    12.11.2024
    Пытанне, пісаць пра злачынствы саветаў з задакументаванымі гісторыямі — гэта не шызафрэнія. Пісаць пра здраднікаў радзімы, рэзка мяняць меркаванні пра кандыдатаў, паліваць гаўном тых, хто мае крыху іншае меркаванне, а таксама верыць у сусветных жыдамасонаў — шызафрэнія. Усё даволі проста. Было б у вас крытычнае мысленне і здольнасць прааналізаваць выказванні Зянона, не задавалі б гэтыя пытанні мне.
  • Брахня на брахні
    13.11.2024
    Кацярына, ізноў ваша брахня пра нейкіх "жыдамасонаў".
    "крыху іншае меркаванне" гэта "мудры Пуцін, мудрая Масква, партыя Вместе"?
  • Кацярына
    16.11.2024
    Брахня на брахні, у вас сур'ёзныя праблемы з успрыняццем сцёбу (жыдамасоны — гіпербала) 🤣 Пра астатняе вы нічога не сказалі. Таму што на ўласным сайце ён піша не толькі разумныя рэчы, але і шукае ворагаў сярод беларусаў, а таксама асуджае краіны, якія рухаюцца ў бок свецкасці і не дазваляюць рэлігіі ўмешвацца ў законы. Калі дарослы дзядзька піша такое, як да яго ставіцца?
  • Кацярына
    16.11.2024
    Брахня на брахні, іншае меркаванне — гэта пра стаўленне да рэлігіі, на якой Пазняк сур'ёзна павернуты. Чаму адразу Пуцін? Іншых тэмаў у вас няма? Неабавязкова тыя супраць Пазняка, хто любіць маскоўскую акупацыю.
  • Абменны фонд
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • З
    11.11.2024
    Нават калі Зянона Станіслававіча не стане, нават калі пройдуць дзесяцігоддзі, беларусы сяроўна будуць вывучаць яго цытаты, разьбіраць яго выказваньні на крупіцы і разумець, што "дзед меў рацыю". Тое самае як з вайной ва Украіне: калі Зянон пачаў аб гэтым казаць яшчэ ў 1996-м годзе, мы думалі, што "дзед шалёны". А аказалася, што праўду ён казаў - проста абагнаў свой час на дзесяцігоддзі.

    ЗП - адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай нацыі. І такія людзі не згубяць сваёй актуальнасьці нават калі іх ня стане.
  • Дональд
    11.11.2024
    Пазьняк у 100 разоў больш зрабіў для Беларусі.
  • Імя
    11.11.2024
    Напэўна, галоўная праблема рускамірных у тым, што яны не разумеюць, што ідэі могуць існаваць асобна ад іх носьбіта. Менавіта таму звычайна яны пакланяюцца жывым ці мёртвым палітыкам, ды й да дыскусій не прыдатныя.

    У выніку яны вераць, што "пазьнякоўцы" - гэта такія прыхільнікі канкрэтнага чалавека. І што, калі сёння добра пакідацца брудам у канкрэтную асобу ў інтэрв'ю альбо каментарах, то назаўтра ідэя Незалежнасці знікне, і можна будзе без прыкрых перашкод марыць пра жыццё "как в Фінляндзіі, только всё па-русскі".
  • Не галасі!
    11.11.2024
    Імя, "пазьнякамірныя" адмаўляюцца разумець, што ідэі адраджэння могуць існаваць асобна ад іхнягага культу асобы Пазьняка.
    І прашу зразумець, што не "існаваць", а жыць сваім жыццём ў грамадстве і ў светапоглядзе асобных грамадзянаў. Для рэлігійнай секты "пазьнякамірных" гэта іміджавая катастрофа і таму спрэс агентура. Ніхто не мае права тлумачыць чарговы кананічны "Факс ад Зянона".
    Але так ёсць - ідэі незалежнасці і адраджэння жывуць і рускамоўных галовах, уявіце. І не існуюць статычна, як скрыншот пастулатаў, а дынамічна ўсведамляюцца.
    У мяне ёсць і добры прагноз, Імя: беларуская мова як ахоўная эгіда нашае дзяржавы запануе ў наступным пакаленні. Сяброўства ў NATA і беларуская мова, іншых гарантый не мецьмем. Так, мова запануе не заўтра на раніцы, але то не падстава крыўдзіцца і плявацца на цэлы свет, калі ты не зайздросны і пакрыўджаны жыццём нарцыс.
    Спадзяюся, мяне нават "пазьнякамірныя" не запішуць ў "губернскія",)))
    хоць даўно і цвёрда пэўны, што іхняму куміру была пара на "палітпенсію" яшчэ ў 1994 годзе пасля пераканаўчага правалу на выбарах ПРБ.
  • Мх
    11.11.2024
    Не галасі! , з такім светагоглядам вы "неверагодны", з гугл-перакладчыкам.
  • Імя
    11.11.2024
    Не галасі! , асабіста я даўно запісаў вас у балбатуны, бо словаў у вас шмат, а сэнсу мала.

    А пра "абуджэнне" рускамірных мы чуем ужо пяць гадоў. Вынікаў, ды й хоць бы праяў, прыблізна нуль, нягледзячы нават на развязаную расейцамі вайну побач. Так што плявузгаць на Зянона, як сімвала нацыяналістаў ды жывой нагадкі тутэйшым пра прасраныя імі шанцы, вам, мяркуючы па ўсяму, давядзецца яшчэ доўга.
  • Eggs
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Так
    11.11.2024
    Цікава, а ці з'явіцца загаловак: "Алексіевіч: Я люблю рускіх людзей"?

    Ведаеце, колькі будзе праглядаў і каментароў, падумайце 😄
  • Непрыемны
    11.11.2024
    Беларусь - не Лукашэнка . І не Пазняк. Алексіевіч мае рацыю.
  • Прапанова
    11.11.2024
    Так, яшчэ можна загаловак "Святлана Алексіевіч: хачу, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка". "Светлана Алексіевіч: Марыя Калеснікава стварыла беларускую нацыю".
  • Нажаль
    11.11.2024
    Так, рускіх людзей яна любіць, а вось нацянальна-арыентаваныя беларусы ёй як костка ў горле.
  • Беларусь - гэта
    11.11.2024
    Непрыемны, Беларусь гэта Полк Каліноўскага. А Зянон Пазьняк падтрымлівае Полк Каліноўскага.
    (Алексіевіч - не падтрымлівае. Значыць, яна - не Беларусь.)
  • Хм
    11.11.2024
    Непрыемны, а хто сцвяржае зваротнае?

    У цывілізаваных народаў Захаду гэты няхітры рытарычны прыём называецца "атака на саламянага чалавечка", то-бок абвяржэнне тэзіса які сам жа і прыдумаў.
  • Так
    11.11.2024
    Алексіевіч зноў бароніць расейшчыну, атакуе Пазняка, пужае сваімі фантазіямі "калі б", штучна ўтслаўляе фемінізм, бароніць расейцаў і кажа, што "я люблю русских людей". Да таго крытыкавала беларускіх "нацыяналістаў" і казала пра "хороший русский мир".

    Усё сыходзіцца.
  • .
    11.11.2024
    Што сыходзіцца? Рускі свет з фемінізмам? :))
    Значыць, разыходзіцца.

    Няўжо цяжка зразумець, што кожны жывы чалавек можа мець свой камплект каштоўнасцей, па розных напрамках і вымярэннях. І гэта лепш любой таталітарнай адзінай лініі партыі.
    Ваш лідар-ідал таксама мае свой камплект, не менш косны і супярэчлівы.
  • Задзяўбло яе "мы"
    11.11.2024
    ., няхай Алексіевіч перастане казаць "мы" ад імя ўсіх. І пачне казаць "я", "гэта маё асабістае меркаванне".
  • Так
    11.11.2024
    ., адносна іншых пукнтаў у Вас не было заваг, значыць пагаджаецеся. Але і ў выпадку менавіта белорусского фемінізму ён надта часта ідзе ў пары з культурнай прарасейскасцю і непрыманнем беларускага нацыянальнага. Гэта не адзіны прыклад.
  • .
    12.11.2024
    Не бачу тут сувязі з папярэдняй рэплікай пра "рускі свет і фемінізм". Жадаеце ўнесці хаос, каб прыкрыць алагізм аднадумцы?
    Але паспрабую адказаць: Не заўважаў ад яе такое часта. Напрыклад, у гэтым артыкуле няма цытат пра "мы".
    Калі такое ўсё ж сустракаецца - Вы маеце рацыю. Пры гэтым і пазнякоўцы бяруць на сябе зашмат, сцвярджаючы пра "нацыянальнага" лідара. Гэта "мы" ад імя нацыі, а не ад свайго імя.
  • .
    11.11.2024
    Не трэба маніпуляцый, я выказаўся толькі наконт відавочнага супярэчання ў вашых разважаннях. Рускі свет з фемінізмам супадаюць толькі як вашыя асабістыя маркеры "ворагаў" на асобных прыкладах. І ніяк не карэлююць у рэальным жыцці.
    Рускі свет не феміністычны, а скрэпна-патрыярхальны, фемінізм ніяк не падтрымлівае рускі свет ідэялагічна. Паняційнай сувязі тут няма, можа быць толькі асабістая "мапа нянавісці", "кошык", у які складаеце абсалютна ўсіх не такіх, як вы.
  • Імя
    11.11.2024
    ., ды ладна вам. Усё са стандартнага набора "харошага рускага". А дзе чаго не стае, там дабраць у еўралевакоў ды пасыпаць.

    Гэтая страва добрая тым, што яе можна адразу вынесці на сметнік, не каштуючы.
  • Так
    12.11.2024
    ., ., яшчэ раз, калі ласка, чытайце ўважліва, гаворка канкрэтна пра "белорусский фемініз", з гэтай хвалі пасля 2020, які на расейскйа базе гатовы будаваць "женский интернационал". Нядаўна нават НН паказвала прыклад Ментусавай - расейшчына і хамства (частае спалучэнне) ажно выпіхваліся з яе паведамленняў. Падобны прыклад звязанай з бабарыканцамі Ксюшы Мелюковай з расейскамоўнага праекту "Girls Power Belarus", якая прапіхвала квоты для жанчын і пісала "еб*** мы равенство, нас интересуют только наши права". І гэта толькі некаторыя прыклады.

    Не кажучы пра мізандрычную спецыфіку апошняй хвалі.

    Хіба чацвёртая спроба, каб каментар прайшоў.
  • .
    11.11.2024
    Гэта спроба запхаць у адзін тып два дыяметральна розных: імперскі рускі свет і "еўралевакоў".

    А вось такая класіфікацыя будзе больш блізкай да жыцця: вас, пазнякоўцаў або ботаў-псеўдапазнякоўцаў, з "дрэннымі рускімі" (у адрозненне ад "харошых") аб'яднаюць антыфемінізм, гамафобія, нянавісць да "еўралевакоў".
    Амаль усе каштоўнасці агульныя, толькі мова адрозніваецца.
  • Імя
    11.11.2024
    ., ясна! Усё як мы любім: замест дыскусіі па тэме ставім нягеглыя дыягназы іншым каментатарам.

    Ну, і вядома ж, расейская імпершчына цудоўна камбінуецца з еўралявацтвам: што Алексіевіч запытайце, што Навальную, што Калеснікаву. Але гэта настолькі відавочна, што спрачацца пра гэта - толькі марнаваць электраэнэргію.
  • .
    12.11.2024
    Паняційнае мышленне шукае сувязь паміж сутнасцю паняццяў. Агульнае і рознае, істотнае для з'явы і не.
    У вас асацыятыўнае мышленне: знайсці два-тры прыклада і хопіць. Далей думка не ідзе.

    Тут з самага пачатку дыскусія па тэме: як можна знайсці еднасць з'яў рускага свету і фемінізму. У той жа момант "дыягназ" тых, хто вось так нахабна-павярхоўна думае.
    Дарэчы, ваша лаянка пра "еўралевакоў", выглядае так, што запазычана ад расейскіх шавіністаў і еўразійцаў-традыцыяналістаў.
  • Імя
    12.11.2024
    ., Цытата: "Калі б, напрыклад, гэты офіс пад шырмай прозьвішча Ціханоўскай і пры фінансавай падтрымцы левага Эўразьвязу змог бы ўплываць на фармаваньне ўлады і палітыкі пасьля лукашысцкай Беларусі, то ён зноў будаваў бы дэмакратыю "вмесе с Россіей" і зважаючы на Расею. А гэта гроб для Беларускай нацыі."

    Ці Зянон Пазняк таксама расейскі шавініст? Альбо вы проста галаву здаеце ў сэйф перад каментаваннем?
  • .
    12.11.2024
    Гэта цікавае і важнае пытанне: дзе і як Пазняк запазычыў "правую-левую" палітычную тэрміналогію (і што важна, лаянку) пры поўнай адсутнасці такога размеркавання і самаідэнтыфікацыі палітычных сіл у Беларусі. І пры наяўнасці такой на той час у правых маргіналаў у Расеі.
    Таксама важна прасачыць траекторыю ўвахода ва ўжыванне ў постсавецкіх краінах тэрміна "геапалітыка", пачынаючы з канца 1990-х.
  • Імя
    12.11.2024
    ., Ясна.
  • Хмм
    11.11.2024
    Па словах Алексіевіч Колесникова - «из тех людей, которые и сделали революцию, и которые сделали, в конце концов, нацию, если уже хочет Позняк. То, что ему не удалось сделать».
    Калеснікава, якая ні бэ, ні мэ па-беларуску, якой на прэс-канферэнцыях сяброўкі перакладалі шэптам пытанні журналістаў, заданыя па-беларуску, якая ні разу не ўзняла бел-чырвона-белы сцяг і маўчала, калі народ крычаў "Жыве Беларусь!"
  • Сергей.
    11.11.2024
    По поздняковски это ...... все агенты Кремля и ФСБшиники. Один я патриот. Если человек говорит по беларуски не значит что он очень адекватный.. Гитлер тоже патриотом был горячим..
  • Пытанне
    11.11.2024
    Сергей. , для вас Пазьняк гэта "Гітлер"? А тады Алексіевіч для вас хто?
  • Так
    11.11.2024
    Сергей. , ці Вы - савецка-рускія людзі - усведамляеце сабе, наколькі смешна, калі выкарыстоўваеце ad hitlerum ды наколькі крамасоўна, калі на вашай расейскай крытыкеце тых, якія беларускую мову і шырэй культуру абараняюць?
  • Прывет, Азаронак
    11.11.2024
    Сергей. , паўтараеце наратывы Азаронка-старэйшага.
  • Час Пазьняка тут і цяпер
    11.11.2024
    Катэгарычна не пагаджуся з С.Алексіевіч.
    Час Зянона Пазьняка тут і цяпер. Менавіта ён актыўна дапамагае палку Каліноўскага, спрыяе стварэнню Беларускай Вызвольнай Арміі і шмат чаго іншага робіць дзеля вольнай будучыні Беларусі.
  • Час Пазьняка тут і цяпер
    11.11.2024
    Што робіць С.Алексіевіч для Беларусі? Выдае ўласныя кніжкі дзеля ўласнага заробку пры фінансавай падтрымцы такіх асоб, накшталт Бабарыкі? І ўсё?
    Дзе яе падтрымка хаця б палку Каліноўскага? Колькі са сваіх прэмій яна заданаціла на стварэнне беларускага вызвольнага войска? Нуль?
    Кветачкамі гэты рэжым не скінеш. Што яна робіць, каб рэжым хутчэй сканаў?
  • ЯНКА
    11.11.2024
    Слава Пазьняку❗
    І ганьба барыканам-лапцяботам, што масава дыз-лаюць-брэшуць супраць яго, і ў тым ліку й на гэтым сайтыку❗
  • Пытанне
    11.11.2024
    Што за бздуру яна кажа, што калі б Пазьняк быў ва ўладзе, то "Беларусь бы "з усім светам пасварылася". Расея - гэта не "увесь свет", Святлана.
    Пазьняк за Балта-Чарнаморскую Супольнасць.
    Ці ведае Алексіевіч, што гэта такое?
  • тлустаму гбшному тролю
    11.11.2024
    Пытанне , ён супраць Захаду - і супраць ЕЗ у прыватнасці (гл. праграму 2017 года-лёгка шукаецца гуглам). Таму, вы гбшные яго абараняеце.
  • Не галасі!
    11.11.2024
    Пытанне , Пазьняк нават без улады здолеў з усімі перасварыцца. Яшчэ ў 90-х гадах 20 стагоддзя. І дагэтуль, 30 год, седзячы дзесьці за мяжой, сварыцца, як наняты, з кожным, пра каго пачуе.
    Бясконцае "а я вам січас пакажу адкуль гатовілась агентура..."

    Цяжка ўявіць, што было б з чалавекам пры ўладзе.
  • Пытанне
    11.11.2024
    тлустаму, а Захад што, за нас? Не. Еўразвяз (Германія і гэтак далей) бачыць нас часткай Расеі ці дакладней - буфернай зонай, мастом, пустым месцам, праз якое хоча гандляваць з Расеяй, і каб мы не мелі ні свайго голаса, ні сваіх інтарэсаў.

    Пазьняк піша ў праграме "Вольная Беларусь" 2017 года, што

    "Беларусі варта эканамічна супрацоўнічаць з краінамі Эўразьвязу, але не плянаваць
    і не ўступаць у Эўразьвяз".

    "прыярытэтам беларускаіх гандлёва-эканамічных, і навуковых дачыненьняў
    мусяць стацца высокатэхналягічныя краіны, перш за ўсё краіны Эўропы, Амэрыка, Канада і Японія, а таксама пэрспэктыўны Кітай, які на вачах ва ўсяго сьвету паступова ператвараецца ў высокатэхналягічную краіну. Тут павінна быць пастаянная беларуская актыўнасьць.
    8.6. Мы мусім эканамічна супрацоўнічаць з Эўразьвязам, але на дакладна
    сфармуляваных асновах, цьвёрдых прынцыпах і пазыцыях, бо дачыненьні з
    Эўразьвязам (асабліва ў кантэксьце прэфэрэнцый і выгадных прапаноў), гэтак жа як і дачыненьні з Расеяй, прадугледжваюць умяшаньне ва ўнутраныя справы нашай
    краіны, непрыймальныя з гледзішча культуры, традыцый і прынцыпаў сувэрэнітэту".

    Гэта ў эканоміцы.

    А ў геапалітыцы - стаўка на балта-чарнаморскую супольнасць (БЧС):
    "І гістарычная, і цяперашняя палітычна-эканамічная сітуацыя паказвае, што ідэя
    БЧС і стаўка на супольную Усходнюю Эўропу павінна быць генэральнай і заўсёднай у беларускай нацыянальнай геапалітыцы".
  • Дзякуй
    11.11.2024
    Пытанне, + бясплатная, медыцына і адукацыя
    + стратэгічныя галіны эканомікі застаюцца ў дзяржуласнасці
    = )))))))))))))
  • .
    11.11.2024
    Так і прыхільнікі яго капец таксічныя. У такой меншасці, але колькі шуму і агрэсіі выпрацоўваюць. Часам ужо цяжка чытаць ад той злосці і ўпартасці, што лезе праз літары.
    Сёння падумаў, а што калі б такія ўжывую сустрэліся з "ворагамі" Пазняка. Пагроза для жыцця і здароўя.