Каментары да артыкула

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін

  • Спадар
    19.11.2024
    Колькі можна піярыць гэту...???!!!! Што азначае "рускі мір" і так ўсім вядома....
  • Хворбз
    19.11.2024
    Светлана,ваш язык вас некуды давядзе,але не да Кіева,гэта дакладна.Сапраўды,іншы час лепей пісаць,а не гаварыць.І не спрабаваць рабіць з сябе публічную персону.
  • %
    19.11.2024
    Штодзенны працяг рускамірскай баўбатні. Сеньня ўжо з крымінальным адценьнем
  • Не галасі!
    19.11.2024
    Красамоўнае сведчанне правінцыйнасці менавіта рускае культурнае абалонкі. Калі менавіта рускую літартуру і рускую культуру прызначыць на ролю эталонна вялікай, адкінуўшы астатняе, то тады лёгка ўнікнуць адказнасці і за імперыялізм, і за разбой, гэтаксама можна ня ведаць, хто такі Неўзлін, адкуль ён і ягоныя людзі, і што ён тут шукае.
    "Ах, обмануть меня не трудно, я сам обманываться рад. "Культура ж "не несёт ответственности..." Зручна, чаму ж не!
  • Вольга
    19.11.2024
    Не галасі! , выхоўваць новыя пакаленнт мы павінны на культуры. Але культура не нясе адказнасці. Дзякуй!
  • Не галасі!
    19.11.2024
    Вольга, словы Алексіевіч пра безадказнасць культуры невыпадковыя. З уласцівай ёй назіральнасцю, яна гэта не прыдумала, а убачыла як ёсць. Руская духоўная культура правінцыйная не толькі ў маштабе сусветнай культуры. Яна ёсць правінцыяй і ў самім расійскім грамадскім светапоглядзе. Створана правінцыя чыстай красы з Пушкіным, Цютчавым, Фетам, Есеніным... Ах, шарман! А на цэнтральным праспекце ваенны парад і бандытызм, танкі, ракеты і панажоўшчына. Можна ў культурнай правінцыі великого Большого Театра крычаць "браво" великому русскому балету, а даехаць цэлым дадому ўжо вялікая праблема, бо на вуліцы зарэжуць і грошы забяруць. Адразу за парогам великого Большого Театра пачынаецца "Загон" паводле Лескова Н.С. Усе спробы вывесці "великое русское искусство" з правінцыі ў шырокія массы (перадзвіжнікі ды інш.) былі малавыніковымі. Правінцыя "велікого іскуства" жыве сваім жыццём, а грамадства стабільна фарміруе агрэсіўную імперыю паводле сваіх сфармаваных каштоўнасцяў.
    Можна быць Некрасавым і не вылазіць з публічных дамоў, можна быць Талстым, распісваць страдания Пъера Безухова, вольна валодаць ангельскай, францускай, нямецкай італьянскай і лацінай і прадаваць крэпасных рабоў, па сваёй ахвоце запісацца ў армію, што ваюе ва Укра... пардон, на Каўказе. Можна быць Есеніным і разам з Якавам Блюмкіным вандраваць ў карных камандзіроўках гэтага злодзея, садыста і галаварэза.
    Культурная ж правінцыя "не несет ответственности" за генеральную лінію.
    Вось такую падвойную, у нашым выпадку ўжо патроеную, правінцыйнасць духоўнай рускай культуры Святлана Алексіевіч прапануе нам за эталон.
    А яно нам трэба?
  • Зм
    19.11.2024
    Гэтае нобелеуске недорозуменне дастало
  • Eggs
    19.11.2024
    Хорошо, что НН архивирует это на потом. Кто еще удивлен словами С.Алексиевич?
  • не такі, як ёсць
    19.11.2024
    Здавалася б…, ну як можна закапаць сябе глыбей. Але ж не, у гэтай постсаўковай жанчыны атрымалася
  • Фэйспалм
    19.11.2024
    Вы б хоць спраўджвалі, хто мае нахабства крытыкаваць вашую Ціханоўскую. Гэты дзеяч зусім не Аляксей.
  • скажу
    19.11.2024
    Жаль Алексиевич не понимает,что россияне не помогают,а покупают . Потом напомнят про должок.
  • Вольга
    19.11.2024
    Непрыемнае пачуццё расчаравання ў чалавеке. Спадарыня Алексіевіч яшчэ казала, што ў яе вёсцы ўсе настаўнікі размаўлялі толькі па-руску. Мае бацькі таксама з вёскі. Так вось у іх усе настаўнікі размаўлялі толькі па-беларуску , нават настаўніца рускай мовы па-за ўроках. І навучанне ўсё было на беларускай мове. Можна шмат пісаць пра спадарыню Алексіевіч. Але вынік адзін: дзякуй за дакументальную журналістыку пакутаў беларускага народа, але з усім астатнім мы самыя справімся без Вашых ідэй і Вашага мірапогляда.
  • Малаток
    19.11.2024
    Добра, што неўзлін дапамагае і беларусам таксама, але каб гэта была шчыра, а не дасягняння сваіх палітычных мэтаў.
  • Так
    19.11.2024
    Каб гэта быў толькі адзіны выпадак "расійскай дапамогі" апазіцыі, асабліва новай, якая бароніць расейскае.
  • .
    19.11.2024
    Тут няма выпадку дапамогі, тут выпадак спробы дапамогі, якую яна не прыняла.
  • Бенч
    19.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • pасeйская "літаратура" і каланіялізм
    19.11.2024
    запрасіце прафесара Еву Томпсон (Эва М. Томпсан ПЕСНЯРЫ ІМПЕРЫІ pасeйская "літаратура" і каланіялізм) сюды і запытайце яе наконт эмперскасці Чэхава , пушкіна Дастаеўскага іншым вядомых Маскавітаў .
  • kurt
    20.11.2024
    redaktar NN vyprabouvaje ciaplivasc czytaczou sztodnia drukuja mentalnaje smieccie z vusnau ruskafilki.