Каментары да артыкула

«Мы не адны ў космасе». Новая справаздача Пентагона пра НЛА выклікала спрэчкі ў Кангрэсе ЗША

  • Жвір
    20.11.2024
    1) Кітайскія плутні. На сёньня толькі ён на гэта здольны, маючы цікавасьць да ваенных тэхналёгіяў ЗША.
    2) Адмысловы ўкід у грамадзтва ўрадам ЗША. Напрыклад з мэтаю скіраваць увагу замежных выведак. Нездарма ж тут падкрэсьліваецца ўзровень сакрэтнасьці інфармацыі па гэтым пытаньні, што нібыта маюць адпаведныя службы ЗША.
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Ага, кітайцы і ЦРУ аб гэтым нічога ня ведае. Смешна.
    2) Куды скіраваць увагу замежных выведак? Сёння немагчыма зрабіць нейкі сакрэтны лятак і праводзіць яго іспыты, каб цябе на засяклі са спадарожнікаў. Тыя ж кітайцы. Мы не ў 1945 жывём. Сёння ўсе навідавоку.
  • Жвір
    20.11.2024
    назіральнік,
    1) чаму ж, адзін з бакоў будзе ведаць, што гэта за штучкі лётаюць над месцамі разьмяшчэньня вайсковых аб'ектаў. Мяркую, што гэта Кітай. Бо ЦРУ няма патрэбы шпіёніць за вайсковымі аб'ектамі ўласнай краіны. Зірніце на мапу, там ЗША, Японія/П.Карэя ды Блізкі Ўсход...а Кітая нямаааа...:)))
    2) лятак, ды ягоныя выпрабаваньні, мажліва й не схаваеш, а вось тэхналёгіі ягонага стварэньня - зусім іншая справа. Вось таму й блефуюць, каб скіраваць у бок рэсурсы, сродкі, чалавечыя высілкі чужой выведкі.
    Застанецца толькі сядзець ды фіксаваць, хто суне ў пустую скрыню свой доўгі нос. Прамысловы шпіянаж яшчэ ніхто не адмяняў.
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Гэта выпадкі якія Пентагон зафіксаваў над сваімі вайсковымі базамі. А базы іх ёсць і ў Японіі.
    2) Не схаваеш сёння распрацоўку такіх тэхналогій, для гэтага патрэбен прарыў у навуке, а навука сёння глабальная. Нельга нешта адкрыць рэвалюціынае, каб аб гэтым не ведалі астатнія. Ды наогул, для сачэнне за вайсковымі аб'ектамі суперніка дастаткова спадарожнікаў, для гэтага ня трэба рэвалюцыйнай тэхнікі і падлятаць пад самы варожы нос. На маю думку "госці" не толькі назіраюць, але ячшэ і кантралююць, каб чалавецтва само сябе не знішчыла разам с планетай. А "госці" могуць быць адкуль заўгодна, з іншай планеты, з паралельнага свету, з паралельнай Зямлі, а можа з падводнай Антлантыды...
  • Жвір
    20.11.2024
    назіральнік,
    1) больш за тое, ваенныя базы й аб'екты ЗША ёсьць і на Блізкім Усходзе ! І, заўважце, адпаведна мапы, менавіта ў тых раёнах адзначаецца актыўнасьць "іншаплянэцянаў", а над Кітаем яны заўважаны не былі... :)) Таму я і ўпэўнены, што насы ў тых "іншаплянэцанаў" пляскатыя, вочы вузкія, а самі яны жоўтыя. :)) Нават і да бабці не хадзіце...
    2) Нічога там глябальнага няма. Параўнайце тэхналягічныя магчымасьці розных краінаў, параўнайце ўзровень адукацыі, і вам будзе зразумела памылковасьць вашага меркаваньня. Калі б было глябальна, дык і шпіянажу прамысловага не існавала б, а ён во йснуе, і спажывае добрыя грошы зь бюджэтаў сваіх краінаў.
  • назіральнік
    20.11.2024
    Жвір ,
    1) Пентагона няма ў Кітаі, гэта даклад тых выпадкаў, якія зафіксавалі амерыканскія вайскоўцы. Лагічна, что на гэтай мапе няма Ктаю, боя там няма амерыканскіх вайскоўцаў.
    2) Нельга рабіць навуковыя адкрыцці ў поўнай ізаляцыі, без стасункаў з іншымі навукоўцамі, без публікацый у навуковых часопісах. Я кажу пра фундаментальныя веды, якія дазваляюць ствараць такія аб'екты. Болей таго, веды павінны быць фундаментальна іншымі яшчэ са школы, з ВНУ, каб зрабціь такі скачок на сотні гадоў наперад. А гэта немагчыма зрабіць употай ў сённяшні час.
  • Жвір
    20.11.2024
    назіральнік ,
    1) Памыляецеся. Мапа выяўляе выпадкі назірання НЛА ў перыяд з 2021 па кастрычнік 2024 года, паводле Міністэрства абароны ЗША, якое за тры гады зафіксавала звыш 1600 выпадкаў з'яўлення НЛА "па ўсім сьвеце". "Па ўсім сьвеце", так і напісана, падкрэсьлю для вас... То бок мапа зьмяшчае лакацыю ўсіх (!) тых назіраных 1600 выпадкаў з'яўлення НЛА па ўсім сьвеце, а ня толькі выключна ля амэрыканскіх аб'ектаў. Гэта вынікае з тэксту, як я разумею... І толькі нейкім дзіўным чынам ніводны з тых выпадкаў не адбыўся ў Кітаі, зато большасць (!) тых выпадкаў была зафіксаваная ў раёнах прысутнасьці ўзброеных сіл ЗША па ўсёй планеце.

    2) амэрыканскі бамбавік з тэхналёгіяй стэлс, быў распрацаваны ў пачатку 70-х. Лягічна меркаваць, што для гэтага спатрэбілася перадавая навука, апошнія на той час адкрыцьці, і ўсё, што зь імі зьвязана, уключна з стасункамі з іншымі навукоўцамі. А каб ажыцьцявіць праэкт, спатрэбіліся яшчэ й перадавыя тэхналёгіі, ізноў на базе перадавой навукі й ейнымі адкрыцьцямі, што заняло час... Тым ня менш, гэта не замінала трымаць аб'ект у сакрэце ад іншых, уключна з шматлікімі саюзьнікамі.
    Сітуацыя зьменаў не зьведала. Ваенная тэхніка, і ваенныя тэхналёгіі, трымаюцца ў сакрэце, хаця й базуюцца, безумоўна, на ведах перадавой навукі, і распрацоўваюцца, не выключаю, міжнароднымі арганізацыямі.

    Дык вось, здабычаю такіх сакрэтаў займаюцца разьведслужбы, і робяць яны гэта ім вядомымі метадамі й прыладамі. Гэтыя прылады могуць ўяўляць сабою "НЛО" для ўсіх, і да таго часу, покі прынцып іх дзеяньня (альбо факт выкарыстаньня) ня зробіцца вядомы.
    Вось адкуль у тых "іншаплянэцянаў" ногі растуць. :)))
  • назіральнік
    21.11.2024
    Жвір ,
    1) У арыгінале сказана, што справаздача падрыхтавана сумесна... і далей ідзе пералік ўсех службаў ЗША. Яны працавалі выключна па амерыканскім аб'ектам. Пентагону няма патрэбы вывучаць ўсе выпадкі, іх задача нацыянальная бяспека і вайсковыя аб'екты і інфраструктура. У іх няма задачы глядзець што там робіцца ў Кітаі, Расеі або ў Анголе. У ЗША дастаткова аб'яднанняў, яія вывучаюць НЛА па ўсім свеце, а для Пентагона важная свая епархія.
    2) Між тым тэхналогія стэлс была ўсталяваная на звычайны лятак і нічога прынцыпова новага гэтая сістэма не дала. Калі на гэтую тэхналогію спатрэбілася 30 год, то колькі гадоў патрэбна чалавецтву каб пабудаваць тэхналогю НЛА? 300 гадоў? 3000? Нічога рэвалюцыйнага у фізікі не адкрылі, каб такія аб'екты былі працай рук чалавека. Кітайцы не могуць Маска дагнаць, а вы тут ім НЛА прыпісваеце. Ага, шчас.
  • Жвір
    21.11.2024
    назіральнік,
    1) Гэта справаздача была падрыхтавана сумесна з пералічанымі службамі ЗША але на базе маючайся інфармацыі аб выпадках назіраньня UAP сабраных па ўсім сьвеце, у прасторы ад узроўню мора і да 100 км. вышыні. Зьвесткі падаюцца як ваенным бокам, так і цывільным. "AARO received the FAA’s civil and commercial aviation UAP reporting logs during this reporting period...".
    На сайце ААRO (на яго ёсьць спасылка ў справаздачы) даюцца асобныя інструкцыі пілётам як ваеннай, так і цывільнай авіяцыі, як дакладваць аб назіраньнях UAP.
    Шкада, што шараговым прыватным асобам покі немагчыма рабіць туды свае рапарты, а то ў мяне ёсьць што сказаць. :)))

    2) Каб ведаць, колькі гадоў спатрэбіцца "чалавецтву каб пабудаваць тэхналогю НЛА", трэба спачатку зразумець, што такое НЛА/UAP (з пэўнага часу гэта больш не называюць UFO). It's any perceived airborne, submerged or transmedium phenomenon that cannot be immediately identified or explained... То бок, там можа ня быць увогуле ніякіх тэхналёгіяў, паветраны балён, сьветлавое гала, іншы прыродны фэномэн, парэшткі касьмічнага сьмецьця, а можа быць аб'ект перадавой, але невядомай іншым, новай, тэхналёгіі асобнай краіны, які "cannot be immediately identified or explained"...
    Цьвярозы розумам падказвае, што ніякіх іншаплянэтнікаў на Зямлі не існуе. Застаюцца два варыянты для разгляду: 1 - прыродны феномен, 2 - аб'ект створаны чалавекам, які ня быў ідэнтыфікаваны альбо патлумачаны назіральнікам. А той факт, што прысутнасьць UAP падазрона часта фіксуецца ля ваенных аб'ектаў самай уплывовай на сёньня краіны ў сьвеце, падказвае прызначэньне такога "UAP", гэта шпіянаж... Я лічу, што на сёньня, на такога ўзроўню шпіянаж здольная толькі адна краіна, і гэта Кітай.
    Дарэчы, летась амэры ўжо зьбівалі нешта падобнае, што першапачаткова не было ідэнтыфікавана, альбо патлумачана імі, але апынулася кітайскім аэразондам невызначанага выкарыстаньня й прызначэньня... :))
  • назіральнік
    21.11.2024
    Жвір , Ну вось вы і самі ведаеце, што кітайцы для для шпіянажу выкарыстоўваюць паветраныя шары, а гэта тэхналогія 19-га стогоддзя. А вы ім ў заслугу ставіце стварэнне тэхналогій НЛА, ды яшчэ так, што аб гэтым ня ведае нават ЦРУ і АНБ. Каб амерыканцы дапускалі хоць малейшую імавернасць, што гэта праца кітайцаў, то ніхто гэтая агенцтва не ствараў бы, ды яшчэ пад началам Пентагона. Ёсць відэа, як амерыканскія пілоты пераследюуць паветраныя аб'екты, якія рухаюцца з хуткасцю летака без аніякіх прызнакаў наянаўсці рухавіка. Відавочна, што гэта не прыродная з'ява і не паветраны шар. А што гэта насамрэч ніхто ня ведае, там і ўзяліся за НЛА по сур'ёзнаму.
  • Жвір
    21.11.2024
    назіральнік, э-неа. Летась яны выкарысталі зонды, якія былі прынятыя за НЛО аж да моманту іхнага "прызямленьня". Вось такі нюанс, прэцэдэнт. :) Але гэта ня ўсё, абсталяваньне, якое ў выніку патрапіла ў рукі амераў, апынулася поўнай зацемкай. А вы кажаце...

    Не выключана, што яно працавала ў комплексе з іншымі прыладамі, якія засталіся не выяўленымі й прызначалася для кароткатэрміновага (разавага) выкарыстаньня, і пасьпела выканаць сваю задачу да таго, як было зьнішчана... То бок, зусім ня факт, што гэта ўсё, што іншага не існуе.

    А пра даганялкі пілотаў - гэта Галівуд, дарослым людзям трэба нешта сур'ёзнае, каб яно сапраўды зацікавіла.
  • Архімандарыт
    20.11.2024
    Цікава, а іншапланецян таксама праваслаўны бох стварыў, ці то ўжо прадзелкі алаха?:)
  • .
    20.11.2024
    1. За ваколіцамі вайсковых аб'ектаў і асабліва ядзерных аб'ектаў назіраюць найбольш уважліва, таму і бачаць больш. Калі гэта так, імавернасць назірання НЛА можа быць аднолькавай паўсюдна.
    (Пры гэтым НЛА значыць "невядомыя", гэта не эквівалентна "тэхніка іншапланетнікаў").
    2. Чаму ў якасці дакументаў ізноў толькі паказанні відавочцаў і няма фота, відэа, даных з іншых тыпаў прыбораў?
    3. Закрытыя даныя трэба адкрываць, тут усё верна.
    4. А пры Трампе ёсць рызыка атрымаць і ўзрост таннай канспіралогіі, не толькі пра НЛА.
  • мы адны ў сваім сусвеце
    21.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • іі
    21.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • *(*
    21.11.2024
    вось чарговы раз упэўніваюся - як пашчасціла мне з мужам - ён мне рот не можа закрыць
  • мы адны ў сваім сусвеце
    21.11.2024
    затое свеце ўтульна ў свеце такіх, як яна ;
    вось толькі... Ілан наўрад ці ёй даў )