«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»
-
19.11.2024Лёлік з-пад Лімасола, дзякуй!
-
19.11.2024Адносна мяне, Наста самы лепшы і таленавіты інтэрвьэр
-
19.11.2024Так не скажу - але прагрэс у параўнанні з пачаткам ТОК значны і заўважны. Заслугоўвае павагі.
-
19.11.2024Miша, дзякуй вялікі!
-
19.11.2024Мілінкевіч шляхетны, а Лукша круціў, апраўдваўся, не выклікаў даверу.
А інтэрв'ю свае мэты выканалі як трэба - мэты ж раскрыць асобу. -
19.11.2024Наста Роўда, вы лепшыя! Аматары павярхоўнага "ваў!" маюць спажываць бясконцы цікток і шорты. Сёння, ў пару збянтэжанасці, момант дня мусім разумець ў кантэкце, мусім асэнсаваць "адкуль яно і што яно?" Каб зноў на гістарычным віражы не вылецець пад адхон, як было ў 1917-18, у 1991-94, 2020-22.
Не "ваў!", не бясконцыя прароцтвы палітолагаў, а шчырыя ўдумлівыя размовы з разумнымі выніковымі людзьмі сёння маюць надзвычайную каштоўнасць. Такога кантэнту мала, бо разумная размова не кожнаму пад сілу. Вы гэта можаце. Зробленае вамі мае вартасць і сэнс.
P. S. make-up супер! -
19.11.2024Не галасі! , дзякуй вялікі за цёплыя словы!
-
19.11.2024Калі ўжо рабіць транскрыпцыю дык не "хейт", а "хэйт". А ўвогуле можна не такім модным, але сваім словам як напрыклад нянавісць.
-
19.11.2024Так, Хэйт і нянавісць, гэта розныя рэчы. Хэйт, гэта жорсткая крытыка. Нянавісць, гэта эмацыйнае пачуццё выкліканае глыбокай агідай.
-
20.11.2024Лол, у беларускай мове не было, няма й ніколі ня будзе слова «х..йт»!
-
20.11.2024😏 Па-мне, вядоўца ў «цілявізяры» мусіць быць ня толькі языкатым, але й фотагенічным. І выказ «Божа, з кім можна будзе гаварыць у Беларусі? У нас няма людзей» яскрава сьведчыць пра ўзровень гэтых во й іхнюю павагу да беларусаў. Плюс абсмактваньне нейкага Дудзя, дарэчы, хто гэта? Ганьба❗
-
19.11.2024Давайце ТОК з ТОКам :)
-
19.11.2024Атрымліваю асалоду ад прагляду Току і ад таго, як працуе Наста. У апошні год стала нават цікавее, чым Маліна. Наста прагрэсуе, а Мікіта - буксуе, занадта шмат "дудя" і "позерства" у яго.
Наста павольна прасоўвае свой стыль - яна слухае. Але ўсе ж такі Мікіта з'явіўся не "пасля" , а раней. Ен рабіў выдатныя інтэрв' ю на Трыбуне. Гэта зараз ен выглядае як Глеб у "Бірмінгэме", а на Трыбуне ен быў як Глеб у "Арсенале".
Можна пакрытыкаваць нейкую акадэмічнасць, але на мой погляд гэта выглядае фішкай Току. Вельмі падабаецца, асабліва па нядзелях, такі павольны фармат. Пасля Сцівена Сакура - гуру "агрэсіўнага" жанру інтерв'ю - добра паслухаць менавіта Ток і трошкі флегматычную Насту.
Па героях - асабліва рады за цікавасць да спадара Мілінкевіча і Розы Маратаўны. Іншы раз падкрэслівае якасць аўдыторыі Току.
Дарэчы, калі такіх людзей, як Роза Маратаўна, будзе губляць наша палітычная тусоўка, гэта будзе горш для тусоўкі. Вельмі не хапае якаснай экспертызы, сістэмнага падыходу і акадэмічнасці. Зашмат папулістаў, блогераў і проста неадукаваных людзей. Як былы студэнт Розы Маратаўны магу дакладна казаць - яна вельмі патрабальна, бывае занадта эмацыянальна (ну так не беларуска, прабачце), але намагаецца зрабіць вас толькі лепш і вас адукаваць. Калі вы гэтага не разумееце, нават у 40 ці 50 гадоў, ну гэта дыягназ, хлопцы... Калі ўжо і Роза Маратаўна не змагла ў гэтай тусоўцы і год працягнуць, я не ведаю, што там за атмасфера і хто тады зможа з "прафесуры".
Бо ў Эўропе кожны першы палітык - гэта "прафесура", пачынаючы з Урсулы і Ангелы, і нават Гінатас і Анджэй. -
19.11.2024Kn, Ога, слышал я интервью этих профессоров. По тематическим вопросам они на уровне студента ПТУ. Филелухи хысторики и сацыолежки это полное отсутствие мозгов.
-
19.11.2024я была ўпэўнена, што гэта афігеннае інтэрв’ю — з Дзімам Лукшам. Інтэрв’ю страшна захейцілі,
И это интеллектуальный уровень? "афигеннае" "захейтили" -
19.11.2024Kn, дзякуй! Вельмі каштоўна атрымаць такі водгук на нашу працу!
-
19.11.2024А чаму ніхто не прыгадвае, што мяне звольнілі???
-
20.11.2024Адрыя, за што?
-
19.11.2024І пасля слоў "Гэта павольны фармат — таму выхаднога дня." не хапае 4 абзацаў пра "ТОК-шортс" і г.д. з першакрыніцы.
-
19.11.2024"Мая Север уручае Насці Роўдзе дыплом пераможцы конкурсу «Вольнае слова» за інтэрв’ю з Уладзімірам Цэслерам "
Еще бы сами себя награждаем сами себя интервьюируем. -
19.11.2024Рэд. Дзякуй, выправілі
-
19.11.2024"Канешне, мы атрымалі кучу крытыкі і хейту. Што Дудзь ужо ёсць, навошта рабіць другога Дудзя. І мы, канешне, гэтага чакалі. Нават у Расіі тады ў Дудзя не было канкурэнтаў."
Трэба рабіць сваё, а не глядзець на расею.
Але іранічна атрымалася, бо якраз апошнім госцем была пісьменніца, якая моцна бараніла расейскае. -
19.11.2024I što asabliva pakazalna, ni słova pra movu toka. Mianie zadavolić tolki "našy spravy na našaj movie".
-
19.11.2024Слухаю ўсе інтэрв'ю з тымі беларусамі, каторыя гавораць па-беларуску. Прынцыпова.
Стыль вядзення гутаркі, нейкая інтэлегентнасць і ўдумлівасць Насты вельмі падабаюцца.
Наконт небаракі Лукшы - няма асаблівай незразумеласці ў рэакцыі людзей: у нас назапасілася столькі нянавісці да ўсіх гэтых маркавых-шмаркавых-эйсмантаў, што калі пра іх пачалі так шмат і так падрабязна размаўляць, то і атрымалі маленькі кавалачак гэтай самай нянавісці. Ўявіце, колькі яе ў народа! -
19.11.2024Ноўнэйм , так, і гэта таксама зразумела, сапраўды. Дзякуй вам!
-
20.11.2024[Рэд. выдалена]
-
20.11.2024Ужо прабачце, але ваш ТОК не гляжу. Не цікава проста. Да Дудзя (таксама пасля 22 года не гляжу, бо расейскае), як да месяца. У вас розныя падыходы. ваш Ток абсалютна траваядны і банальны, ён ніяк не імкнецца раскрыць героя, ён падыгрывае герою і гладзіць па галоўцы. Часта гэта глядзіцца проста агідна. Асабліва не спадабалася інтэрв'ю з галоўным на сёння бабарыканцам Іванам Краўцовым, каторага інтэрв'юэр проста выцягвала, не задаючы ніводнага вострага пытання. Было ўражанне, што я гляжу інтэрв'ю на ОНТ з кіраўніком якога-небудзь райвыканкама. Бастыён беларушчыны пасароміўся запытаць нават мову ў праграме Бабарыкі : "Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений.". Замест гэтага пыталі пра памылкі Пазняка і іншую лухту, каторая ніяк не раскрывае чалавека і яго каштоўнасці. Чалавека, каторы прэтэндуе на ўладу. Гэта проста сорам. І так амаль кожнае інтэрв'ю.
-
20.11.2024Ё, 👍👍👍
-
20.11.2024дык бляклых герояў пэўна падбіраюць спецыяльна, бо вядучая - Зорка і мусіць ззяць)
-
20.11.2024[Рэд. выдалена]
-
20.11.2024Мне не нравится стиль одежды ведущей. Я сама люблю балахоны, но лишь для того, чтобы выгодно представить фигуру. В данном случае балахоны стоят колом и никак не представляют фигуру. Зачем это молодой симпатичной женщине? С макияжем все хорошо.
-
20.11.2024Ганулька, вось я вас не бачу, але 99,9% упэўнена, што не падабаецца ваш стыль
-
20.11.2024Ганулька, а меня смущает указание на то, что эти "балахоны" от COS на фоне призывов донатить редакции
-
20.11.2024[Рэд. выдалена]
-
20.11.2024а калі інтэрв'ю з Бугаём?
дзякуй за годную працу!