Грамадства7070

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

«Кіберпартызаны» апублікавалі злівы некалькіх тэлефонных размоў Вольгі Сышчанка, жонкі камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы. Яна — былая адміністратарка амапаўскага тэлеграм-канала і арганізатарка аўтапрабегаў за Лукашэнку ў 2020 годзе.

Вольга Сышчанка і Дзмітрый Балаба. Скрыншот з відэа

У аўдыязапісах Вольга размаўляе са сваімі двума каханкамі, а таксама з сяброўкай, удзельніцай тых аўтапрабегаў Алінай Гук. Падчас гэтых размоў усплываюць падрабязнасці бурлівага асабістага жыцця жанчыны, якія яна хоча захаваць у таямніцы ад Дзмітрыя Балабы.

Аўдыязапісы датуюцца сакавіком 2021 года, Сышчанка правяла тры размовы на казытлівыя інтымныя тэмы 22, 24 і 25 сакавіка.

Два суразмоўцы-мужчыны Вольгі Сышчанкі — супрацоўнік службы бяспекі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Максім Крывапуск і камандзір групы АМАПа Юрый Каралькоў.

З абодвума мужчынамі Сышчанка была ў розны час у адносінах і падчас размоў яны абмяркоўваюць, як гэта схаваць ад Балабы ці прынамсі апраўдацца за тое, што той ужо ведае.

@nashaniva Жонка камандзіра АМАП хавае ад мужа трох каханкаў #минск #мужижена #нашаніва #беларусьновости #омонбеларусь #милициябеларуси #беларусь ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

З Максімам Крывапускам жанчына ездзіла ў нейкую паездку ў Брэст, а ў рукі Балабы трапілі фоты адтуль. Сышчанка дамаўляецца з палюбоўнікам, што трэба ўсё адмаўляць, на што той рэзонна заўважае, што

«калі твая сяброўка пратрындзіцца, што з намі начавала, то нашы ўсе з табой расказы — гэта ўсё лепет галімы».

Таму ён лічыць, што трэба прыдумаць нейкую мяккую бяскрыўдную гісторыю, у той час як жонка Балабы ўпэўненая, што трэба «ісці ў адмову». Праўда, для апраўдання перад раўнівым мужам у палюбоўнікаў ёсць адгаворка, што эпізод, пра які даведаўся Балаба, адбыўся нібыта яшчэ да знаёмства жанчыны з ім.

З Юрыем Каральковым сітуацыя сур'ёзнейшая, бо ён знаходзіцца ў падпарадкаванні ў Балабы. Здраджаны муж пра нешта даведаўся і тут, таму Сышчанка супакойвае Каралькова і раіць яму таксама «ісці ў адмову», а ўсе кантакты паміж імі, калі Балаба запытаецца, зводзіць нібыта да чыста службовых, тым больш што нядаўна ў ягонай прысутнасці пара размаўляла «наконт ГУУС». Каралькова ж клапоціць тое, каб «Уладзіміравіч не бачыў», і просіць каханую выдаліць перапіску.

У размове з Алінай Гук Вольга Сышчанка прызнаецца ў наяўнасці нейкі час таму ў яе і іншага каханка — вядомага спевака Руслана Аляхно: «Мы нейкі час з ім сустракаліся — была справа». Дзмітрый Балаба пра гэта падазрае, і, як шчыра прызнаецца жанчына, «не ва ўсім не мае рацыі, ёсць крыха цвярозага розуму ў ягоных думках».

У лістападзе мінулага года Дзмітрый Балаба, даючы інтэрв'ю «Мінскай праўдзе», расказаў пра сваё сямейнае жыццё:

«Магу з гонарам сказаць, што пасля службы і складанага дня заўсёды імкнуся дадому да жонкі Вольгі і сына, якога лічу сваім родным».

Каментары70

  • сярожа
    22.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • спойлер-бойлер
    22.11.2024
    Яшчэ адна чамаданіха🤣🤣
  • Ахахаха
    22.11.2024
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?30

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела6

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца2

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае7

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін20

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць